23.05.2018 Гомельскі журналіст абскарджвае максімальны штаф па артыкуле 22.9 КаАП
Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі абскарджвае ў абласным судзе пастанову суддзі Гомельскага раёна Тамары Застаўнецкай аб пакаранні паводле артыкула 22.9 КаАП.
22.05.2018 Артыкул 411: Як тэрмін зняволення можа стаць бясконцым?
ПЦ "Вясна" стала вядома гісторыя Уладзіміра Бандарэнкі, які ўжо восем (!) разоў асуджаны да пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса. За кошт гэтага яго першапачатковы тэрмін зняволення павялічыўся практычна ў два разы.
22.05.2018 У Магілёве міліцыянты гвалтоўна затрымалі журналістку
У Магілёве 21 траўня затрымалі журналістку-фрылансерку Аліну Скрабунову. Яна расказала БелаПАН, як адбывалася затрыманне, больш падобнае да выкрадання.
22.05.2018 У Мінску прайшла акцыя салідарнасці ў падтрымку Змітра Паліенкі
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" і сацыяльная ініцыятыва Alpha Omega зладзілі сумеснае мерапрыемства ў межах глабальнай акцыі салідарнасці Amnesty International, прысвечанае хуткаму дню нараджэння палітвязня Змітра Паліенкі.
22.05.2018 Зміцер Дашкевіч: Гэты крымінальны артыкул ужо даўно састарэў
“Адменяць артыкул альбо відазменяць – гэта ні на што не ўплывае”, – распавёў сайту palitviazni.info былы палітвязень Зміцер Дашкевіч, які ў свой час якраз і быў асуджаны за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
22.05.2018 Адбыліся чарговыя суды за пікет перад "Чарнобыльскім шляхам"
У Першамайскім судзе 21 траўня прысудзілі штрафы актывістам Леаніду Кулакову і Маі Навумавай за пікет, які прайшоў у Мінску 26 красавіка перад "Чарнобыльскім шляхам".
21.05.2018 “Кожны мае права”: Паходжанне правоў чалавека
Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы” у прававым лікбезе ад “Вясны” тлумачым, што такое правы чалавека і якая ў іх гісторыя?
21.05.2018 Праваабаронцы працягнулі прыём заявак на стажыроўку да 27 траўня ўключна
Чатыры вядучыя беларускія праваабарончыя арганізацыі прапануюць зацікаўленым, матываваным актывістам пашырыць свой практычны досвет і рэалізаваць уласны праект (ідэю) у адной з арганізацый.
21.05.2018 Ператрус у кватэры непаўнагадовага хлопца
У пятніцу 18 сакавіка а 6 гадзіне раніцы ў кватэру, дзе пражывае 17-гадовы хлопец Іван Камар, прыйшлі чатыры супрацоўнікі міліцыі. Яны паведамілі, што будзе праведзены ці то ператрус, ці то агляд нібы за распаўсюджанне экстрэмісцкіх матэрыялаў у сетцы інтэрнэт.
21.05.2018 Неабыякавыя стварылі петыцыю ў адказ на гамафобны артыкул МУС
На сайце “Зручны горад” з’явілася петыцыя “За сапраўдную міліцыю – для ўсіх” супраць гамафобнага артыкула, размешчанага 20 траўня на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі “Мы - за сапраўднае!”.
21.05.2018 Фотавыстава па праблемах міграцыі "Што нас аб'ядноўвае?" у Брэсце
24 траўня ў 19:00 у галерэі КХ у Брэсце адкрыецца выстава “Што нас аб’ядноўвае?”, якая звяртаецца да тэмы міграцыі, талерантнасці і гуманістычных каштоўнасцяў.
21.05.2018 5 тэндэнцый асвятлення ў беларускіх СМІ тэмы ЛГБТК+
У Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй, біфобіяй “Журналісты за талерантнасць” прэзентавалі вынікі штогадовага даследавання мовы варожасці ў беларускіх медыя.
18.05.2018 Валанцёрская служба ПЦ “Вясна” далучаецца да глабальнай акцыі салідарнасці Amnesty International
У панядзелак 21 траўня ў Мінску плануецца адбыцца мерапрыемства, прысвечанае хуткаму дню нараджэння вязня сумлення Дзмітрыя Паліенкі.
18.05.2018 Праваабаронцы: "Выключэнне артыкула 193.1 — недастатковы крок"
Беларускія праваабарончыя арганізацыі заклікаюць парламент не толькі выключыць з Крымінальнага кодэкса артыкул 193.1, але і прагаласаваць супраць увядзення адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе дапаўнення КаАП артыкулам 23.88.
18.05.2018 У Дуброўне прайшлі ператрусы ў кватэры актывіста АГП і ў доме яго маці
У кватэры актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Чамуракі 4 траўня прайшоў ператрус, у выніку якога канфіскаваны ноўтбук і сыстэмны блок кампутара. Адначасова супрацоўнікі міліцыі апісалі маёмасць у доме, дзе пражывае маці актывіста.










