07.02.2018 Прызначана дата суда над чалавекам, які перашкаджаў амапаўцам затрымліваць людзей
Паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэксу Беларусі, Святаславу Барановічу можа пагражаць арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў, ці абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.
06.02.2018 Кандыдат скардзіцца ў пракуратуру на парушэнне заканадаўства
Супрацоўнікі міліцыі палічылі перадачу выбарчай улёткі суседзям незаконнай агітацыйнаю дзейнасцю і пагражалі за гэта адказнасцю выбаршчыкам.
06.02.2018 Пракуратура не задаволіла скаргу затрыманага ў навагоднюю ноч валанцёра “Вясны”
Пракуратура Слуцкага раёна не знайшла парушэнняў ва умовах утрымання ў ІЧУ Слуцкага РАУС. Такі адказ на сваю скаргу атрымаў затрыманы ў ноч на першае студзеня валанцёр ПЦ “Вясна” Юрый Мяцельскі.
06.02.2018 Як кандыдат у дэпутаты ашальмаваў лозунг «Zакон як дышаль»
6 лютага кандыдат у дэпутаты Гомельскага гарадскога і абласнога Саветаў Кастусь Жукоўскі аспрэчыў пісьмовыя папярэджанні гарадской і абласной выбарчых камісій аб недапушчэнні паклёпу і абраз у адрас службовых асоб дзяржаўных органаў. У скаргах у Гомельскую абласную і Цэнтральную выбарчыя камісіі кандыдат заяўляе аб перашкодзе яму свабодна весці перадвыбарчую агітацыю.
06.02.2018 Палітвязень Міхаіл Жамчужны збіты ў калоніі, ягонае жыццё застаецца пад пагрозай
Пра адчуванне рэальнай пагрозы жыццю і здароўю палітвязень заяўляў і раней, але зараз ПЦ “Вясна” сталі вядомыя вельмі небяспечныя падзеі, якія адбыліся з Міхаілам Жамчужным 24 студзеня ў Горацкай калоніі.
06.02.2018 Праваабаронца з Барысава накіраваў скаргу ў КПЧ ААН
У адпаведнасці з першым Факультатыўным пратаколам да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў паведамленне ў Камітэт па правах чалавека ААН.
06.02.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: Старшыня БХК Алег Гулак распавядае пра метады працы беларускіх грамадскіх назіральных камісій, якія створаны для аб’ектыўнага маніторынгу месцаў несвабоды. “Падзея”: Удзельніцы праграмы Community connections распавядаюць пра практыкі, якія ўжываюцца ў сферы абароны правоў жанчын у ЗША.
05.02.2018 Баранавічы: КДБ выклікае актывістаў на размовы
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, баранавіцкімі валанцёрамі культурна-асветніцкай установы “Крытычнае мысленне” сталі цікавіцца супрацоўнікі КДБ.
05.02.2018 Сумесная заява праваабарончых арганізацый па пытанні блакавання доступу да belaruspartisan.org і charter97.org
Заклікаем адмяніць адпаведныя рашэнні Міністэрства інфармацыі і аднавіць свабодны доступ да гэтых сайтаў, а таксама перагледзець існуючае заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі і спыніць практыку палітычнай цэнзуры ў інтэрнэце.
05.02.2018 Якія пагрозы праваабаронцы бачаць у прэзідэнцкім дэкрэце №1?
Пакуль міністры, журналісты і актывісты спрачаюцца аб тым, якія паслугі можна будзе прад'явіць да аплаты «дармаедам», праваабаронцы ўжо бачаць пагрозы асноўным правам, закладзеныя ў тэксце дэкрэта прэзідэнта №1. З гэтага пункту гледжання дакумент прааналізаваў праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка.
05.02.2018 Ігар Комлік: Змянілася следчая група па нашай справе
“Расследванне працягнута і абсалютна невядома, калі закончыцца”, – распавядае сайту palitviazni.info адзін з фігурантаў гэтай гучнай справы бухгалтар прафсаюза РЭП Ігар Комлік.
05.02.2018 Віцебск: Праваабаронцы нагадалі пра падзеі Вясны-2017
«Шэрая кніга. Віцебская вясна – 2017» стала ўжо пятым падобным выданнем, выдадзеным праваабаронцамі. Пачынаючы з 2012 году, яны публікавалі ў ранейшых «Шэрых кнігах» хроніку парушэння правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне, у якіх засяроджваліся на шырокім спэктры як грамадзкіх і палітычных правоў, гэтак і сацыяльных, эканамічных, культурных
02.02.2018 Міклаш Харасці: Пільны міжнародны кантроль за сітуацыяй у Беларусі павінен захоўвацца
Спецдакладчык ААН па Беларусі паведаміў, што яго апошні на гэтай пасадзе даклад у Савет па правах чалавека будзе прысвечаны неабходнасці падаўжэння краінавага мандату. Сваё меркаванне спадар Харасці выказаў падчас кансультацыйнай сустрэчы з беларускімі і міжнароднымі праваабаронцамі, якая праходзіла ў Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні 31 студзеня.
02.02.2018 #БезПраваНаРасправу: “Мяне цягнулі ў карцэр, я думаў, што проста памру там”
У Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуўся мінскі мастак-ілюстратар Аляксей Жалібо, які распавёў пра здзекі з боку супрацоўнікаў міліцыі з РУУС Кастрычніцкага раёна г. Мінска.
02.02.2018 Кандыдат Казлоў пачаў “добраўпарадкаваць” тэрыторыю выбарчай акругі
Некалькі соцен уваходных дзвярэй у жылыя шматкватэрныя дамы Першамайскага раёна Мінска аблеплены ўлёткамі з выбарчай праграмай кандыдата ў дэпутаты ў Мінскі гарсавет па Акадэмічнай выбарчай акрузе №48 Сяргей Казлова.










