22.05.2017 173 дні да запуску цэлюлознага камбінату ў Светлагорску. Жыхары супраць
Вытворчасць беленай цэлюлозы шмат у якіх краінах забароненая, а ў Беларусі няма санітарна-тэхнічных крытэраў, каб кантраляваць узровень хлорсілантаў у паветры, якія ўтвараюцца падчас хімічных працэсаў, і рэагаваць на іх выкіды.
22.05.2017 Алесь Бяляцкі звярнуўся да Генпракурора з нагоды звестак пра катаванні ў СІЗА КДБ і МУС
У апошні час у шэрагу СМІ і інтэрнэт-рэсурсах з’явіліся паведамленні аб магчымым выкарыстанні катаванняў і іншых бесчалавечных відаў абыходжання з асобамі, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ і МУС у якасці абвінавачаных па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і дзейнасці незаконнага ўзброенага фармавання.
22.05.2017 Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншым!
Большасць ведаў можна атрымаць з кніг. Але ізноў: усе людзі розныя, пра ўсіх кніжак не напішаш. І нават, калі паспрабаваць – не атрымаецца! Але веды пра такіх людзей атрымаць ўсе ж магчыма. І як не дзіўна - з кніг! Але не звычайных - Жывых!
22.05.2017 Глыбоцкіх журналістаў аштрафавалі за відэасюжэт
Таццяну Смоткіну і Зьмітра Лупача суд прызнаў вінаватымі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ.
22.05.2017 Праваабаронца мае намер спагнаць з наймальніка маральную шкоду за незаконнае звальненне з працы
Гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны, які працуе слесарам-інструментальшчыкам на сумесным ААТ «Гомелькабель» звярнуўся ў суд Чыгуначнага раёна з пазовам супраць свайго працадаўцы аб спагнанні маральнай шкоды.
22.05.2017 Яўгену Палтаржыцкаму зменена мера стрымання
Фігурант справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Яўген Палтаржыцкі пераведзены на хатні арышт.
20.05.2017 Папярэджанне Партыі БНФ пакінулі ў сіле
Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле папярэджанне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі ў дачыненні да Партыі БНФ.
19.05.2017 Журналістку Шчыракову пакаралі штрафам за стрым з дазволенага ўладамі мітынгу
Суддзя Гомельскага раёна Аляксандр Сусла пакараў журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову штрафам у 35 базавых велічыняў за стрым у інтэрнэт.
19.05.2017 FIDH: У Расіі за год да прэзідэнцкіх выбараў вядзецца жорсткі наступ на свабоду сходаў
З канца сакавіка ў Расіі, пры адсутнасці дастатковай увагі з боку сусветнай грамадскасці, пачаўся новы віток рэпрэсій у дачыненні да мірных маніфестантаў. У розных гарадах краіны былі затрыманы каля 1500 чалавек.
19.05.2017 «Даецца складана і марудна рухаецца», — Беларусь упершыню за 20 гадоў трымае справаздачу перад КПЧ ААН
18 траўня ў Менску адбылося абмеркаваньне пэрыядычнага дакладу ў справе выкананьня Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Такая кансультацыя арганізаваная ўпершыню за 20 гадоў — апошні раз даклад быў прэзэнтаваны ў 1997-м, хоць павінен рыхтавацца сама меней раз на пяць гадоў.
19.05.2017 Свята Першамая працягваецца ў... судах і завяршаецца штрафамі
У сталічных судах 19 траўня працягнецца разгляд спраў удзельнікаў першамайскай акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.
19.05.2017 Вячаслаў Сіўчык: У Цэнтры ізаляцыі над людзьмі проста здзекуюцца
18 мая выйшаў на волю з Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна пасля 15-суткавага арышту лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.
19.05.2017 Суд двойчы пакараў Рыгора Крывіцкага за здзел у мітынгу 26 сакавіка
Сябра Руху “За Свабоду” з Мазыра, інваліда другой групы Рыгора Крывіцкага суд Мазырскага раёна 18 траўня пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле і арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, прычым у другі раз.
19.05.2017 Наталля Папкова: Нас кармілі аўсянкай і хлебнымі катлетамі з пахам сапсаванага мяса
“Нас кармілі аўсянкай і хлебнымі катлетамі з пахам сапсаванага мяса, а па чацьвяргам у хлебных катлетах трапляліся рыбныя косткі, - распавяла сайту “Берасцейская Вясна” аб сваім 15 суткавым арышце грамадзкая актывістка Наталля Папкова.
18.05.2017 Кіраўнік “Патрыёта” Міхалькоў на свабодзе
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, кіраўнік бабруйскага клуба “Патрыёт” Мікалай Міхалькоў адпушчаны на свабоду.










