28.05.2018 Шлях з Мінску ў Астравец: у Заслаўі прайшла акцыя супраць будаўніцтва АЭС
У Заслаўі 26 траўня прайшла акцыя «Астравецкі шлях». Арганізатарамі выступілі Беларуская партыя «Зялёныя», БХД, рух салідарнасці «Разам».
25.05.2018 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу БХД на адмову ў рэгістрацыі
Вярхоўны суд 25 траўня не задаволіў скаргу аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” на адмову Міністэрства юстыцыі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі.
25.05.2018 Прайшло два месяцы з моманту затрымання незалежных назіральнікаў. Што маем?
Пракуратура Савецкага раёна не выявіла парушэнняў заканадаўства пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу ў дачыненні да валанцёраў, затрыманых 25 сакавіка.
25.05.2018 Праваабаронца Алена Танкачова атрымала дазвол на пражыванне ў Беларусі
Старшыня праўленьня Цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend Алена Танкачова 25 траўня атрымала дазвол на часовае пражываньне ў Беларусі тэрмінам на адзін год.
25.05.2018 Суд палічыў законнай адмову распачаць крымінальную справу па заяве Аюба Ціціева супраць паліцэйскіх
Як паведамляе ПЦ "Мемарыял", суд адмовіў у задавальненні скаргі на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў АМУС, якія, паводле заявы праваабаронцы Аюба Ціціева, падкінулі пакет з наркотыкамі ў яго машыну.
25.05.2018 „Спыніць пераслед незалежных прафсаюзаў у Беларусі!”
Па ўсёй Беларусі з 30 траўня па 1 чэрвеня пройдуць пікеты салідарнасці прафсаюза РЭП. Заяўкі на правядзенне акцый пратэсту пададзены больш чым у 13 гарадах краіны.
25.05.2018 Маладафронтаўцу Яроменку прызначылі прэвентыўны нагляд на паўгода
Як паведамляе Еўрарадыё, маладафронтаўцу Уладзю Яроменку прызначылі прэвентыўны нагляд на шэсць месяцаў.
24.05.2018 ЛГБТ-актывістка: "Я ўключылася, бо адчула несправядлівасць"
Сузаснавальніца праекта MAKEOUT.BY Віка Біран сфатаграфавалася з плакатам “Самі вы падробка” на фоне Дому Ураду, будынкаў МУС і КДБ.
24.05.2018 Ціск на незалежных журналістаў працягваецца
Незалежных журналістаў Аліну Скрабунову і Яўгена Глушкова 23 траўня апытвалі ў Ленінскім РАУСе Магілёва. На іх склалі пратаколы паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь.
24.05.2018 Чым даўжэй суд разглядае справу, тым меншы штраф?
Бабруйскую актывістку Галіну Смірнову аштрафавалі на дзве базавыя велічыні па арт. 23.4 КаАП, але адміністрацыйны разгляд па гэтай справе расцягнуўся аж на пяць судовых працэсаў.
24.05.2018 «Фэст Дружбы» пройдзе ў Брэсце
Праваабарончая ўстанова Human Constanta у кааперацыі з агенцтвам рэгіянальнага развіцця "Дзедзіч" 26 траўня правядзе ў Брэсце «Фэст дружбы».
24.05.2018 За cхаваны пад маскай твар на Першамаі непаўнагадоваму вынеслі папярэджанне
Вячаслава Сідарэнку камісія па справах непаўнагадовых прызнала вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП – парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства, якое адбылося 1 траўня ў Кіеўскім скверы.
23.05.2018 Адбыліся суды над астатнімі ўдзельнікамі акцыі за свабоду палітвязняў
23 траўня ў судзе Першамайскага раёна адбылося паседжанне па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Галіны Лагацкай.
23.05.2018 Справу Касінерава за пікет «Дэкрыміналізацыя 328» адправілі на новы разгляд
Мінгарсуд адмяніў пастанову суда Маскоўскага раёна г. Мінска ад 4 красавіка 2018 года, якім актывіст быў аштрафаваны на 25 базавых велічыняў.
23.05.2018 Блог Валянціна Стэфановіча: Недыскрымінацыя – наша традыцыйная каштоўнасць
Вывешаны вясёлкавы сцяг на будынку амбасады Вялікабрытаніі ў Мінску выклікаў рэакцыю не толькі ў МУС, але і ў шырокім беларускім грамадстве. Сотні каментатараў пад артыкуламі на гэтую тэму на старонках інтэрнэт-парталаў задаюцца адвечнымі і звыклымі ўжо пытаннямі – чаму яны навязваюць "чуждыя" для нашай краіны каштоўнасці і не "прымальны” для нас лад жыцця?










