10.01.2018 Сход пра сходы адбудзецца 15 студзеня ў Мінску
Валанцёрская служба Праваабарончага цэнтру “Вясна” запрашае на сустрэчу пра мірныя сходы ў Беларусі і яшчэ 10 краінах свету – 15 студзеня (панядзелак) з 18:20 у Мінску.
10.01.2018 Гомель: Заяву назіральніка аб жаданні прысутнічаць пры праверцы подпісаў камісія сустрэла насцярожана
Назіральнік з Гомеля Віктар Адзіночанкав яшчэ перад паседжаннем падаў заяву ў Пушкінскую акруговую камісію аб магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў. На пасяджэнні АВК ён яшчэ раз нагадаў камісіі аб сваім намеры, але канкрэтна высветліць, калі будуць правярацца подпісы не ўдалося.
09.01.2018 Затрыманы кіраўнік прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Грозным Аюб Ціціеў
Як паведамляе Праваабарончы цэнтр "Мемарыял", раніцай 9 студзеня па дарозе на працу быў затрыманы кіраўнік грозненскага офіса Аюб Ціціеў.
09.01.2018 Валянцін Стэфановіч паўторна звярнуўся ў ЦВК: Праверку па маёй заяве правялі фармальна і няпоўна
“Няпоўнай і фармальнай” праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць праверку, якую правяла Мінская гарадская выбарчая камісія па ягоным звароце ў ЦВК. Зварот тычыўся магчымага фінансавання з боку БРСМ удзелу студэнтаў у перадвыбарчых пікетах і прадстаўлення ім вызвалення ад заняткаў.
09.01.2018 Партыя БНФ абскардзіць неўключэнне сваёй вылучэнкі ў Бярозаўскую УВК
Тамара Шчапёткіна - адзіная прадстаўніца БНФ, якая не трапіла ў УВК у Бярозаўскім раёне.
09.01.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Час выбараў”: Эксперты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч і Павел Сапелка падсумоўваюць вынікі ўжо праведзеных этапаў сёлетняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпэтатаў.
08.01.2018 Светлагорцы просяць экалагічную інспекцыю абараніць іх ад выкідаў новага хімічнага завода
Жыхары Светлагорска і бліжэйшай вёскі Якімава Слабада звярнуліся з калектыўнай скаргай у раённную інспекцыю прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла праваабаронца Алена Маслюкова.
08.01.2018 Другая дадатковая праверка па заяве Галіны Лагацкай вынікаў не прынесла
Следчы камітэт па Маскоўскаму раёну г. Мінска правеў дадатковую праверку па факту збіцця актывісткі Галіны Лагацкай супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС у другі раз, аднак усё адно адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць службовых асобаў.
07.01.2018 «Молісься, каб толькі нічога зь ім ня здарылася», — жонка асуджанага на 18 гадоў менчука-інваліда
Новы 2018-ы стаў чатырнаццатым годам, які сям’я асуджанага Пятра Кучуры сустракае без свайго мужа ды бацькі. За час зьняволеньня Пётра Кучура зьмяніў некалькі турэмных устаноў. Цяпер яго ўтрымліваюць у папраўчай калёніі № 15 у Магілёве. Жонка Пятра ўсе гэтыя гады рэгулярна і беспасьпяхова наведвае розныя высокія інстанцыі, спрабуючы аспрэчыць несправядлівы, як яна лічыць, вырак мужу, распавядае “Свабода”.
07.01.2018 Справа Жамчужнага: палітвязень не можа разлічваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, спагнанні не адмененыя
УДВП па Магілёўскай вобласці сцвярджае, што спагнанні былі накладзены правамерна “за дапушчаныя парушэнні парадку адбыцця пакарання”, “падставаў для адмены спаганняў не маецца”.
06.01.2018 Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем участковых выбарчых камісій
Назіранне ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У назіранні ўдзельнічаюць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў у абласных цэнтрах і найбуйнейшых гарадах Беларусі.
05.01.2018 УВК Маскоўскага раёна Брэста: ад партый - толькі адзін вылучэнец ад "Справядлівага свету"
На пасяджэнні абмеркавання вылучаных асобаў не было. Прапанаваным у склад камісій асобам характарыстыкі не даваліся, месцы працы не называліся.
05.01.2018 Назіральнік з Віцебска: фармаванне ўчастковых камісій прайшло па старых лякалах
Кулуарнае абмеркаванне кандыдатур, ніводнага прадстаўніка апазіцыі ў камісіях, большасць з якіх была сфармавана на безальтэрнатыўнай аснове - вынікі пасяджэння адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска.
05.01.2018 ДВП заплюшчвае вочы на парушэнні з боку адміністрацыі калоніі ў Горках
Дэпартамент выканання пакаранняў адказаў на зварот праваабаронцы Насты Лойка аб прыняцці мераў па забяспячэнню асабістай бяспекі палітвязня Міхаіла Жамчужнага.
05.01.2018 Прызначана дата суда па справе Бяляўскага
Суд Ленінскага раёна 11 студзеня ў 10.30 пачне разгляд крымінальнай справы супраць мінскага мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага.










