Актывісты РЭП гатовыя падтрымаць лідэраў прафсаюза

14.05.2018 Актывісты РЭП гатовыя падтрымаць лідэраў прафсаюза

Актывіст незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у Рэчыцы Аляксандр Навуменка  падаў заяўку ў райвыканкам на правядзенне 1 чэрвеня пікету пратэсту супраць крымінальнага пераследу лідэраў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка

Мікалай Дзядок: Вольнае слова ў няволі

14.05.2018 Мікалай Дзядок: Вольнае слова ў няволі

“Напачатку майго турэмнага тэрміну ў Магілёўскай калоніі №15 знаёмая дзяўчына напісала мне ліст, у якім спытала, ці ёсць у мяне доступ да інтэрнэту. Прайшло ўжо столькі гадоў, а я дагэтуль усміхаюся, калі ўзгадваю гэта наіўнае пытанне”, - дзеліцца ўспамінамі  былы палітвязень Мікалай Дзядок на старонках “Новага Часу”. 

Ператрус у кватэры берасцейскага блогера

14.05.2018 Ператрус у кватэры берасцейскага блогера

У Берасці ў блогера Сяргея Пятрухіна супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ўсю аргтэхніку: ноўтбук, планшэт і смартфон.

Берасце: суд выносіць штрафы блогерам

11.05.2018 Берасце: суд выносіць штрафы блогерам

У судзе Ленінскага раёна Берасця 11 траўня працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні Дзмітрыя Андрасюка і відэаблогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна.

Супадзенне ці факт? Перабоі з мабільнай сувяззю часта “супадаюць” з масавымі акцыямі пратэсту

11.05.2018 Супадзенне ці факт? Перабоі з мабільнай сувяззю часта “супадаюць” з масавымі акцыямі пратэсту

Хто і як “глушыў” мабільную сувязь 25 сакавіка пакуль не ўдалося. А што сувязь “глушылася” - сведчаць дзесяткі мінчукоў, якія ў той дзень звярталіся ў цэнтры падтрымкі абанентаў аператара “Вэлком” у Мінску. Ім, як пад пласцінку, адказвалі: “Верагодна, у Вас праблемы з сім-картай”.

"Лісты палітвязняў" паказалі бабруйчанам

11.05.2018 "Лісты палітвязняў" паказалі бабруйчанам

Дзесятага траўня бабруйчанам прэзентавалі выставу “Лісты палітвязняў”, падчас якой адбылася сустрэча з былымі палітвязнямі Алесем Бяляцкім, Славамірам Адамовічам і Яўгенам Васьковічам.

Генадзь Фядыніч: Калі арганізацыя патрэбна людзям – яе знішчыць так проста не ўдасца

11.05.2018 Генадзь Фядыніч: Калі арганізацыя патрэбна людзям – яе знішчыць так проста не ўдасца

З 2 жніўня 2017 года, калі была ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да лідэраў прафсаюза РЭП, па 1 траўня 2018 года, у незалежны прафсаюз уступіла больш чым 620 новых сябраў.  Пра гэта праваабаронцам распавёў старшыня арганізацыі Генадзь Фядыніч.

 

Жывая Бібліятэка пазнаёміць чытачоў з рознымі прафесіямі

11.05.2018 Жывая Бібліятэка пазнаёміць чытачоў з рознымі прафесіямі

19 траўня Жывая Бібліятэка пройдзе на адкрытым паветры ва ўтульным дворыку галоўнага корпуса БНТУ ў межах фестывалю “Горад і Кнігі”. На нашым мерапрыемстве можна будзе пазнаёміцца з прадстаўнікамі розных прафесій, задаць ім пытанні, якія вас цікавяць, даведацца шмат новага і, вядома ж, пазбавіцца ад стэрэатыпаў.

Суд адмовіў у кампенсацыі маральных пакутаў Алесі Садоўскай

10.05.2018 Суд адмовіў у кампенсацыі маральных пакутаў Алесі Садоўскай

Cуд Маладзечанскага раёну 7 траўня адмовіў Алесі Садоўскай у пакрыцці кампенсацыі маральнай шкоды за прымяненне фізічнай сілы ў аддзяленне міліцыі пры затрыманні, гвалтоўным памяшканні ісціцы на прымусовае лячэнне ў ДНУ "РНПЦ псіхічнага здароўя", адабраньне дачкі і ўтрыманне на дзяржаўным забеспячэнні ў прыёмнай сям'і на працягу васьмі месяцаў, раскрыццё медычнай таямніцы.

Лідэрам прафсаюза РЭП Фядынічу і Комліку прад'яўлена канчатковае абвінавачанне

10.05.2018 Лідэрам прафсаюза РЭП Фядынічу і Комліку прад'яўлена канчатковае абвінавачанне

8 траўня лідэрам Беларускага прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку прад'яўленае канчатковае абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса РБ). 

Праз фізіку і філасофію — да абароны правоў чалавека (частка 3)

10.05.2018 Праз фізіку і філасофію — да абароны правоў чалавека (частка 3)

Вядомая праваабаронца Таццяна Процька распавядае, чаму Беларусь 20 гадоў не прадстаўляла ў КПЧ ААН даклады па правах чалавека, як даказалі фальсіфікацыю выбараў у Смалявічах, пра стаўленне грамадства да смяротнага пакарання пасля рэферэндума 1996 г. і іншыя цікавыя гісторыі са сваёй праваабарончай дзейнасці.

Civil Rights Defenders: абвінавачванні супраць Таццяны Мастыкінай мусяць быць знятыя

10.05.2018 Civil Rights Defenders: абвінавачванні супраць Таццяны Мастыкінай мусяць быць знятыя

Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders заклікае беларускія ўлады неадкладна зняць абвінавачванні супраць назіральніцы Таццяны Мастыкінай і іншых назіральнікаў, затрыманых 25 сакавіка, а таксама выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы ў галіне павагі і абароны фундаментальнага права на свабоду сходаў.

Статкевіч дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы за незаконнае затрыманне на мяжы

10.05.2018 Статкевіч дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы за незаконнае затрыманне на мяжы

Пракуратура Гродзенскай вобласці адказала Мікалаю Статкевічу на яго скаргу: парушэнняў заканадаўства не выяўлена.

Паўла Севярынца будуць судзіць за “заклік да правядзення акцый”

10.05.2018 Паўла Севярынца будуць судзіць за “заклік да правядзення акцый”

Палітыка і былога палітвязня Паўла Севярынца ў хуткім часе будуць судзіць быццам бы за заклік да “Астравецкага шляху”.

Amnesty International заявіла пра глабальную акцыю ў падтрымку вязня сумлення Дзмітрыя Паліенкі

10.05.2018 Amnesty International заявіла пра глабальную акцыю ў падтрымку вязня сумлення Дзмітрыя Паліенкі

“Давайце паспрабуем падарыць яму свабоду!”, - заклікае міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International, распачынаючы глабальную акцыю ў падтрымку вязня сумлення Дзмітрыя Паліенкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства