12.10.2017 Міліцыянт склаў пратакол на актывістку РЭП прама ў бальніцы
11 кастрычніка ў Бабруйску кіраўнік аддзелу аховы правапарадку падпалкоўнік Сяргей Рудзько прыйшоў у дзіцячае аддзяленьне гарадзкой інфэкцыйнай бальніцы, каб скласьці пратакол на актывістку прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Галіну Лазараву, якая ляжыць там з малым дзіцём.
12.10.2017 Суд над праваабаронцам Аляксандрам Вайцешыкам перанесены
Падставай для пераносу стала патрабаванне прадаставіць абаронцу. Наступнае паседжанне суда запланавана на 14.00 17 кастрычніка.
11.10.2017 У Баранавічах будуць судзіць праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка
У Баранавічах 11 кастрычніка падчас суду над расійскім філосафам Пятром Рабавым быў затрыманы мясцовы праваабаронца Аляксандр Вайцешык.
11.10.2017 Расійскага філосафа арыштавалі на шэсць сутак у Баранавічах
Як стала вядома праваабаронцам, расійскі гісторык, філосаф і даследчык анархізму Пётр Рабаў быў затрыманы ўвечары 10 кастрычніка ў Баранавічах.
11.10.2017 Мая Навумава атрымала 35 базавых за прысягу, якую не прымала
10 кастрычніка суддзя суда Савецкага раёна Мінска Фёдарава М.А. прызнала актывістку Маю Навумаву вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 8 верасня на плошчы Якуба Коласа.
11.10.2017 “Нас робяць забойцамі супраць нашай згоды”. Магілёў супраць смяротнага пакарання
10 кастрычніка ў Магілёўскім цэнтры “Кола” больш за тузін чалавек разважалі, што можна зрабіць з варварскай практыкай у нашай краіне
10.10.2017 Адзіным фронтам супраць смяротнай кары ў Беларусі
У Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання праваабаронцы разам з валанцёрамі выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў. Сваёй пачэснай місіяй яны імкнуцца данесці да людзей інфармацыю пра недарэчнасць і абсурднасць смяротнага пакарання, якое з усіх еўрапейскіх краін засталося толькі ў Беларусі.
10.10.2017 "Калі я кажу, што магу кагосьці прысудзіць да смяротнага пакарання, гэта адкрывае магчымасць прысудзіць і мяне..."
У Мінску адбылася дыскусія на тэму "Комікс - малюнкі, якія могуць змяняць рэальнасць?" і прэзентацыя комікса “Мама, гэта я…”, падрыхтаванага ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання.
10.10.2017 Алесь Бяляцкі – дэпутату Навумовічу: Апроч графіка сустрэч, яшчэ ёсць графік расстрэлаў
Дыскусія наконт асноўных палажэнняў Рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі адбылася ў Палітычным камітэце Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Гэты дакумент быў прыняты на сесіі ПАСЕ 27 чэрвеня гэтага года.
10.10.2017 Да парламенцкіх слуханняў па пытанні смяротнага пакарання дэпутаты не гатовыя
Пра гэта БелаПАН распавяла сябра парламенцкай рабочай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання Наталля Гуйвік. "Рабочая група яшчэ павінна сабраць інфармацыю, пакуль дакладаць няма чаго", — патлумачыла дэпутат.
10.10.2017 Савет Еўропы і Еўрапейскі Саюз настойліва заклікаюць Беларусь да мараторыя на смяротнае пакаранне
Сумесная заява Вярхоўнага Прадстаўніка Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі і Генеральнага сакратара Савета Еўропы з нагоды Еўрапейскага і Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, 10 кастрычніка 2017 г.
10.10.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: Юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чаму нядаўна анансаваныя магчымыя змены ў закон аб масавых мерапрыемствах з’яўляюцца толькі павярхоўнымі і па-ранейшаму істотна абмяжоўваюць правы грамадзян краіны; "Падзея": У Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання.
10.10.2017 Суд над Аляксандрам Баразенкам: пагражаюць канфіскацыяй тэхнікі
У судзе Першамайскага раёна Мінска аднаўляецца працэс над аператарам тэлеканала «Белсат» Аляксандрам Баразенкам, якога вінавацяць у нібыта парушэнні аўтарскіх правоў на гандлёвы знак «Белсат».
10.10.2017 Справа Сіўчыка: Пракурор палічыў, што суд вынес мяккае пакаранне
Лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык атрымаў ліст з суда Партызанскага раёна Мінска, у якім паведамляецца, што раённы пракурор апратэставаў рашэнне гэтага суда аб прыцягненні актывіста да адміністратыўный адказнасці у выглядзе штрафу.
09.10.2017 Міліцыя сарвала сустрэчу з Пятром Рабавым у Гродна
У Гродна ў "Цэнтр гарадскога жыцця" 9 кастрычніка на сустрэчу з расійскім гісторыкам, філосафам і даследчыкам анархізму Пятром Рабавым брутальна ўварваліся супрацоўнікі міліцыі.










