Арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла перасьлед журналістаў у Беларусі

25.08.2017 Арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла перасьлед журналістаў у Беларусі

Міжнародная арганізацыя 24 жніўня асудзіла перасьлед незалежных журналістаў у Беларусі, зьвярнуўшы ўвагу на працяглыя судовыя працэсы над пяцьцю журналістамі. Заяву «Рэпартэраў бязь межаў» пераказвае "Свабода".

Журналіст "Белсата" Станіслаў Івашкевіч аштрафаваны на 20 базавых велічынь

24.08.2017 Журналіст "Белсата" Станіслаў Івашкевіч аштрафаваны на 20 базавых велічынь

Падставай для адміністрацыйнага пераследу стаў зроблены журналістам сюжэт пра вёску пад Лідай, якая тоне ў гноі, што трапляе ў наваколле з мясцовага свінакомплексу, 

Amnesty International: Дзмітрый Паліенка — вязень сумлення

24.08.2017 Amnesty International: Дзмітрый Паліенка — вязень сумлення

Amnesty International заклікае беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Дзмітрыя Паліенку, зняволенага выключна за мірнае ажыццяўленне сваіх правоў на свабоду слова і свабоду мірных сходаў.

Месяц фільмаў і дыскусіі пра "Чалавека" ў Гомелі

24.08.2017 Месяц фільмаў і дыскусіі пра "Чалавека" ў Гомелі

Валантэрская Служба "Вясны" запрашае ўсіх ахвочых паглядзець і абмеркаваць усе тры часткі сусветна вядомага дакументальнага фільма Яна Артюса-Бертрана "Human" (арыгінал з рускімі субтытрамі) у Гомелі.

Што дазволена БРСМу – забаронена РЭПу

24.08.2017 Што дазволена БРСМу – забаронена РЭПу

Калінкавіцкія ўлады адмовілі актывісту незалежнага прафсаюза РЭП Дзянісу Рабянку ў правядзенні пікету ў цэнтры горада. Ён хацеў выказаць салідарнасць з патрапіўшымі пад крымінальны пераслед Генадзем Фядынічам і палітвязнем Ігарам Комлікам.

Civil Rights Defenders: Беларусь мусіць зняць абвінавачванні з Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

23.08.2017 Civil Rights Defenders: Беларусь мусіць зняць абвінавачванні з Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders выступіла з асуджэннем пераследу прадстаўнікоў Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка. Праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Ігара Комліка і зняць усе абвінавачванні супраць яго і Генадзя Фядыніча.

Суд у Лоеве спыніў адміністрацыйную справу супраць Кастуся Жукоўскага

23.08.2017 Суд у Лоеве спыніў адміністрацыйную справу супраць Кастуся Жукоўскага

Суддзя Іван Цалкоў прыняў такое рашэнне, таму што скончыўся двухмесячны тэрмін, цягам якога можна было прыцягваць да адказнасці за адміністрацыйны ўчынак.

Кыргызстан: Адкладзенае судовае слуханне па справе пра дом Азімжана Аскарава - форма ціску на вязня сумлення

23.08.2017 Кыргызстан: Адкладзенае судовае слуханне па справе пра дом Азімжана Аскарава - форма ціску на вязня сумлення

"Улады Кыргызстана спачатку пазбавілі Азімжана Аскарава свабоды, цяпер спрабуюць адабраць права на адзіны дом у яго і яго сям'і. Цяпер зацягваецца разгляд скаргі на рашэнне пра арышт дома ... Гэта цяжка расцаніць інакш як працяг ганебнай кампаніі пераследу праваабаронцы..."

Кіно ў Бабруйску: 29 жніўня глядзім “Забіць дракона”

23.08.2017 Кіно ў Бабруйску: 29 жніўня глядзім “Забіць дракона”

Валантэрская Служба "Вясны" запрашае ўсіх ахвочых на бясплатны прагляд і абмеркаванне фільма ў Бабруйску!

Магілёўскі журналіст падаў у суд на аднаго з начальнікаў абласнога УУС

23.08.2017 Магілёўскі журналіст падаў у суд на аднаго з начальнікаў абласнога УУС

Журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч папракае намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Сяргея Волкава у ігнараванні рашэння суда і спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да мясцовага чыноўніка.

Суд: Спагнаць з МУС кампенсацыю на карысць Пцічкіных за кошт дзяржказны

22.08.2017 Суд: Спагнаць з МУС кампенсацыю на карысць Пцічкіных за кошт дзяржказны

Ужо ў верасні сям'я Ігара Пцічкіна атрымае нарэшце кампенсацыю маральнай і матэрыяльнай шкоды ад Міністэрства ўнутраных спраў.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

22.08.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: Кіраўніку незалежнага прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу выстаўлена абвінавачванне ў нясплаце падаткаў у буўным памеры; “Каментар эксперта”: Як дзейнічаюць назіральныя камісіі ў Беларусі, якія ажыццяўляюць маніторынг месцаў прымусовага ўтрымання, а як павінны дзейнічаць згодна праваабарончым стандартам, распавядае юрыст БХК Раман Юргель.

Актывіста з Гомеля будуць судзіць за пікет супраць расстрэлаў

22.08.2017 Актывіста з Гомеля будуць судзіць за пікет супраць расстрэлаў

Гомельскага актывіста Мікалая Пяшко будуць судзіць за правядзенне ў цэнтры горада несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (артыкул 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях). Адпаведны пратакол, як паведаміў Пяшко, у дачыненні да яго склалі 18 жніўня ў аддзяленні міліцыі Цэнтральнага РАУС Гомеля, куды яго напярэдадні выклікалі па тэлефоне.

Сяргей Гоўша не можа скласці дамову з камунальнікамі, бо няма бланка на беларускай мове

22.08.2017 Сяргей Гоўша не можа скласці дамову з камунальнікамі, бо няма бланка на беларускай мове

Рэгіянальны прадстаўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Сяргей Гоўша  не змог заключыць дамову з жыллёва-эксплуатацыйным упраўленнем у Баранавічах па прычыне адсутнасці беларускамоўных бланкаў дамовы.

Магілёў: Улады зрабілі ўсё, каб пікетаў не было

22.08.2017 Магілёў: Улады зрабілі ўсё, каб пікетаў не было

Магілёўскія актывісты прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) паскардзіліся на фактычную немагчымасць правесці акцыі салідарнасці са сваімі калегамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства