У Полацку затрымлівалі ўдзельнікаў малітвы за рэпрэсаваных   

02.11.2017 У Полацку затрымлівалі ўдзельнікаў малітвы за рэпрэсаваных  

Людзей, якія прыйшлі 1 лістапада з кветкамі і знічкамі на могілкі ў Бельчыцах, на ўскрайку якіх усталяваны памятны крыж, ужо чакалі: побач стаяў цывільны аўтамабіль з невядомымі ўнутры.

Праваабаронцы заклікаюць, каб суд па справе Алімкіна, Паўлаўца і Шыпценкі быў адкрыты

01.11.2017 Праваабаронцы заклікаюць, каб суд па справе Алімкіна, Паўлаўца і Шыпценкі быў адкрыты

БАЖ, БХК і ПЦ “Вясна” выступілі з сумеснай заявай у сувязі з перадачай справы супраць Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыпценкі ў суд.

Някляева асудзілі на 10 сутак арышту за заклікі, якіх ён не рабіў

01.11.2017 Някляева асудзілі на 10 сутак арышту за заклікі, якіх ён не рабіў

Cуд Ленінскага раёна Мінска паводле артыкулаў на сайце “Хартыі'97” прызнаў паэта Уладзіміра Някляева вінаватым у закліку да ўдзелу ў “Маршы абураных беларусаў 2.0” і пакараў арыштам на 10 сутак.

На незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну складзены пратакол

01.11.2017 На незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну складзены пратакол

Адміністратыўны пратакол складзены 31 кастрычніка на журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну з Бярозы. Яна абвінавачваецца ў працы на замежнае СМІ – Беларускае Радыё Рацыя без акрэдытацыі па арт 22.9 КаАП.

Рыгор Грык абскарджвае сваё затрыманне перад акцыяй 21 кастрычніка

31.10.2017 Рыгор Грык абскарджвае сваё затрыманне перад акцыяй 21 кастрычніка

У Баранавічах актывіст Рыгор Грык накіраваў у пракуратуру скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымлівалі яго 21 кастрычніка, калі ён збіраўся на “Марш абураных беларусаў” у Мінск.

Алексіевіч, Бяляцкі, Вячорка, Дынько падпісалі Пражскі заклік да дэмакратычных абнаўленняў

31.10.2017 Алексіевіч, Бяляцкі, Вячорка, Дынько падпісалі Пражскі заклік да дэмакратычных абнаўленняў

Гэта асноватворны дакумент глабальнай кааліцыі інтэлектуалаў, актывістаў і палітыкаў, занепакоеных пашырэннем уплыву аўтарытарных рэжымаў і адначасовым паслабленнем дэмакратычных сістэмаў знутры. Афіцыйная прэзентацыя Кааліцыі адбылася ў кастрычніку ў Празе падчас штогадовай канферэнцыі “Форум 2000”.

Магілёў: журналістку затрымалі, абклалі пратаколамі і адпусцілі да суда

31.10.2017 Магілёў: журналістку затрымалі, абклалі пратаколамі і адпусцілі да суда

Затрыманую каля трох гадзін дня 30 кастрычніка ў цэнтры Магілёва журналістку Аліну Скрэбунову адпусцілі з райаддзела міліцыі. На яе склалі тры адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у стварэнні сюжэтаў для тэлеканала БелСАТ.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

31.10.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба”: Актывіст Рыгор Грык, які быў брутальна затрыманы на баранавіцкім вакзале, калі збіраўся ехаць у Мінск на “Марш абураных беларусаў”.

Блогера Рамана Пратасевіча чакае суд за фота з акцыі пратэсту

31.10.2017 Блогера Рамана Пратасевіча чакае суд за фота з акцыі пратэсту

Суд Маскоўскага раёна разгледзіць адміністратыўную справу Рамана Пратасевіча, якога вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – “Маршы абураных беларусаў-2.0”.

Паэта і палітыка Някляева чакае суд за “няўдзел у акцыі”

31.10.2017 Паэта і палітыка Някляева чакае суд за “няўдзел у акцыі”

Уладзіміра Някляева абвінавачваюць у «закліку да правядзення масавага мерапрыемства з парушэннем яго арганізацыі і правядзення» па артыкуле 23.34 КаАП.

Што адказаў суд на скаргу Ганны Бахціной?

31.10.2017 Што адказаў суд на скаргу Ганны Бахціной?

Сёння ў 9 гадзін суд Маскоўскага раёна Мінска прыняў рашэнне па апеляцыйнай скарзе адвакаткі Ганны Бахціной, якую Мінюст нядаўна пазбавіў ліцэнзіі.

Мікалая Статкевіча затрымалі ў чарговы раз і арыштавалі на 5 сутак

31.10.2017 Мікалая Статкевіча затрымалі ў чарговы раз і арыштавалі на 5 сутак

Апазыцыйны палітык, лідэр БНК  Мікалай Статкевіч затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 30 кастрычніка каля 20:30 у Мінску.

Польскія адвакаты выказалі глыбокую занепакоенасць сітуацыяй з беларускімі калегамі

30.10.2017 Польскія адвакаты выказалі глыбокую занепакоенасць сітуацыяй з беларускімі калегамі

Камісія па правах чалавека пры Найвышэйшым адвакацкім савеце Польшчы звярнулася да ўладаў Беларусі, выказаўшы занепакоенасць сітуацыяй з беларускімі адвакатамі, у дачыненні да якіх Міністэрства юстыцыі праводзіць пераатэстацыю.

Барысаў: За патрабаванне адстаўкі Міністра абароны Мацкевіча і Абрамовіча пакаралі штрафамі

30.10.2017 Барысаў: За патрабаванне адстаўкі Міністра абароны Мацкевіча і Абрамовіча пакаралі штрафамі

Супрацоўнікі барысаўскай міліцыі затрымалі праваабаронцу Алега Мацкевіча, які выйшаў сёння на пікет, каб патрабаваць адстаўкі Міністра абароны РБ Андрэя Раўкова і актывіст Алесь Абрамовіч.

Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства «Ланцуг памяці» 29 кастрычніка ў Мінску

30.10.2017 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства «Ланцуг памяці» 29 кастрычніка ў Мінску

29 кастрычніка 2017 года ў Мінску адбылася жалобная акцыя «Ланцуг памяці», прысвечаная памяці расстраляных дзеячоў культуры і навукі 29-30 кастрычніка 1937 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства