26.03.2018 Палітвязня Дзмітрыя Паліенка пераводзяць у лякарню ў Жодзіна
Адміністрацыя калоніі больш не можа хаваць праблемы са здароўем палітвязня – 27 сакавіка Дзмітрыя Паліенка пераводзяць у лякарню.
26.03.2018 "Судоў ня будзе, па ўсіх пытаннях тэлефануйце ў РУУС"
Адміністрацыйныя справы затрыманых 25 сакавіка ў Мінску актывістаў, валанцёраў, праваабаронцаў і проста грамадзян, павінны былі разглядаюцца сёння ў судах Мінска. Сакратар суда Савецкага раёна абвесціла, што судоў сёння не будзе. Прычынаў такога рашэння не патлумачылі і новай даты не назвалі. Аднак ніхто не разыходзіцца, бо баяцца, што суды могуць правесці без удзелу правапарушальнікаў.
25.03.2018 У Слуцку ўсё па-людску?
У Слуцку затрымалі шмат удзельнікаў святочнага канцэрта.
25.03.2018 100 год БНР: дзесяткі затрыманняў па ўсёй краіне і аперацыя "Фільтр"
Святочныя мітынгі, сходы, канцэрты і іншыя масавыя мерапрыемствы ў гонар стагоддзя абвяшчэння БНР запланаваныя сёння ў дзесятках беларускіх гарадоў і мястэчак. Не абыйшлося без затрыманняў.
25.03.2018 У Мінску затрыманая група назіральнікаў: цягаюць за валасы, складаюць пратаколы
Пра гэта паведамілі самі назіральнікі, яны знаходзяцца ў аўтазаку.
25.03.2018 "Дзень Волі" ў Мінску: затрыманні, РУУСы, пратаколы і вызваленні
З 10 гадзінаў раніцы пачаліся рухі каля Тэатра опера і балета ў Мінску. Да месца правядзення канцэрта сцягнута спецтранспарт і дзяжурыць каля 200 супрацоўнікаў міліцыі па форме, каля дзесятку ў цывільным.
25.03.2018 Справаздача па маніторынгу мітынгу 24 сакавіка 2018 года ў гонар святкавання “Дня Волі” ў Мінску
24 сакавіка ў Мінску прайшоў урачысты мітынг-канцэрт, арганізаваны Кансерватыўна- Хрысціянскай партыяй Беларускага Народнага Фронту (далей - КХП БНФ) у гонар стагоддзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Мерапрыемства адбылося ў Кіеўскім скверы сталіцы з 12 па 16 гадзіну.
25.03.2018 "Жыве Беларусь!", ці Як схадзіць на мірную акцыю без наступстваў
Як прыняць удзел у масавым мерапрыемстве і пры гэтым не парушыць закон - у прававым лікбезе ад праваабаронцаў "Вясны".
24.03.2018 Вілейка: на непрацяглы час затрымалі Аляксея Сюдака
Каля будынка Вялейскага раённага Дома культуры вечарам 24 сакавіка быў затрыманы Аляксей Сюдак, кіраўнік Вялейскай раённай арганізацыі партыі БНФ.
24.03.2018 У Бабруйску затрымалі Таісію Кабанчук
У Бабруйску 24 сакавіка затрымалі каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай вобласці Таісію Кабанчук.
24.03.2018 Праходзіць мітынг КХП-БНФ у Кіеўскім скверы, ёсць затрыманыя
Святочны канцэрт і мітынг, прысвечаныя 100-гадоваму юбілею ўтварэння БНР, праводзяць сёння у Кіеўскім скверы Менску сябры і прыхільнікі Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі - БНФ.
24.03.2018 У Сяргея Мазура канфіскаваныя электронныя носьбіты
23 сакавіка а 9-й увечары ўдома жыхара Мар’інай Горкі Сяргея Мазура з’явіліся міліцыянты з пастановаю пракурора аб канфіскацыі ўсіх электронных носьбітаў.
24.03.2018 Бабруйск: Галіна Смірнова змешчана ў ІЧУ
У рэгіёнах працягваецца прэвентыўнае затрыманне актывістаў з мэтай недапушчэння іх удзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю ўтварэння БНР.
24.03.2018 Аляксандр Кабанаў: "Затрымалі, зараз еду ў камеру, сябры"
Берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін, тэлефон якога быў недасяжны з 23 сакавіка, адшукаўся сёння ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РУУС Берасця. Пра гэта нак сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў Аляксандр Кабанаў. Зараз затрымалі і яго.
24.03.2018 Бабруйск: Міліцыя папярэдзіла актывістаў пра забарону правядзення пікету 24 сакавіка
Падпалкоўнік Сяргей Рудзько прынёс сябрам дэмакратычнай супольнасці папярэджанне аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.










