25.10.2017 Гомельскія актывісты скардзяцца на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ і дзеянні міліцыі
Актывісты з Гомеля Уладзімір Няпомняшчых, Віктар Рубцоў і Барыс Анікееў падалі скаргі на ўмовы ўтрымання і дзеянні супрацоўнікаў Гомельскага ізалятару часовага ўтрымання і Чыгуначнага РАУС Гомеля.
25.10.2017 Фіёна Гіб: Вялікабрытанія і ЕС сур'ёзна ставяцца да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Вялікабрытанія і Еўрасаюз у цэлым сур'ёзна ставяцца да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, заявіла 24 кастрычніка ў інтэрв'ю БелаПАН брытанскі пасол Фіёна Гіб.
25.10.2017 Бяляцкі бярэ ўдзел у Канферэнцыі грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
У Таліне 25 кастрычніка пачынае працу Канферэнцыя грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Для абмеркавання перспектываў інтэграцыйнага праекта Еўрапейскага Саюза сабраліся каля 300 удзельнікаў, з іх два дзясяткі прадстаўляюць Беларусь.
24.10.2017 IV Беларускі праваабарончы форум вачыма сябраў аргкамітэта. Пасляслоўе
Прадстаўнікі арганізацыйнага камітэта IV Беларускага праваабарончага форуму падчас закрыцця мерапрыемства падзяліліся сваімі ўражаннямі ад двухдзённай працы і чаканнямі адносна далейшай сумеснай дзейнасці.
24.10.2017 Вярхоўны суд выкруціўся: вызваліў ад адказнасці Маю Навумаву "праз малазначнасць правапарушэння"
Амаль праз год пасля затрымання Вярхоўны суд вызваліў Маю Навумаву ад адміністрацыйнай адказнасці за нібыта аказанае непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі.
24.10.2017 Антоніу Гутэрыш: Няхай канцэпцыя «Мы, народы» стане рэальнасцю
"Калі мы забяспечым правы чалавека і чалавечую годнасць для ўсіх людзей, яны пабудуюць бяспечны, устойлівы і справядлівы свет", - кажа ў пасланні з нагоды Дня ААН Генсакратар арганізацыі Антоніу Гутэрыш.
24.10.2017 Грамадскі кантроль і дзедаўшчына: ці магчыма змяніць сітуацыю?
Грамадства магло б больш эфектыўна супрацьстаяць такой негатыўнай з’яве, як дзедаўшчына і пазастатутныя адносіны ў беларускім войску, калі б у краіне быў створаны і дзейнічаў паўнавартасны грамадскі кантороль. Такой думкі прытрымліваюцца праваабаронцы “Вясны”.
24.10.2017 Мінгарвыканкам забараніў пікетаваць Міністэрства абароны
Мінгарвыканкам забараніў правядзенне 29 кастрычніка каля Міністэрства абароны пікету з нагоды сітуацыі ў беларускім войску, у тым ліку дзедаўшчыны і загадкавых смерцяў вайскоўцаў.
23.10.2017 Суда па пераводзе палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў турму не будзе, бо “адпалі падставы”
На мінулым тыдні стала вядома, што на заўтра, 24 кастрычніка, прызначаны судовы працэс па пераводзе палітвязня Міхаіла Жамчужнага на турэмны рэжым зняволення, што ініцыявала адміністрацыя калоніі №9 г. Горкі, дзе зараз утрымліваецца вязень.
23.10.2017 Уводны курс у канцэпцыю "Глыбінны антыфашызм" пройдзе ў Баранавічах
Усе мы звыкліся думаць, што фашызм - гэта нешта далёкае, даўно забытае і, вядома ж, зусім не пра нас. Каб упэўніцца ў адваротным, зазірніце на мерапрыемстве 27 кастрычніка ў 18:30 у Баранавічах.
23.10.2017 Дзедаўшчына ў войску: рэкамендацыі сваякам салдатаў
Дзедаўшчына – гэта злачынствы ў войску. І калі салдат сутыкаецца з гэтай праблемай, яе не трэба замоўчваць. Трэба дзейнічаць рашуча і хутка, лічаць праваабаронцы.
23.10.2017 Пасля адбыцця арышту Максім Вінярскі таемна знік з Акрэсціна - вазілі на "гутарку" ў РУУС
Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі, які сёння ў 8 раніцы павінен быў выйсці на волю з Акрэсціна пасля арышту, знік.
23.10.2017 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства «Марш абураных беларусаў»
21 кастрычніка 2017 года ў Мінску адбылася акцыя «Марш абураных беларусаў 2.0.", арганізаваная Беларускім Нацыянальным Кангрэсам.
22.10.2017 На беларуска-літоўскай мяжы затрыманая для агляду рэчаў праваабаронца Анісія Казлюк
Актывістку валанцёрскай службы Праваабарончага цэнтра "Вясна", якая ўвечары 22 кастрычніка вярталася з Вільні, беларускія памежнікі затрымалі для дагляду рэчаў.
22.10.2017 Вязьня сумленьня Паліенку пасадзілі на 7 сутак у штрафны ізалятар
Зьмітра Паліенку пасадзіла на сем сутак у ШЫЗА. Пра гэта 23-гадовы вязень сумленьня напісаў у паштоўцы свайму сябру, актывісту анархісцкага руху Вячаславу Касінераву, які даслаў паштоўку «Свабодзе».










