20.10.2017 Смаргонь: праваабаронца праз зварот у КПЧ ААН дамагаецца адмены Дэкрэта №3
Смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека з паведамленнем, у якім просіць праверыць адпаведнасць Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» Міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
20.10.2017 Гомель: За салідарнасць з незалежнай журналісткай садзяць на "суткі"
У Чыгуначным судзе Гомеля 19 кастрычніка адбыліся ажно чатыры адміністрацыйныя суды — за ініцыятыву салідарнасці гамельчукоў з незалежнай журналісткай-фрылансэркай Ларысай Шчыраковай, якую пры канцы верасня судзілі ў Гомельскім раённым судзе за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».
19.10.2017 Сям'і Лагвінцоў - 70 базавых штрафу за ўрок гісторыі ў Слуцку
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 19 кастрычніка разгледзеў адміністратыўную справу Антося Лагвінца, які разам з бацькам, палітыкам Алесем Лагвінцом ды іншымі дзеячамі, 1 верасня правялі ў Слуцку Дзень ведаў, прысвечаны героям Слуцкага паўстання.
18.10.2017 Міліцыя Гародні зацікавілася раздачай буклетаў супраць смяротнага пакарання
Гарадзенская міліцыя пачала праверку па факце раздачы гарадзенскімі праваабаронцамі 10 кастрычніка, у Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання, інфармацыйных буклетаў.
18.10.2017 Палітвязень Міхаіл Жамчужны зноў у ШЫЗА. У аўторак - суд па пераводзе яго ў турму
Пасля месячнага ўтрымання ў памяшканні камернага тыпу палітвязень Міхаіл Жамчужны атрымаў ужо два спагнанні – кожнае па 10 сутак ШЫЗА. 24 кастрычніка суд разгледзіць пытанне аб пераводзе яго на турэмныя ўмовы ўтрымання.
18.10.2017 Мінскія суды: у “трэндзе” – “Моладзь БНФ” і Дзень ведаў у Слуцку
Услед за актывістамі “Моладзі БНФ” Дзянісам Мандзікам і Кацярынай Шуст, якіх звінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства ды пакаралі ў судзе 16 кастрычніка штрафамі, у аўторак у судзе Маскоўскага раёна разглядалася адмінсітратыўная справа Багдана Сакалова.
17.10.2017 Служба ў войску як абавязак грамадзяніна. Праваабарончы падыход
Гібель салдата тэрміновай службы ў вайсковай частцы Печы пад Барысавам актуалізавала праблематыку альтэрнатыўнай грамадзянскай службы, пра якую доўгі час кажуць праваабаронцы.
17.10.2017 Разгляд справы баранавіцкага праваабаронцы Аляксандра Вайцешыка зноў перанесены
17 кастрычніка ў Баранавічах адбылося першае судовае паседжанне над праваабаронцам ПЦ "Вясна" Аляксандрам Вайцешыкам, якога абвінавачваюць у абразе супрацоўніка міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў і непадпарадкаванні законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі. Праз адсутнасць сведкаў з боку абвінавачанага разгляд справы адкладзены да 27 кастрычніка.
17.10.2017 Беларусь заклікае ААН пашырыць дапамогу для садзейнічання ў рэалізацыі нацыянальнага плана па правах чалавека
Пра гэта заявіў намеснік начальніка ўпраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС Беларусі Андрэй Таранда 16 кастрычніка падчас інтэрактыўнага дыялогу з вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, паведамляе БелаПАН.
17.10.2017 Беларусь у гадавой справаздачы ЕС па пытаннях правоў чалавека і дэмакратыі
ЕС заклікае беларускія ўлады аператыўна рэалізаваць рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ, асуджае прымяненне смяротнага пакарання ў Беларусі і заклікае ўвесці мараторый у якасці першага кроку на шляху да яго поўнай адмены.
17.10.2017 На родных выключанага з ВНУ актывіста цісне міліцыя
Актывіст Ігар Неліповіч распавёў праваабаронцам пра ціск, які аказваюць супрацоўнікі міліцыі на яго і яго родных.
17.10.2017 Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйныя скаргі асуджаных да вышэйшай меры
На 15 снежня ў Вярхоўным судзе прызначаны разгляд апеляцыйных скаргаў Сямёна Беражнова і Ігара Гершанкова, якія асуджаныя да смяротнага пакарання.
17.10.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: Праваабаронца Андрэй Палуда распавядае пра асаблівасці выканання смяротных прысудаў у нашай краіне; “Асоба”: Актывіст з Віцебску Ян Дзяржаўцаў, які з’яўляецца стваральнікам грамадскай ініцыятывы “Хайсы – віцебскія Курапаты”. Ініцыятыва змагаецца за афіцыйнае прызнанне існавання месца масавых растрэлаў ля вёскі Хайсы.
17.10.2017 Дзень ведаў у Слуцку для мастака Алеся Пушкіна завяршыўся трыма пратаколамі
Пасля «ўроку гісторыі» пра Слуцкае паўстанне супраць вядомага мастака Алеся Пушкіна распачаты 3 адміністратыўныя справы па трох артыкулах КаАП.
17.10.2017 Праваабаронца Аляксандр Вайцешык ізноў затрыманы, Пятра Рабава выслалі з краіны на 10 год
Аляксандр Вайцешык хацеў правесці на вакзале расійскага філосафа Пятра Рабава, якому пасля арышту забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў. Тут праваабаронцу і схапілі.










