29.03.2018 Больш за 20 тысяч лістоў салідарнасьці з палітвязьнем Бяляцкім апублікавалі ў адной кнізе
Праваабаронца Алесь Бяляцкі выпусьціў новую кнігу — «Лісты салідарнасьці», піша Радыё Свабода. За два з паловай гады, калі палітвязень адбываў пакараньне ў Бабруйскай калёніі, ён сам напісаў на волю больш за тысячу лістоў, а атрымаў у 20 разоў болей.
29.03.2018 Беларусь: адвольнае затрыманне і наступнае вызваленне сямі назіральнікаў "Вясны" і БХК, перашкоды ажыццяўленню права на мірныя сходы
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з заявай у абарону назіральнікаў, затрыманых падчас маніторынгу мірнага сходу ў Дзень Волі ў Мінску 25 сакавіка.
28.03.2018 Пасля штрафу зноў павестка: КДБ вельмі хоча паразмаўляць з Іллём Сянько
Актывісту з Баранавіч Ілле Сянько 28 сакавіка супрацоўнік КДБ Мікалай Безік зноў уручыў павестку пад подпіс.
28.03.2018 Колькі ў Беларусі каштуе любоў да роднай мовы?
Суды працягваюць разглядаць адміністрацыйная справы ўдзельнікаў збору подпісаў у падтрымку беларускай мовы і адкрыццё нацыянальнага ўніверсітэта, які праходзіў у Мінску і некаторых гарадах 21 лютага і ў наступныя дні.
28.03.2018 Валянцін Стэфановіч: Улады дэманструюць пагарду да грамадзянскіх правоў
Разгон мірнай акцыі на плошчы Якуба Коласа падчас Дня Волі 25 сакавіка каментуе намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч у інтэрвью Радыё Рацыя.
28.03.2018 Мінфін не жадае выплочваць кампенсацыю маральнай шкоды. Што скажа суд?
Суд Маскоўскага раёну Мінска пачаў 27 сакавіка разгляд калектыўнай скаргі чатырох фігурантаў «справы аб масавых беспарадках» да Мінфіна аб кампенсацыі маральнай шкоды, нанесенай ім незаконным затрыманнем і ўтрыманнем пад вартай працяглы час.
28.03.2018 Уладзімір Някляеў: Кіраўніцтва адной амбасады паклапацілася пра тое, каб мне перадалі лекі ў камеру
Паэт і палітык Уладзімр Някляеў распавёў сайту palitviazni.info пра сваё затрыманне, утрыманне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і адміністрацыйны арышт у “растэрміноўку”.
27.03.2018 Мінскі гарадскі суд пакінуў прысуд Андрэю Бяляўскаму без зменаў
27 сакавіка адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі былога фігуранта справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Андрэя Бяляўскага. Ён скардзіўся на прысуд Ленінскага раённага суда, які прысудзіў яго да аднаго года “хатняй хіміі” за захоўванне аднаго патрона.
27.03.2018 Назіральніца: "Што застаецца? Крычаць? Крычала! Але я ж у РАУС!!!"
У панядзелак, 26 сакавіка ў судзе Савецкага раёна г. Мінска чакаўся суд над валанцёрамі-назіральнікамі РПГА "БХК" і ПЦ "Вясна", якія збіраліся ажыццяўляць грамадскі кантроль мірнага сходу на пл. Якуба Коласа.
27.03.2018 Міжнародныя НДА: Працэс выбару новага Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека мусіць быць палепшаны
Кааліцыя з больш чым сямідзесяці арганізацый грамадзянскай супольнасці прапануе захады па актывізацыі і паляпшэнні працэсу выбару новага Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
27.03.2018 Справаздача па маніторынгу мірных сходаў 25 сакавіка 2018 гадоў ў Мінску
25 сакавіка 2018 года года ў Мінску праводзіліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да стагоддзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
27.03.2018 За адмову размаўляць з КДБ – штраф 20 базавых велічынь
26 сакавіка ў судзе Баранавічскага раёна і г. Баранавічы адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да актывіста Іллі Сянько. Яго вінавацілі ў непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобе за тое, што ён не з’явіўся на прафілактычную размову ў КДБ.
27.03.2018 Майя Качыянчыч: Рэакцыя ўладаў Беларусі была непрапарцыйнай
Заява Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у сувязі з падзеямі напярэдадні і на працягу Дня Волі ў Беларусі
26.03.2018 У рэгіёнах працягваюцца суды “за Дзень Волі”
Напярэдадні Дня волі па ўсё краіне прайшлі затрыманні актывістаў. У рэгіёнах 26 сакавіка над многімі адбыліся суды.
26.03.2018 Праваабаронцы асуджаюць масавыя затрыманні напярэдадні і падчас правядзення мірных сходаў 25 сакавіка 2018 г.
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый.










