27.06.2017 Былога лідара «Белага легіёну» Лазоўскага перавялі з КДБ на «Валадарку»
Фігурант крымінальнай справы аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання Міраслаў Лазоўскі пераведзены зь СІЗА КДБ ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага, паведаміла прадстаўніца сем’яў затрыманых Ніна Шыдлоўская.
26.06.2017 КПЧ ААН прыняў да разгляду зварот аб катаваннях у ІЧУ Аляксандра Акуліча
Маці загінулага ў Светлагорскім ІЧУ адміністратыўна арыштаванага Аляксандра Акуліча паведаміла, што яе зварот быў зарэгістраваны 12 чэрвеня ў Камітэце па правах чалавека ААН.
24.06.2017 «Правы чалавека «на пальцах» едуць у Гомель!
Як наконт таго, каб правесці апошнюю пятніцу чэрвеня цікава і даведацца аб чымсці новым? Усё, што трэба ведаць кожнаму аб правах чалавека, ты можаш даведацца на семінары "Правы чалавека "на пальцах" 30 чэрвеня ў Гомелі.
23.06.2017 Праваабаронцы вітаюць працяг міжнароднага кантроля за сітуацыяй у Беларусі
З нагоды падаўжэння Саветам па правах чалавека ААН мандата спецдакладчыка па Беларусі 23 чэрвеня выступілі FIDH і Фонд Дамоў правоў чалавека.
23.06.2017 Справаздача па маніторынгу пікету 22 чэрвеня ў Мінску
22 чэрвеня ў Мінску адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі па «справе патрыётаў».
23.06.2017 Сяргей Драздоўскі: Зацвярджэнне нацплана па рэалізацыі канвенцыі - толькі адпраўная кропка ў нашай працы
Праваабаронцы будуць спрабаваць вярнуць на парадак дня важныя пытанні, якія выпалі з зацверджанай версіі Нацыянальнага плану па рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў. Бліжэйшым часам Офіс па правах людзей з інваліднасцю падрыхтуе аналіз зместу Плана.
23.06.2017 Савет па правах чалавека ААН прыняў рэзалюцыю па Беларусі і працягнуў мандат спецдакладчыка
23 чэрвеня на 35-й сесіі Савета па правах чалавека ААН адбылося галасаванне па рэзалюцыі "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі".
23.06.2017 Слуцк: "12 раз'юшаных мужчын" і дыскусія па тэме смяротнага пакарання
Случчакоў цікавілі розныя аспекты, звязаныя з вышэйшай мерай пакарання, а таксама паерспектывы ўвядзенне мараторыю на смяротнае пакаранне і яго поўнай адмены ў нашай краіне.
23.06.2017 26 чэрвеня ў Мінску адбудзецца канферэнцыя па акадэмічных свабодах у Беларусі
У межах канферэнцыі плануецца падпісанне супольнага звароту да партнёраў беларускіх універсітэтаў за мяжой з апісаннем сітуацыі і з заклікам станоўча паўплываць на стан з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў у Беларусі.
23.06.2017 «Я і ІЧУ. Асабісты погляд» - Кастусь Мардвінцаў
«Віцебская вясна» працягвае цыкл публікацыяў пра ўмовы адбываньня адміністрацыйнага арышту ў ізалятарах часовага ўтрыманьня. Наш наступны аўтар – незалежны журналіст Кастусь Мардзьвінцаў.
22.06.2017 Справа Багданава: СК не знайшоў віны турэмных медыкаў у смерці зняволенага. Ці так гэта?
Маці памёрлага, Марына Георгіеўна Багданава, азнаёміўшыся з пастановай аб спыненні папярэдняга расследавання па крымінальнай справе, у якой на 50 старонках абгрунтоўваецца адсутнасць складу злачынства ў дзеяннях службовых асоб СІЗА №1 і Турмы №8, так і не змагла знайсці адказу на галоўнае пытанне: чаму медыкі не ўратавалі жыццё яе сыну?
22.06.2017 Пракурор папрасіў прысудзіць да смяротнага пакарання дваіх абвінавачаных у справе «чорных рыэлтараў»
Дзяржабвінавачанне запатрабавала для абвінавачаных Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога вышэйшую меру — смяротнае пакаранне.
21.06.2017 Назіральніцу з Беларусі прыемна ўразілі дзеянні кіеўскай паліцыі пад час «Маршу роўнасці»
Назіральніца з Беларусі Таццяна Мастыкіна найперш адзначае як станоўчую практыку максімальнае забеспячэнне бяспекі для ўсіх тых, хто прыйшоў на акцыю, а таксама прадуманасць шляхоў адыходу удзельнікаў.
21.06.2017 Валантэрская служба "Вясны" вязе кіно ў Слуцк
Валантэрская служба "Вясны" прапануе жыхарам і гасцям Слуцка паглядзець фільм "12 раз'юшаных мужчын" 22 чэрвеня ў 18.00 у кафэ "Калізей".
21.06.2017 У дзеяннях АМАПу, які затрымліваў назіральнікаў на Дзень Волі, парушэнняў не знойдзена
У заключэнні па факце праверкі значыцца, што АМАП выбыў на месца, бо ў Першамайскі РУУС "паступіла паведамленне пра знаходжанне па адрасе пр-т Незалежнасці, 78а – 48 вялікай колькасці падазроных грамадзян", якіх трэба было праверыць "на датычнасць да планавання масавых беспарадкаў".










