Эфектыўнае абскарджванне вынікаў фармавання УВК магчыма толькі са зменамі ў Выбарчым кодэксе

12.01.2018 Эфектыўнае абскарджванне вынікаў фармавання УВК магчыма толькі са зменамі ў Выбарчым кодэксе

“Улады ўсё прадумалі. Працэдура аспрэчваньня праз суды вынікаў фармаваньня выбарчых камісій бессэнсоўная зь юрыдычнага пункту гледжаньня”, адзначае Валянцін Стэфановіч у інтэрв’ю Свабодзе. Каб сітуацыя змянілася, трэба ўнесьці зьмены ў Выбарчы кодэкс, лічыць эксперт.

Прысуд па справе Андрэя Бяляўскага: год “хатняй хіміі” за адзін патрон

12.01.2018 Прысуд па справе Андрэя Бяляўскага: год “хатняй хіміі” за адзін патрон

У судзе Ленінскага раёна Мінска 12 студзеня агучаны прысуд па справе мінскага мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага за захоўванне аднаго патрона.

Жодзіна: назіральнік выказвае сумневы ў правільнасці праверкі падпісных аркушаў

12.01.2018 Жодзіна: назіральнік выказвае сумневы ў правільнасці праверкі падпісных аркушаў

Пад час праверкі падпісных аркушаў назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за саабодныя выбары” Аляксей Лапіцкі зрабіў некалькі фотаздымкаў і ў яго ўзніклі падазрэнні наконт сапраўднасці некаторых подпісаў на аркушах і прастаўлення даты адной рукой.

FIDH: Улады РФ павінны неадкладна вызваліць праваабаронцу Аюба Ціціева

12.01.2018 FIDH: Улады РФ павінны неадкладна вызваліць праваабаронцу Аюба Ціціева

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выступілі з заявай аб неадкладным спыненні крымінальнага пераследу кіраўніка грозненскага аддзялення расійскага праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюба Ціціева.

Прысуд па справе Андрэя Бяляўскага за захоўванне патрона будзе абвешчаны заўтра

11.01.2018 Прысуд па справе Андрэя Бяляўскага за захоўванне патрона будзе абвешчаны заўтра

Суд Ленінскага раёна Мінска пачаў 11 студзеня разгляд крымінальнай справы супраць мінскага мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага. Пракурор запрасіў абмежаванне волі тэрмінам на 1 год без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"), адвакат просіць абмежавацца штрафам.

Конкурс журналiсцкiх прац “Бежанец XXI стагоддзя”

11.01.2018 Конкурс журналiсцкiх прац “Бежанец XXI стагоддзя”

Прыватная інфармацыйная ўстанова “Цэнтр падтрымкі бежанцаў” у супрацы з праваабарончай ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял, прысвечаны бежанцам у Беларусі і за мяжой.

“Канапляная каляда” не спадабалася міліцыі: на калядоўшчыкаў складаюць пратаколы

11.01.2018 “Канапляная каляда” не спадабалася міліцыі: на калядоўшчыкаў складаюць пратаколы

За ўдзел у “Канаплянай калядзе”, якую зладзілі 25 снежня актывісты ініцыятывы Legalize Belarus, супрацоўнікі міліцыі распачалі адміністратыўны працэс. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў адзін з удзельнікаў каляднага шэсця Пётр Маркелаў.

Пракуратура зноў указала СК на няпоўнасць праверкі па факце збіцця Сяргея Ткачэнка міліцыяй

11.01.2018 Пракуратура зноў указала СК на няпоўнасць праверкі па факце збіцця Сяргея Ткачэнка міліцыяй

Пракуратура Дзяржынскага раёна ў другі раз адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія нанеслі не менш за 26 цялесных пашкоджанняў пры затрыманні Сяргея Ткачэнка.

Слуцк: суд заплюшчыў вочы на парушэнні выбарчага заканадаўства пры фарміраванні участковых камісій

11.01.2018 Слуцк: суд заплюшчыў вочы на парушэнні выбарчага заканадаўства пры фарміраванні участковых камісій

Пры вывучэнні ў судзе заяў выбаршчыкаў па вылучэнні прэтэндэнтаў у склад камісій высветлілася, што пры вылучэнні ва ўчастковую выбарчую камісію ўчастку для галасавання №13 (дарэчы, там, куды вылучаўся і прадстаўнік Партыі БНФ) ад грамадзянаў шляхам падачы заявы ў заявах 7 асобаў адсутнічалі неабходныя звесткі: не было пазначанае іх месца працы (занятак) і пасады.

Навошта прадстаўнікі апазіцыі звяртаюцца ў суды, якім не давяраюць?

10.01.2018 Навошта прадстаўнікі апазіцыі звяртаюцца ў суды, якім не давяраюць?

У раённых судах Мінска адбыліся пасяджэнні па абскарджванні неўключэння прадстаўнікоў апазіцыйных партый ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Ніводная скарга не задаволеная. Аднак у прадстаўнікоў апазіцыі ёсць свае матывы для зваротаў у суды пры загадзя зразумелых выніках.

Міліцыя збіла бацьку на вачах дзяцей

10.01.2018 Міліцыя збіла бацьку на вачах дзяцей

Як паведамляе Белсат, Аляксея Шасцерыка з Хойнікаў супрацоўнікі міліцыі збілі на вачах яго дзяцей і затрымалі за тое, што ён заступіўся за незнаёмага мужчыну.

На Бярозаўшчыне падвялі вынікі рэгістрацыі кандыдатаў

10.01.2018 На Бярозаўшчыне падвялі вынікі рэгістрацыі кандыдатаў

У акруговую выбарчую камісію Бярозаўскай выбарчай акругі №24, куды ўваходзіць большая частка горада Бярозы, пададзены дакументы ад трох прэтэндэнтаў у кандыдаты.

Леанід Кулакоў: Калі ў камерах ЦІПа не дазваляюць асадкі і паперу – звярнуцца ў суд немагчыма

10.01.2018 Леанід Кулакоў: Калі ў камерах ЦІПа не дазваляюць асадкі і паперу – звярнуцца ў суд немагчыма

Мінгарсуд: Выкладзеныя ў скарзе довады, нібыта аб адсутнасці магчымасці пры адбыцці адміністратыўнага арышту ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама карыстацца пісьмовымі прыналежнасцямі і паведаміць суду аб прычынах, якія першкаджаюць яўцы на судовае паседжанне, з’яўляюцца неабгрунтаванымі”.

Праваабаронцу Аюба Ціціева абвінавачваюць у захоўванні наркотыкаў, Front Line Defenders выступіла ў яго абарону

10.01.2018 Праваабаронцу Аюба Ціціева абвінавачваюць у захоўванні наркотыкаў, Front Line Defenders выступіла ў яго абарону

У дачыненні да затрыманага раніцай 9 студзеня кіраўніка прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Чачэнскай Рэспубліцы Аюба Ціціева распачалі крымінальную справу па артыкуле 228 КК РФ - «захоўванне наркотыкаў».

У Гродна незалежнаму назіральніку дазволілі азнаёміцца з дакументамі вылучэнцаў

10.01.2018 У Гродна незалежнаму назіральніку дазволілі азнаёміцца з дакументамі вылучэнцаў

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель паведаміў, што ўпершыню за шмат гадоў яму было дазволена азнаёміцца з дакументамі і сабранымі подпісамі вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў па адной з выбарчых акруг.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства