21.01.2018 Нерэгістрацыя апазіцыйных кандыдатаў скіравана на забеспячэнне прызначанай ЦВК яўкі
Нядопуск вялікай колькасці прэтэндэнтаў ад апазіцыйных структураў да ўдзелу ў выбарах – самая абуральная адметнасць этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання. Аналітыкі лічаць гэты крок мясцовых уладаў лагічным працягам захадаў па забеспячэнні прызначанай Цэнтрвыбаркамам яўкі.
20.01.2018 На 40 з 60 акругах па выбарах у Гродзенскі абласны Савет адбудзецца безальтэрнатыўнае галасаванне
19 студзеня адбылося чарговае паседжанне Гродзенскай абласной ТВК, на якім была агучана колькасць зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты на выбары ў абласны Савет дэпутатаў.
20.01.2018 У Гародні гарадская выбарчая камісія не зарэгістравала 5 прэтэндэнтаў, сярод іх - прадстаўнікі РЭП і АГП
Гэта старшыня РЭП па Гродзенскай вобласці Корабаў Васіль Сямёнавіч і прадстаўніца АГП Котава Галіна Аляксандраўна. Абодва не былі зарэгістраваныя з-за наяўнасці памылак у дэкларацыях.
20.01.2018 У Бярозе зарэгістраваныя ўсе прэтэндэнты ў кандыдаты
Нягледзячы на пэўныя заўвагі, Бярозаўская раённая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Бярозаўскага раённага Савета зарэгістравала ўсіх 46 кандыдатаў у дэпутаты на 27 выбарчых акругаў.
20.01.2018 Пры паўторным разглядзе суд змяніў сваё рашэнне і вынес два смяротныя прысуды
Мінгарсуд 20 студзеня абвесціў прыгаворы для абвінавачаных у забойстве: Вячаславу Сухарко і Аляксандру Жыльнікаву - смяротнае пакаранне, Аліне Шульганавай - 12 гадоў пазбаўлення волі.
19.01.2018 Тры гады эксперты «слухалі» вінілавыя пласцінкі ў пошуках «экстрэмізму»
Роўна праз тры гады Яўгену Жураўскаму вярнулі практычна ўсе аўдыё-касеты, CD-дыскі і вінілавыя пласцінкі, канфіскаваныя пры налёце на канцэрт у клубе «Піраты».
19.01.2018 Магілёў: Гарвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі 12 прэтэндэнтам у кандыдаты, 8 з іх - партыйныя
Магілёўская гарадская выбарчая камісія зарэгістравала 132 кандыдаты ў дэпутаты на 40 акругах. Пераважная частка вылучэнцаў прадстаўляюць бюджэтную сферу і працуюць у дзяржаўных органах.
19.01.2018 Наваполацк: назіральнікі адзначаюць імітацыю канкурэнцыі на выбарчых акругах
Тэхнічныя кандыдаты ці актыўнасць сацыяльных работнікаў, педагогаў і шэраговых супрацоўнікаў “Нафтану” і ЖРЭА? Склад прэтэндэнтаў на дэпутацкія крэслы і іх размеркаванне па акругах выклікаюць пытанні ў назіральнікаў.
19.01.2018 Віцебск: у палове акругаў выбары будуць безальтэрнатыўныя
Віцебская гарадская выбарчая камісія зарэгістравала 68 кандыдатаў у дэпутаты гарадскога Савета дэпутатаў, пяці прэтэндэнтам адмовіла. У выніку ў 20 з 40 акругаў балатуюцца па адным кандыдаце.
19.01.2018 У Гомельскі гарсавет не здолелі пераадолець рэгістрацыю 8 прэтэндэнтаў
Як паведаміў з паседжання камісіі прадстаўнік кампаніі "Правабаронцы за свабодныя выбары" у Гомелі Леанід Судаленка усяго на 40 месцаў у гарадскі Савет дэпутатаў былі пададзены дакументы ад 140 чалавек, з якіх 54 вылучаліся шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, 47 працоўнымі калектывамі і 39 палітычнымі партыямі.
19.01.2018 У Рэчыцы “пракацілі” вылучэнцаў ад “Гавары праўду”
Адмову ў рэгістрацыі атрымалі А. Лінкевіч (грамадская арганізацыя "Гавары праўду"), паколькі ў прэтэндэнта выявіліся несапраўдныя дадзеныя ў дэкларацыі аб даходах, С. Статкевіч (грамадская арганізацыя "Гавары праўду"), у якога 8 подпісаў былі сабраныя не на тэрыторыі акругі.
19.01.2018 Жодзіна: 7 акруг – безальтэрнатыўныя, 6 прэтэндэнтаў незарэгістравана
Без заўвагаў і страт прайшла рэгістрацыя ўсіх 48 прэтэндэнтаў, якія вылучаліся ад прадпрыемстваў і арганізацый. З 24-х прэтэндэнтаў, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў грамадзян, зарэгістраваныя толькі 18 чалавек.
19.01.2018 Барысаў: на выбарчым фронце без перамен
Барысаўскі назіральнік Алег Мацкевіч адзначае, што магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў вылучэнўцаў яму не прадставілі і нават не адказалі на ягоную заяву.
19.01.2018 Мазыр: у кандыдаты не прайшлі пераважна вылучэнцы ад працоўных
Мазырская раённая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў на сваім паседжанні 18 студзеня зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты райсавета практычна ўсіх вылучэнцаў па ўсіх 40 выбарчых акругах.
18.01.2018 Мінск: першы пікет правацэнтрыстаў і папярэднія вынікі рэгістрацыі кандыдатаў
Вынікі першага этапу выбарчай кампаніі падвялі 18 студзеня лідэры правацэнтрысцкай партыйнай кааліцыі. Прэс-канферэнцыя з нагоды завяршэння этапу рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў прайшла ў фармаце перадвыбарчага пікету каля Камароўскага рынку.










