24.01.2018 Берасцейская міліцыя не справілася з “вялізнымі тараканамі”, але блогера ўсё адно аштрафавалі
У сувязі з тым, што сустрэцца і апытаць Сяргея Пятрухіна ў міліцыянтаў не атрымалася, справу прыйшлося спыніць з-за таго, што мінуў вызначаны законам двухмесячны тэрмін з моманту здзяйснення правапарушэння для прыцягнення яго да адміністратыўнай адказнасці. Тады блогера прыцягнулі да адказнасці за неяўку па позве.
23.01.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У Мінску прайшла прэзентацыя маніторынгу месцаў несвабоды, зробленага ПЦ “Вясна”. Аўтар маніторынгу Павел Сапелка распавёў пра асноўныя праблемы пенітэнцыярнай сістэмы, якія вырашаюцца вельмі марудна, альбо не вырашаюцца зусім.
23.01.2018 Генадзь Фядыніч: Ідзе грубае і непрыкрытае ўмяшальніцтва ва ўнутранныя справы РЭПа
23 студзеня прафсаюз РЭП выступіў з заявай, якую накіраваў не только ў Генеральную пракуратуру Беларусі, але і ў Міжнародную арганізацыю працы, Міжнародныя прафсаюзныя аб’яднанні і ўсім зацікаўленым.
23.01.2018 Улады змянілі межы акругі, дзе балатуецца бярозаўскі апазіцыйны кандыдат. Выбаршчыкі абураныя
Адзін з трох апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты Бярозаўскага раённага Савету, цяперашні дэпутат Першамайскага сельскага Савету, сябра БХД Валерый Білібуха ў другі раз прэтэндуе на мандат у сельсавеце.
23.01.2018 Справаздача па выніках назірання за рэгістрацыяй кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў
Статыстыка адмоў у рэгістрацыі і адкліканых заяў аб вылучэнні дазваляюць убачыць не толькі ўзровень палітычнага накалу, але і ўзровень выкарыстання тэхнічных працэдур рэгістрацыі (праверка подпісаў, дэкларацый і г.д.) у палітычнай барацьбе. Аналіз практыкі і колькасных дадзеных дазваляюць сцвярджаць, што працэдуры праверак прымяняліся ВК селектыўна, перш за ўсё супраць апазіцыйных кандыдатаў.
23.01.2018 Кент Харстэд і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
Пад час сустрэчы, у якой бралі ўдзел старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч, праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Алег Гулак, былі абмеркаваныя пытанні агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
23.01.2018 Магілёў: памылка ў мапе акругаў паўплывала на выбары ў гарадскі Савет дэпутатаў
З прычыны няправільнай мапы выбарчых акругаў і двухсэнсоўнасці апісання іх межаў двух апазіцыйных прэтэндэнтаў не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты.
23.01.2018 Кандыдата пакаралі за пікет, якога ён не праводзіў
Кандыдат ад АГП у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў па Машэраўскай выбарчай акрузе № 47 Генадзь Верацінскі накіраваў скаргу ў Мінскую гарадскую выбарчую камісію на неабгрунтаванае папярэджанне, вынесенае яму Савецкай раённай выбарчай камісіяй.
23.01.2018 Мінск: Чацвёра прэтэндэнтаў ў кандыдаты змаглі абскардзіць рашэнні аб адмове ў рэгістрацыі
Па інфармацыі назіральніцы Валянціны Свяцкай, з 17 разгледжаных скаргаў 4 прэтэндэнтам адменена рашэнне раённых выбарчых камісій і яны зарэгістраваныя кандыдатамі.
22.01.2018 Савет Еўропы аб апошніх смяротных прысудах у Беларусі: Гэта вельмі трывожная падзея
Савет Еўропы лічыць, што два новых смяротныя прысуды, вынесеныя 20 студзеня Мінскім гарадскім судом, з'яўляюцца вельмі трывожная падзеяй. І ў чарговы раз заклікае беларускія ўлады ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.
22.01.2018 Смаргонь: спісы зарэгістраваных кандыдатаў перадалі ў друк раней за паседжанні па іх рэгістрацыі
Смаргонская раённая дзяржаўная газета «Светлы шлях» у нумары ад 19 студзеня 2018 года размясціла інфармацыю пра рэгістрацыю кандыдатаў ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога і Смаргонскага раённага Саветаў дэпутатаў.
22.01.2018 Студэнты БДУ паведамляюць пра ціск з боку адміністрацыі напярэдадні выбараў
Студэнты хімічнага факультэта БДУ звярнуліся да блогера Антона Матолькі з просьбай распаўсюдзіць інфармацыю пра кантроль, які распачала на факультэце намесніца дэкана па вучэбна-выхаваўчай працы Жанна Цабкала (на фота).
22.01.2018 Баранавічы: загадалі скласці пратакол апытання на ўдзельніка перадвыбарчага пікета
Баранавіцкі актывіст, кандыдат у дэпутаты мясцовых Саветаў Рыгор Грык, праводзіў агітацыю і збор подпісаў каля Палескага рынку. Неўзабаве да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі - лейтэнант Валошын і незнаёмы капітан і прапанавалі скласці пратакол апытання.
22.01.2018 Правакатар і міліцыя сарвалі перадвыбарчы пікет у Мінску
Кандыдат у дэпутаты па Курасоўшчынскай выбарчай акрузе ў Менску, сябра ствараемай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Пётр Папраўка прадставіў прэсавай службе БХД відэадоказ таго, як міліцыянты разам з правакатарам зрываюць яго законны перадвыбарчы пікет 20 студзеня.
22.01.2018 Мінск: Партыйцы не змаглі абскардзіць адмовы ў рэгістрацыі іх кандыдатамі
З падрабязнага аналізу прычынаў, па якой адмаўлялі вылучэнцам у кандыдацтве вынікае, што большасці было адмоўлена з-за несапраўднасці часткі подпісаў, адабраных для праверкі, а таксама недакладнасці ў дэкларацыях аб даходах альбо маёмасці.










