05.01.2018 СК не знайшоў парушэнняў правоў асуджанага да смяротнага пакарання Ігара Гершанкова
Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, следчыя органы правялі дадатковую праверку інфармацыі, прадстаўленай маці Ігара Гершанкова аб парушэннях правоў яе сына, аднак выкладзеныя жанчынай дадзеныя не знайшлі пацверджання.
05.01.2018 Шасцёра магілёўцаў звярнуліся ў Камітэт па правах чалавека ААН
Перад навагоднімі святамі шасцёра магілёўцаў накіравалі скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Увесну яны пацярпелі ад пераследаў уладаў за ўдзел у акцыях пратэсту.
04.01.2018 Фармаванне УВК у Гродна: у сябраў БНФ і Грамады знайшлі парушэнні ў дакументах, за сябраў АГП не прагаласавалі
Паводле незалежнага назіральніка Рамана Юргеля, было ўтворана 72 УВК па Кастрычніцкім раёне Гродна, і ні ў водную з іх не ўвайшлі прадстаўнікі дэмакратычнага блоку.
04.01.2018 Бяроза: тры з чатырох прадстаўнікоў БНФ уключылі ў УВК. Тамары Шчапёткінай зноў адмовілі
На выбарчым участку, дзе збіраецца балатавацца прадстаўнік АГП Аляксандар Кабанаў, прадстаўніцу апазіцыі не ўключылі ва ўчастковую выбарчую камісію.
04.01.2018 Заломванні рук, пагрозы «ластаўкай» і «прэс-хатай». Як правёў навагоднюю ноч валанцёр "Вясны"
Ноччу 1 студзеня ў Слуцку Юрыя Мяцельскага спынілі амапаўцы. Хлопец папрасіў іх паказаць дакументы і за сваё цікаўнасць трапіў на двое сутак у ІЧУ.
04.01.2018 На 110 УВК Маскоўскага раёна Мінска не знайшлося ніводнага месца для апазіцыі
Трэцяга студзеня адбылося паседжанне адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Мінска, на якім прайшло фармаванне ўчастковых выбарчых камісій. У выніку ніводнага прадстаўніка апазіцыйных партый, якіх і так вылучалася вельмі маленькая колькасць, у склад участковых камісій уключана не было.
04.01.2018 «З мэтай эканоміі часу»: фармаванне УВК у Глыбокім
На ўключэнне ва ўчастковыя камісіі прэтэндавалі 377 чалавек. Прайшлі ўсе - «годныя, неаднаразова прымалі ўдзел у выбарах». На ўсё паседжанне па фармаванні УВК прадстаўнікам Глыбоцкага райвыканкама на чале са старшынёй Алегам Морхатам хапіла 52 хвілінаў.
04.01.2018 Паседжанне па ўтварэнні УВК Баранавіцкага раёна прайшло "без сюрпрызаў"
Пачалося яно ў 10 раніцы і скончылася роўна праз гадзіну. За гэты час удзельнікі паседжання паспелі стварыць 34 УВК. Паводле назіральніка Сяргея Гоўшы, іх склад у колькасных адносінах стаў даволі розны: ад 5 да 19 чалавек.
04.01.2018 Мазыршчына: участковыя выбарчыя камісіі сфармаваныя прадказальна
Дакументы на ўключэнне ў склад участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у Мазырскі райсавет пададзены ад 859 чалавек, а колькасць участковых выбарчых камісій – 76.
04.01.2018 Жодзіна: склад УВК зацверджаны адзінагалосна і безальтэрнатыўна
Пасля зацверджання прапановы па колькасным складзе для фармавання 24-х УВК (23 камісіі - па 11 чалавек, камісія №24- 5 чалавек, - усяго 258 чал.), колькасць вылучаных прэтэндэнтаў супала з колькасцю свабодных месцаў у складзе ўчастковых камісій.
03.01.2018 Мінчука асудзілі за рэпост ва УКантакце інфармацыі пра кастрычніцкую акцыю «Ланцуг памяці»
На падставе наяўнасці інфармацыі аб дачыненні Ігара Клешчука да незаконнага абароту наркотыкаў супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС правялі ў яго дома вобшук, канфіскавалі кампутарную тэхніку, а сам ён быў затрыманы. Пазней суд аштрафаваў яго за "публічны заклік да правядзення пікетавання з парушэннем устаноўленага парадку".
03.01.2018 ЦВК пра бюджэты выбаркамаў: падставаў для абнародвання няма
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына не падтрымала прапанову назіральніка наконт апублікавання бюджэтаў ніжэйстаячых выбарчых камісій.
03.01.2018 У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваны зварот Юрыя Казакевіча
У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраванае індывідуальнае паведамленне актывіста з Баранавіч Юрыя Казакевіча, якое тычылася парушэння права грамадзяніна на мірныя сходы з боку дзяржавы - Рэспублікі Беларусь.
02.01.2018 У суд перададзеная крымінальная справа за захоўванне патрона
Крымінальная справа мінскага мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага за захоўванне аднаго патрона, перададзеная ў суд Ленінскага раёна Мінска.
29.12.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2017
У снежні не было зафіксавана істотных сістэмных зменаў у галіне правоў чалавека.










