Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

21.11.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Час выбараў”: Каардынатары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Гулак і Уладзімір Лабковіч распавядаюць пра ўмовы, у якіх праваабаронцы пачынаюць кампанію незалежнага назірання за мясцовымі выбарамі. “Асоба”: Кіраўнік прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч разважае наконт свайго пераследу і будучыні сваёй арганізацыі.

Ігар Комлік – чалавек без пашпарта

21.11.2017 Ігар Комлік – чалавек без пашпарта

Бухгалтар прафсаюза РЭП Ігар Комлік, які ўтрымліваўся пад вартай з 2 жніўня ў межах “справы прафсаюзаў” і быў прызнаны праваабаронцамі палітвязнем, распавёў сайту palitviazni.info, што ўжо больш за месяц следчыя не хочуць адаваць яму пашпарт.

Валянцін Стэфановіч: «Жаляна Віё апраўдалі толькі таму, што ён грамадзянін Францыі»

20.11.2017 Валянцін Стэфановіч: «Жаляна Віё апраўдалі толькі таму, што ён грамадзянін Францыі»

Апраўдальны прысуд — даволі рэдкая зьява ў беларускіх судах, кажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч. На яго думку, прысуд Жаляну Віё, які спрабаваў правезьці празь беларуска-ўкраінскую мяжу патрон, вынесены таму, што Віё — грамадзянін Францыі. Немалую ролю адыграў і той рэзананс, які займела гэтая справа ў СМІ.

“Дзед”

20.11.2017 Блог Валянціна Стэфановіча: “Дзед”

Роўна 25 гадоў таму я дэмаблілізваўся з войска. Гэта быў адзін з самых шчаслівых дзён у маім жыцці. Не пра ўсё, што там было, хочацца ўзгадваць. Казаць пра сябе ў ролі ахвяры цяжка. Але казаць пра свае нягожыя ўчынкі значна цяжей, бо тое, што ты зрабіў, выклікае толькі заслужанае асуджэнне і абурэнне.

Мінгарсуд 22 лістапада разгледзіць скаргу Уладзіміра Някляева на арышт

20.11.2017 Мінгарсуд 22 лістапада разгледзіць скаргу Уладзіміра Някляева на арышт

Паэт і палітык Уладзімір Някляеў, якога асудзілі да 10-суткавага арышту нібыта за заклікі да ўдзелу ў масавым мерапрыемстве “Марш абураных беларусаў 2.0”, накіраваў скаргу ў Мінскі гарадскі суд.

Карупцыя, Беларусь, правы чалавека

20.11.2017 Блог Насты Лойкі: Карупцыя, Беларусь, правы чалавека

Карупцыя – гэта ня толькі эканамічная праблема, яна ўплывае на ўсе сферы жыцця грамадства, паколькі сама працэдура – незаконная дамова неправавога характара. Такі выключальнік для права і ўключальнік для прыватных інтарэсаў. Чаму цяжка ўявіць эфектыўную антыкарупцыйную арганізацыю ў Беларусі?

Вячаслава Сіўчыка другі раз за тры дні аштрафавалі за ўдзел у акцыях пратэсту

20.11.2017 Вячаслава Сіўчыка другі раз за тры дні аштрафавалі за ўдзел у акцыях пратэсту

20 лістапада Партызанскі раённы суд Мінску аштрафаваў Вячаслава Сіўчыка на 40 базавых велічынь.

Міклаш Харасці заклікаў улады Беларусі адмовіцца «ад крыміналізацыі іншадумства»

20.11.2017 Міклаш Харасці заклікаў улады Беларусі адмовіцца «ад крыміналізацыі іншадумства»

Нядаўнія арышты і затрыманні двух палітычных апанентаў па надуманых абвінавачваннях - яшчэ адна праява цыклічнага характару рэпрэсій у Беларусі. Пра гэта заявіў Спецыяльны дакладчык па правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці.

Палітвязень Міхаіл Жамчужны адбыў 11-ае спагнанне ў ШЫЗА

17.11.2017 Палітвязень Міхаіл Жамчужны адбыў 11-ае спагнанне ў ШЫЗА

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, учора, 16 лістапада, скончыўся 5-суткавы тэрмін змяшчэння ў ШІЗА палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Гэта ўжо 11-е спагнанне, якое асуджаны атрымаў з пачатку жніўня бягучага года ад адміністрацыі калоніі №9 г. Горкі.

Ад беларускіх уладаў патрабуюць спыніць пераслед журналістаў-фрылансараў

17.11.2017 Ад беларускіх уладаў патрабуюць спыніць пераслед журналістаў-фрылансараў

Міжнародная федэрацыя журналістаў і ўдзельнікі канферэнцыі "Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі", якая прайшла 16 лістапада ў Мінску, патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць пераслед журналістаў-фрылансараў.

Праваабаронцы распачалі кампанію незалежнага назірання за выбарамі ў мясцовыя саветы дэпутатаў

16.11.2017 Праваабаронцы распачалі кампанію незалежнага назірання за выбарамі ў мясцовыя саветы дэпутатаў

Пра гэта паведамілі каардынатары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Гулак (БХК) і Уладзімір Лабковіч (ПЦ “Вясна”) на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 16 лістапада ў Мінску.

Факт-ліст па тэме прэс-канферэнцыі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

16.11.2017 Факт-ліст па тэме прэс-канферэнцыі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

У лісце ў храналагічным парадку выкладзены захады экспертаў кампаніі ў напрамку ўзаемадзеяння з міжведамаснай экспертнай рабочай групай пры ЦВК, створанай для вывучэння рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ і выпрацоўкі прапановаў па змене выбарчага заканадаўства.

"Правы студэнта простай мовай" у Віцебску

16.11.2017 "Правы студэнта простай мовай" у Віцебску

У межах Тыдня студэнта 19 лістапада пройдзе асветніцка-адукацыйны семінар "Правы студэнта простай мовай" у Віцебску.

Тамару Шчапёткіну асудзілі за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя да штрафу

15.11.2017 Тамару Шчапёткіну асудзілі за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя да штрафу

Журналістку-фрылансерку Тамару Шчапёткіну, якую вінавацілі ў "незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ", асудзілі да штрафу ў 25 базавых велічынь.

Працэдуры выбарчай кампаніі, інструкцыі для выканкамаў і выбаркамаў застаюцца ранейшымі

15.11.2017 Працэдуры выбарчай кампаніі, інструкцыі для выканкамаў і выбаркамаў застаюцца ранейшымі

Назіральнік Дзмітрый Чарных, які прысутнічаў на паседжанні ЦВК 15 лістапада, пералічыў асноўныя пытанні па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, якія абмяркоўвалі яго ўдзельнікі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства