06.04.2018 Затрыманне Статкевіча на мяжы - дзяржаўная таямніца?
Мікалаю Статкевічу адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце беспадстаўнага затрымання яго на мяжы ў снежні мінулага году, але і з азнаямленнем з матэрыяламі праверкі па справе яму таксама адмовілі – яны засакрэчаныя.
05.04.2018 Праваабронцы прадставілі альтэрнатыўны даклад супраць катаванняў у Мінску
У Мінску 5 красавіка кааліцыя праваабаронцаў прэзентавала свой альтэрнатыўны даклад па выкананні Беларуссю Канвенцыі супраць катаванняў.
05.04.2018 Райвыканкам пра полацкі свабодны прафсаюз: "Мы выкарысталі ўсе законныя метады, але ліквідаваць не здолелі”
Намеснік старшыні Полацкага райвыканкаму звярнуўся ў адміністрацыю прэзыдэнта і да дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў з просьбай дапамагчы ліквідаваць свабодны прафсаюз.
05.04.2018 Ці прызнае бабруйская пракуратура “аперацыю “Фільтр” на Дзень Волі незаконнай?
Бабруйчане накіравалі ў пракуратуру калектыўную скаргу на незаконнае затрыманне супрацоўнікамі міліцыі, якія спынілі іх машыну па дарозе ў Мінск, і адправілі ў УУС г. Бабруйска.
05.04.2018 Абласны суд не задаволіў скаргу брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна
Суддзя Руслана Сянько лічыць, што пакаранне, вынесеная судом Ленінскага раёна нібыта за заклік удзельнічаць у несанкцыянаванай акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, адэкватнае і справядлівае.
04.04.2018 Затрыманы на Дзень Волі: “Казаў міліцыянтам, што мне кепска, але даваць ваду і лекі яны адмаўляліся”
Артур Жураў – адзін з тых, хто быў затрыманы 25 сакавіка ў Мінску на плошчы Якуба Коласа. У перапоўненым аўтазаку ён, як і большасць іншых затрыманых, быў дастаўлены ў РУУС Савецкага раёна, адкуль пасля сямі гадзін утрымання быў адпушчаны адным з апошніх.
04.04.2018 Колькі каштуе хвіліна мірнага сходу ў Беларусі?
Суд Маскоўскага раёна г. Мінска аштрафаваў за несанкцыяваны пікет актывістаў Алеся Таўстыка на 15, а Пятра Маркелава і Вячаслава Касінерава на 25 базавых велічыняў кожнага.
04.04.2018 Суды за збор подпісаў працягваюцца. Эдуарду Пальчысу - 30 базавых!
Пасля дапрацоўкі пратакола блогера Эдуарда Пальчыса, які збіраў подпісы ў падтрымку беларускай мовы, 4 красавіка судзілі.
04.04.2018 У парламенце няма месца грамадству?
Старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Андрэй Навумовіч паведаміў, што шырокага абмеркавання зменаў у закон аб масавых мерапрыемстваў не атрымаецца – у іх рамонт.
04.04.2018 Да ўвагі журналістаў: прэзентацыя альтэрнатыўнага дакладу па выкананню Беларуссю Канвенцыі супраць катаванняў
Напярэдадні 63 сесіі Камітэта супраць катаванняў ААН, якая пройдзе ў Жэневе з 23 красавіка па 16 траўня, праваабаронцы прэзентуюць свой альтэрнатыўны даклад па выкананні Беларуссю палажэнняў Канвенцыі супраць катаванняў.
03.04.2018 Суд адмовіў былым фігурантам справы "Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў" у маральнай кампенсацыі
Суддзя Вольга Гусакова стала на бок Мінфіна і пракурора, якія лічаць, што незаконнасць дзеянняў органаў, якія вялі крымінальны працэс, пакуль не даказаная.
03.04.2018 Станіслаў Паўлінковіч: "Я не пярэчыў, але ў пастарунку склалі пратакол аб непадпарадкаванні"
Актывіст "Народнай грамады" Станіслаў Паўлінковіч атрымаў другі штраф "за Дзень Волі".
03.04.2018 Затрыманы актывісты Алесь Талстыка, Вячаславаў Касінераў і Пётр Маркелаў
Дакладныя прычыны пераследу актывістаў пакуль невядомыя, аднак гэта можа быць звязана з іх ўдзелам у мірнай акцыі за дэкрыміналізацыю малых колькасцяў кантраляваных рэчываў, якая адбылася ў Мінску за дзень да гэтага.
03.04.2018 Папраўкі ў Закон аб СМІ: рэгістрацыя інтэрнэт-выданняў, ідэнтыфікацыя каментатараў, блакіроўка соцсетей
Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала ад Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь".
03.04.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: Экспертка украінскага праекту "СтопФэйк", які займаецца выкрыццём непраўдзівых навін, Галіна Шыманскі-Гаер распавядае пра тэхналогіі стварэння такіх "фэйк-ньюс" на прыкладзе расійскай прапаганды супраць Украіны.










