09.10.2017 Навошта Беларусі адмаўляцца ад смяротнага пакарання? Андрэй Палуда ў жывым эфіры Еўрарадыё
Ці сапраўды большасць беларусаў не гатовая адмовіцца ад смяротнага пакарання і не жадае праяўляць літасць да злачынцаў? Чым пажыццёвае пакаранне ва ўмовах беларускай папраўчай сістэмы лепшае за смяротны прысуд? Ці могуць грамадскія кампаніі змяніць стаўленне людзей да гэтага пытання?
09.10.2017 Смяротнае пакаранне ў Беларусі: у цэнтры Еўропы працягваюцца таемныя расстрэлы
Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са смяротным пакараннем FIDH і ПЦ "Вясна" звяртаюцца да міжнародных арганізацый з заклікам выкарыстаць усе дыпламатычныя сродкі для адмены смяротнага пакарання ў Беларусі і ператварэння Еўропы ў зону, свабодную ад гэтага антыгуманнага віду пакарання.
09.10.2017 Заўзятара Аляксандра Вянгерскага аштрафавалі за акцыю пратэсту супраць вучэнняў “Захад-2017
Адразу пасля адбыцця 10-суткавага арышту вілейскага заўзятара Аляксандра Вянгерскага судзілі зноў, на гэты раз за ўдзел у акцыі пратэсту супраць вучэнняў “Захад-2017, якая адбылася ў Мінску 8 верасня.
09.10.2017 Ці можа Царква выступаць супраць смяротнага пакарання?
З нагоды Тыдня супраць смяротнага пакарання Еўрарадыё прыгадвае, як чатыры гады таму ў студыі сустрэліся нечаканыя суразмоўцы — сацыёлаг Лідзія Міхеева і протаіерэй Сергій Гардун.
09.10.2017 У Савеце Еўропы абмяркуюць пытанні правоў чалавека ў Беларусі
9 кастрычніка распачынаецца візіт прадстаўнікоў беларускіх НДА ў Страсбург для ўдзелу ў шэрагу мерапрыемстваў Савета Еўропы. Ключавыя тэмы – смяротнае пакаранне і свабода асацыяцыяў.
09.10.2017 Беларусы знаёмяцца з аргументамі супраць смяротнага пакарання
Інфармацыйныя акцыі ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання праходзяць у гарадах і мястэчках Беларусі. Праваабаронцы і грамадскія актывісты выйшлі на вуліцы і людныя месцы з тэматычнымі буклетамі “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”.
09.10.2017 Падрабязнасці затрымання прафсаюзнага актывіста ў Оршы
У Оршы ў нядзелю 8 кастрычніка быў затрыманы старшыня Аршанскай арганізацыі прафсаюза РЭП Аляксандр Булаўка. Пра падрабязнасці затрымання паведамляе сайт orsha.eu.
08.10.2017 Фестываль “Рок за жыццё” можна глядзець анлайн у любой сацсетцы
Фестываль “Рок за жыццё”, прымеркаваны да Тыдня супраць смяротнага пакарання, можна будзе ўбачыць онлайн. Трансляцыю праводзіць Еўрарадыё.
08.10.2017 Музыкі адыгралі "Рок за жыццё" у Брэсце
7 кастрычніка ў Брэсце ў клубе "Фантазія" адбыўся канцэрт "Рок за жыццё". Беларускія музыкі, якія выступалі ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, сабралі больш за 300 чалавек.
07.10.2017 Выйшаў на свабоду пасля 15-сутачнага арышту Мікалай Статкевіч
Як паведамляе БелаПАН, ў плануемы час вызвалення сустрэць палітыка яго жонцы і журналістам не ўдалося, бо, як высветлілася, яго пятнаццаць хвілінаў да таго даставілі ў УУС Ленінскага раёна.
07.10.2017 Фільм пра гісторыю смяротнага пакарання прэзентаваны непадалёк ад месцаў масавых расстрэлаў пад Воршай
У аграсядзібе ў вёсцы Стаўры пад Воршай 6 кастрычніка адбылася дыскусія на тэму сувязі масавых рэпрэсій мінулага і смяротнага пакарання, а таксама прэзентацыя дакументальнага фільма “Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”.
07.10.2017 Змены ў закон “Аб масавых мерапрыемствах” ― рэакцыя ўлады на веснавыя пратэсты
Ці зменіць гэта хоць нешта для арганізатараў вулічных акцый і шэсцяў? Што хаваецца за прапанаванай зменай? На пытанні Еўрарадыё адказваюць праваабаронца "Вясны" Уладзімір Лабковіч і адзін з заяўнікаў сёлетняга “Чарнобыльскага шляху” Юрась Меляшкевіч.
07.10.2017 У PUNKTце па пунктах абмеркавалі аргументы супраць смяротнага пакарання
Публічная дыскусія “Смяротнае пакаранне: за ці супраць” з удзелам праваабаронцаў “Вясны” адбылася ў адукацыйнай прасторы PUNKT у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання.
06.10.2017 Пяць пунктаў пра тое, чаму змены ў закон аб масавых мерапрыемствах нічога не мяняюць
Юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чаму ўнесеныя змены ў закон “Аб масавых мерапрыемствах” на практыцы мала чаго зменяць для грамадзянскай супольнасці.
06.10.2017 “Сальвадор” выклікаў гарачую дыскусію сярод гамяльчан
У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Гомелі адбыўся кінапаказ мастацкага фільма “Сальвадор”, які дапамагае з розных бакоў паглядзець на праблему забойства чалавека дзяржавай.










