13.06.2017 Справа “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” спынена ў дачыненні да ўсіх маладафронтаўцаў
Усе шасцёра актывістаў Маладога Фронту, якія фігуравалі ва ўзбуджанай па частцы 3 артыкула 293 справе, атрымалі паведамленні з Камітэта дзяржаўнай бяспекі аб спыненні крымінальнага пераследу з прычыны адсутнасці ў іх дзеяннях складу злачынства.
13.06.2017 Дэпутаты не захацелі "абараніць" адвакатаў ад выканаўчай улады
13 чэрвеня Палата прадстаўнікоў у другім чытанні прыняла змены ў закон аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці.
13.06.2017 У гадавіну арышту Набіла Раджаба праваабаронцы звярнуліся да ААН
Бахрэйнскі праваабаронца, арыштаваны 13 чэрвеня 2016 года, застаецца пад вартай, нягледзячы на пастанову суда аб яго вызваленні. Супраць яго ўзбуджаны тры справы, слуханні па дзвюх з іх адкладаліся ўжо 23 разы. Набіла Раджаба пераследуюць за ажыццяўленне права на свабоду слова. Яму пагражае 18 гадоў турмы.
13.06.2017 Для каго напісаны закон? Апытанка
Вынікі апытання, якое праводзіцца Грамадзянскай ініцыятывай "За справядлівы суд у Беларусі" пры падтрымцы Беларускага дакументацыйнага цэнтра, будуць улічаныя пры аналізе практыкі прымянення чыноўнікамі Закона "Аб зваротах грамадзянаў".
13.06.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Асоба": Актывіст Моладзі БНФ Мікалай Логвінаў дзеліцца гісторыяй супрацьстаяння з адміністрацыяй палітэхнічнага каледжа, якая пагражае яму адлічэннем за грамадска-палітычную дзейнасць; "Каментар": Сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцер Салаўёў распавядае пра навучальны візіт у Кіеў, галоўнай тэмай якога стала праблема парушэння правоў студэнтаў у Беларусі.
13.06.2017 Міжнародныя праваабаронцы патрабуюць вызвалення затрыманых у Дзень Расіі мірных дэманстрантаў
Падаўленне мірных пратэстаў па ўсёй Расіі, у ходзе якіх сотні людзей былі арыштаваныя, а некаторыя збітыя паліцыяй, дэманструе поўную пагарду уладаў да фундаментальных правоў чалавека, заявіла Amnesty International.
13.06.2017 Пагоня на “Газэлі”, спагнанні, пагрозы: шлях да справядлівасці праз пераслед чыноўнікаў
Невядомыя на аўтамабілі "Газэль" пачалі пераследваць дзяцей, спрабавалі схапіць малодшую дачку і зацягнуць у аўтамабіль. Дзеці спалохаліся і хуценька схаваліся ў доме. Толькі праз 50 хвілін маці даведалася з sms, што гэта былі супрацоўнікі органа апекі і папячыцельства адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля.
12.06.2017 Супраць Сяргея Кулініча спынілі справу аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў
Актывіст Сяргей Кулініч атрымаў з КДБ ліст, у якім паведамляецца, што супраць яго спынены крымінальны перасьлед па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.
12.06.2017 Апеляцыя па справе Касінерава прызначана на 16 чэрвеня
Разгляд крымінальнай справы Вячаслава Касінерава ў Мінскім гарадскім судзе будзе праходзіць па скарзе самога актывіста.
12.06.2017 Чаму для грамадскасці і экспертаў няма доступу на будаўнічую пляцоўку Астравецкай АЭС?
Эксперты і грамадскія актывісты ў чарговы раз уздымаюць пытанне адкрытасці і празрыстасці для грамадства працэсу будаўніцтва АЭС перад адказнымі асобамі.
12.06.2017 Цэнзар не змог замазаць у лісце “дзіравы дах” на Валадарцы
Жыхар Мінска, літаратар Усевалад Сцебурака расчытаў, што замазаў цэнзар у лісце арыштаванага па справе «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».
12.06.2017 Брытанскі падданы Алан Сміт зрабіў першую заяву праз перакладчыка ў беларускім судзе
У Глыбоцкім раённым судзе працягваецца разгляд крымінальнай справы аб незаконнай міграцыі. Адзін з абвінавачаных па справе - брытанскі падданы Алан Сміт.
11.06.2017 Магілёўскую журналістку спрабуюць прыцягнуць да адказнасці за супрацоўніцтва з “Белсатам”
Магілёўская журналістка-фрылансер Аліна Скрэбунова 9 чэрвеня атрымала sms-паведамленне на нумар мабільнага тэлефона. Па інфармацыі службы маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", невядомыя асобы прапанавалі журналістцы “з'явіцца на грамадскі пункт аховы правапарадку.
09.06.2017 Супраць маладафронтаўцаў спынілі крымінальны перасьлед па справе «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў»
Маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі атрымаў ліст з КДБ Беларусі, у якім паведамляецца пра спыненьне крымінальнай справы па частцы 3 артыкула 293 «з-за адсутнасьці ў дзеяньнях складу злачынства». Такі ж ліст атрымаў і Зміцер Дашкевіч.
09.06.2017 Валянцін Стэфановіч: “Следства ўхілілася ад дачы прававой ацэнкі дзеянням службовых асобаў райвыканкама па факце гібелі Вікторыі Папчэня”
У суд Маладзечанскага раёна пракуратурай Мінскай вобласці накіравана крымінальная справа ў адносінах да настаўніц сярэдняй школы №11 Маладзечна, якія абвінавачваюцца ў неналежным выкананні абавязальніцтваў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя вучаніцы восьмага класа Вікторыі Папчэня, якая загінула падчас прыборкі ўраджаю бульбы.










