09.06.2017 "Уся адказнасць за далейшы лёс Мурада Амрыева кладзецца і на службовых асобаў Беларусі"
Праваабаронца ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч пракаментаваў перадачу Мурада Амрыева расійскім спецслужбам, а ў далейшым і чачэнскай паліцыі, у выніку чаго існуе пагроза яго жыццю.
09.06.2017 Далучайцеся да петыцыі ў падтрымку адлічаных з вну актывістаў!
Апошнія адлічэнні звязаныя з удзелам студэнтаў у пратэстных акцыях, якія ў лютым і сакавіку прайшлі ў розных гарадах Беларусі. Петыцыя, змешчаная на Сhange.org, адрасаваная міністру адукацыі Ігару Карпенку і пяці ўніверсітэцкім рэктарам.
09.06.2017 Гарадзенскі абласны суд змяніў гнеў на міласць да Наталлі Буданавай
Суддзя Гарадзенскага абласнога суда Ігар Собалеў разгледзеў скаргу Наталлі Буданавай на пастанову суда Ваўкавыскага раёна і замяніў штраф на папярэджанне.
09.06.2017 Генпракуратура – Бяляцкаму: Выкладзеная ў заяве інфармацыя наконт катаванняў носіць меркаваны характар
Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі атрымаў адказ з Генеральнай пракуратуры Беларусі наконт правядзення праверкі аб магчымым выкарыстанні катаванняў у дачыненні да асоб, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ і МУС.
09.06.2017 Крычаў: Распачатая крымінальная справа супраць супрацоўніка міліцыі
Супраць оперупаўнаважанага Крычаўскага РАУС распачатая крымінальная справа за злачынства, учыненае ў 2016 годзе, а менавіта за прычыненне цялесных пашкоджанняў мясцоваму жыхару, які напачатку чэрвеня раптоўна памёр.
08.06.2017 FIDH: ААН мусіць прадэманстраваць сваю здольнасць рэагаваць
FIDH агучыла свае прыярытэты на 35-й сесіі Савета па правах чалавека ААН. Міжнародныя праваабаронцы настойваюць на неабходнасці падаўжэння мандата па беларускім пытанні.
08.06.2017 Выпускнікоў-2017 запрашаюць прыняць удзел у апытанні
Праваабарончы цэнтр “Вясна” сумесна з Братэрствам арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС) і Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) запрашае выпускнікоў 2017 года прыняць удзел у апытанні па сітуацыі з размеркаваннем.
08.06.2017 ЦІП: рэжым прагулак выконваецца, арыштаваныя сцвярджаюць, што не
Затрыманы 15 сакавіка Юрый Наўмовіч атрымаў адказы ад Рэспубліканскага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі МУС на свае скаргі на ўмовы ўтрымання ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама і ІЧУ Жодзіна.
08.06.2017 Памежнікі знялі з цягніка Вадзіма Жаромскага і Марыю Рабкову
У фігуранта некалі гучнай “Справы графіцістаў” Вадзіма Жаромскага і Марыі Рабковай, якія накіроўваліся цягніком у Вільнюс, памежнікі забралі пашпарты. Прычынаў не тлумачаць.
08.06.2017 Чэмпіёну свету па змешаных адзінаборствах патрэбна дапамога праваабаронцаў
Мурада Амрыева катавалі ў Чачні, некалькі гадоў на яго палявалі ў Расіі, а затрымалі сёння ноччу ў беларускім Добрушы. Патрэбна дапамога праваабронцаў і ў распаўсюдзе інфармацыі, піша "Новы Час".
07.06.2017 Вярхоўны камісар ААН раскрытыкаваў улады Беларусі за адмову ад супрацы з праваабарончымі механізмамі ААН
Выступаючы ў Жэневе на адкрыцці 35-й сесіі Савета па правах чалавека, Зейд Раад аль-Хусэйн настойліва рэкамендаваў усім дзяржавам не адмаўляцца ад супрацоўніцтва з праваабарончымі механізмамі ААН.
07.06.2017 Міліцыя затрымала жанчыну, якая зьняла відэа жорсткага затрыманьня ў менскім мэтро
Жыхарка Менску Людміла Сінюк, якая зьняла відэа жорсткага затрыманьня ў менскім мэтро, затрыманая за нецэнзурную лаянку, паведаміў Радыё Свабода ейны сябра.
07.06.2017 У сувязі з інфармацыяй пра катаванні ў СІЗА КДБ патрабуем неадкладнага вызвалення з-пад варты ўсіх фігурантаў справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый. Мінск, 7 чэрвеня 2017 г.
07.06.2017 Відэасведчанне Сяргея Кунцэвіча пра катаванні ў СІЗА КДБ
Адзін з фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Сяргей Кунцэвіч, якому 2 чэрвеня змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, распавёў праваабаронцам “Вясны” аб тым, што пад час допытаў у СІЗА КДБ яго катавалі невядомыя асобы ў чорных масках.
06.06.2017 Семінар "Правы чалавека" на пальцах " пройдзе ў Мінску
Усё, што трэба ведаць кожнаму пра правы чалавека, ты можаш даведацца на семінары "Правы чалавека "на пальцах" — 12 чэрвеня ў Мінску.










