30.10.2017 Дзмітрыя Сільчанку аштрафавалі на 1150 рублёў
Дзесяць хвілін спатрэбілася суддзі для прыняцця рашэння па адміністрацыйнай справе ў адносінах да актывіста Дзмітрыя Сільчанкі.
30.10.2017 Праваабаронца Аляксандр Вайцешык аштрафаваны на 920 рублёў
Баранавіцкі праваабаронца прызнаны вінаватым ў абразе і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Вайцешык атрымаў 30 б.в. за абразу супрацоўніка міліцыі і 10 б.в. за непадпарадкаванне.
30.10.2017 Чатыры суды над журналістамі “Белсата” ў Мінску
Фрылансераў-журналістаў Ганну Аземшу, Вольгу Чайчыц, Аляксандра Баразенку і Андрэя Козела вінавацяць у працы без акрэдытацыі на замежнае СМІ. Пачатак працэсаў а 14:00.
28.10.2017 У Мінску затрыманая ўдзельніца акцыі 8 верасня Грэта Сабалеўская ды іншыя актывісты
Позна вечарам 27 кастрычніка супрацоўнікі сталічнай міліцыі затрымалі Грэту Сабалеўскую, 22-гадовую дзяўчыну, якая запомнілася тым, што пад час акцыі, прымеркаванай да Дня вайсковай славы 8 верасня трымала на Кастрычніцкай плошчы вялізны бел-чырвона-белы сцяг.
27.10.2017 Сусветная псіхіятрычная асацыяцыя разгледзіць беларускія справы, датычныя карнай псіхіятрыі
Беларускія праваабаронцы, якія апошнія чатыры гады апекаваліся ахвярамі карнай псіхіятрыі, накіравалі зварот да кіраўніцтва Сусветнай псіхіятрычнай асацыяцыі (WPA) з апісаннем пяці найбольш рэзанансных выпадкаў ціску на грамадзянаў і палітычных актывістаў. Эксперты WPA абмеркавалі гэтую тэму падчас кангрэсу арганізацыі, які праходзіў у гэтым месяцы ў Берліне.
27.10.2017 Суд над Аляксандрам Вайцешыкам зноў адкладзены
Суддзя вырашыла дапрасіць у якасці сведкі яшчэ аднаго міліцыянта, які нібыта бачыў, як Вайцешык зняважыў іншага міліцыянта падчас суда над расійскім філосафам Пятром Рабавым. Таму суд зноў адкладзены, наступнае паседжанне прызначана на 9.30 ранку 30 кастрычніка.
27.10.2017 Калегія адвакатаў не дачакалася рашэння суда і выключыла са свайго складу Ганну Бахціну
Пад час працэсу высветлілася, што яшчэ 19 кастрычніка, не чакаючы завяршэння суду, Савет Мінскай гарадской калегіі адвакатаў па прадстаўленні Мінюста выключыў Ганну Бахціну з сябраў калегіі. Суд па скарзе працягнецца 30 кастрычніка.
27.10.2017 Міраслаў Лазоўскі: Лёс палітычных спраў вырашае не суд
Да канца восені ў «справе патрыётаў» будзе пастаўлена кропка. Адзін з фігурантаў справы, колішні кіраўнік «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі робіць сайту palitviazni.info прагноз адносна таго, чым яна можа закончыцца.
27.10.2017 Харасці: "Беларусь вярнулася да падаўлення тых, хто крытыкуе дзяржаўную палітыку"
Спецдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасці прадставіў свой даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне на 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
27.10.2017 У правядзенні ў Барысаве пікету за адстаўку Міністра абароны адмоўлена
Праваабаронцу Алегу Мацкевічу адмовілі ў правядзенні пікета 30 кастрычніка, мэтай якога былі патрабаванні адстаўкі Міністра абароны РБ Андрэя Раўкова і прыцягнення да крымінальнай адказнасці ўсіх вінаватых у смерці салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча.
26.10.2017 Нацболам забаранілі правесці пікет у абарону свабоды мірных сходаў
Пікет у абарону свабоды мірных сходаў і выказвання меркаванняў нацыянал-бальшавікам правесці не дазволілі.
26.10.2017 Павел Шарэнда адшукаўся ў Ганцавіцкім ізалятары
Берасцейскі актывістс «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў Ганцавічах. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла ягоная жонка Паліна Шарэнда-Панасюк.
26.10.2017 У Стамбуле судзяць праваабаронцаў Amnesty International
У Стамбуле праходзіць судовы працэс над 11 праваабаронцамі, уключаючы кіраўніцу мясцовага аддзялення міжнароднай арганізацыі Amnesty International Ідыль Эсэр і двух выкладчыкаў з Германіі і Швецыі. Восем з іх былі вызваленыя з-пад арышту пад падпіску аб нявыездзе да заканчэння судовага працэсу.
26.10.2017 У Баранавічах за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў асудзілі анархістаў
Яўгену Жураўскаму суд прызначыў штраф памерам 230 рублёў, грамадзяніну РФ Аляксею Сутуге - 575 рублёў. Жураўскага абвінавачвалі ў захоўванні інфармацыйная прадукцыі, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць, з мэтай распаўсюджвання (ч. 1 арт. 17:11 КаАП РБ), Аляксея Сутугу - у перавозцы інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае прыкметы праяў экстрэмізма (ч. 1 арт. 17:11 КаАП РБ).
25.10.2017 Блог Валянціна Стэфановіча: Калейдаскоп
Чалавечы мозг нагадвае папсаваны кампутар. Ён не захоўвае ўсю інфармацыю, якую мы атрымліваем на працягу свайго жыцця. Ен карэктуе яе, зацірае і знішчае, захоўваючы такім чынам наш душэўны супакой і псіхіку. Не ўсё тое, што перажылі і бачылі ў жыцці, мы хочам захаваць у аператыўнай памяці свайго мозгу.










