Абноўлены спіс затрыманых па справе "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”

16.06.2017 Абноўлены спіс затрыманых па справе "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”

Следчы камітэт 16 чэрвеня паведаміў пра спыненне КДБ крымінальнага пераследу па частцы 3 артыкула 293 КК. 14 асобаў застаюцца пад вартай у СІЗА КДБ і СІЗА-1 на падставе прад'яўленага пазней абвінавачання па артыкуле 287 КК.  

СК прыняў да вытворчасці справу аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання

16.06.2017 СК прыняў да вытворчасці справу аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання

Следчы камітэт Беларусі прыняў да вытворчасці крымінальную справу аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання, распачатую Камітэтам дзяржаўнай бяспекі. Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю СК Сяргей Кабаковіч.

Прысуды фігурантам па справе "антыфашыстаў" пакінулі без зменаў

16.06.2017 Прысуды фігурантам па справе "антыфашыстаў" пакінулі без зменаў

16 чэрвеня ў Мінскім градскім судзе разгледжана апеляцыйная скарга па выракам для фігурантаў так званай "справы антыфашыстаў".

Заява Сяргея Кунцэвіча пра катаваньні ў СІЗА КДБ прынятая да разгляду

16.06.2017 Заява Сяргея Кунцэвіча пра катаваньні ў СІЗА КДБ прынятая да разгляду

Сьледчы камітэт накіраваў у КДБ для «арганізацыі разгляду» заяву Сяргея Кунцэвіча, якая 7 чэрвеня паступіла ў цэнтральны апарат Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь.

Магілёўскага журналіста Уладзіміра Лапцэвіча выклікалі ў міліцыю

16.06.2017 Магілёўскага журналіста Уладзіміра Лапцэвіча выклікалі ў міліцыю

У міліцыі журналіста пратрымалі каля дзвюх гадзін. Па словах Лапцэвіча, у дачыненні да яго пакуль праводзіцца толькі праверка – яму задавалі загадзя падрыхтаваныя пытанні і склалі пратакол апытання.

«Я і ІЧУ. Асабісты погляд» - Васіль Бераснёў

16.06.2017 «Я і ІЧУ. Асабісты погляд» - Васіль Бераснёў

"Віцебская Вясна" працягвае знаёміць з умовамі адбыцьця пакараньня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня Віцебскай вобласьці. Пра тое, як сядзелася ў Воршы, нам распавёў Васіль Берасьнёў, праваабаронца, сябра БХК.

Адлічаныя студэнты працягваюць змагацца за свае правы

15.06.2017 Адлічаныя студэнты працягваюць змагацца за свае правы

12 чэрвеня адбылося першае паседжання па справе былога студэнта гістфаку БДУ, старшыні Моладзі БНФ Юрася Лукашэвіча супраць універсітэту. Ён скардзіцца на незаконнае адлічэнне. На думку Лукашэвіча, падставай для адлічэння стала ягоная грамадска-палітычная дзейнасць.

У Чачні спынена справа супраць Мурада Амрыева

15.06.2017 У Чачні спынена справа супраць Мурада Амрыева

Паліцыя Чачні спыніла крымінальную справу супраць спартсмэна Мурада Амрыева.

Эксперт ААН заклікае захаваць міжнародны кантроль за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

15.06.2017 Эксперт ААН заклікае захаваць міжнародны кантроль за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міклаш Харасці прадставіў пяты даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 35 сесіі Савета па правах чалавека ААН.

"Я і ІЧУ. Асабісты погляд" - Леанід Свецік

15.06.2017 "Я і ІЧУ. Асабісты погляд" - Леанід Свецік

Прадстаўляем першае сведчанне з цыклу «Я І ІЧУ. Асабісты погляд». Распавядае Леанід Свецік, праваабаронца. Адседзеў у ІЧУ 15 сутак за маніторынг масавых мерапрыемстваў, якія праходзілі ў Віцебску 25 і 26 сакавіка.

Павал Левінаў выйшаў з ІЧУ пасьля вымушанага «маніторынгу ўмоваў утрыманьня»

15.06.2017 Павал Левінаў выйшаў з ІЧУ пасьля вымушанага «маніторынгу ўмоваў утрыманьня»

Завяршыўся 15-сутачны адміністрацыйны арышт Паўла Левінава. Праваабаронца выйшаў на волю зь Віцебскага ізалятара часовага ўтрыманьня.

Светлагорск: чыноўнікі і актывісты разам вырашаюць праблемы безбар’ернага асяродку

15.06.2017 Светлагорск: чыноўнікі і актывісты разам вырашаюць праблемы безбар’ернага асяродку

Сябрамі РАІК была ўнесена прапанова для гарадскіх ўладаў: каб не марнаваць дарэмна народныя грошы, перад пачаткам будаўніцтва грамадскіх аб’ектаў склікаць камісію, ў склад якой уваходзілі б фізічна аслабленыя людзі, як гэта робіцца ў іншых гарадах.

Майна Кіяі прадставіў анлайн-дапаможнік для працы па справах аб парушэнні свабоды сходаў і асацыяцыі

14.06.2017 Майна Кіяі прадставіў анлайн-дапаможнік для працы па справах аб парушэнні свабоды сходаў і асацыяцыі

Дапаможнік з'яўляецца вынікам важнай стратэгічнай працы былога спецдакладчыка ААН і прапануе юрыдычныя аргументы юрыстам, актывістам і суддзям, якія працуюць са справамі, звязанымі са свабодай мірных сходаў і свабодай асацыяцыі.

Затрыманым мог апынуцца кожны. Акцыя пратэсту ў Маскве вачыма назіральнікаў

14.06.2017 Затрыманым мог апынуцца кожны. Акцыя пратэсту ў Маскве вачыма назіральнікаў

У панядзелак ў многіх гарадах Расіі прайшлі акцыі пратэстаў супраць карупцыі, якія скончыліся масавымі затрыманнямі. Так, на акцыі “Патрабуем адказаў”, якая адбывалася ў Маскве адразу ў двух месцах, затрымалі агулам каля 700 чалавек.

Суд адмовіўся разглядаць справу супраць блогера Філіповіча

14.06.2017 Суд адмовіўся разглядаць справу супраць блогера Філіповіча

У Гомелі суд Савецкага раёна не стаў разглядаць і адправіў на дапрацоўку ў Савецкі РАУС адміністрацыйную справу ў дачыненні да вядомага відэаблогера Максіма Філіповіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства