27.06.2018 “Чым больш мы дасылаем лістоў – тым большая верагоднасць, што ён іх атрымае”
Каардынатарка Amnesty International па Беларусі Айша Юнг распавяла пра акцыю салідарнасці з вязнем сумлення Змітром Паліенкам.
27.06.2018 У Гродна праваабаронцы прэзентавалі комікс на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі
У "Гродзенскім цэнтры гарадскога жыцця" 26 чэрвеня пачаліся асветніцкія мерапрыемствы, прысвечаныя правам чалавека.
27.06.2018 Сёння - прэзентацыя альтэрнатыўнага законапраекта і фотавыставы пра мірныя сходы. Запрашаем!
28 чэрвеня ў 15.00 ў мінскім Прэс-клубе адбудзецца прэзентацыя альтэрнатыўнага законапраекта "Аб свабодзе мірных сходаў". У мерапрыемстве прыме ўдзел эксперт Сяргей Остаф – адзін з распрацоўшчыкаў Кіруючых прынцыпаў АБСЕ па Свабодзе мірных сходаў.
27.06.2018 Базіль Адэр: «Беларусі яшчэ трэба будзе прайсці некаторы шлях у сферы забеспячэння гарантый незалежнасці адвакатаў»
Віцэ-старшыня Парыжскай калегіі адвакатаў Базіль Адэр распавядае пра сумесны даклад Парыжскай калегіі адвакатаў, Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтра "Вясна", у якім аналізуецца сітуацыя з беларускімі адвакатамі з пункту гледжання захавання дзяржавай асноўных прынцыпаў незалежнасці адвакацкай прафесіі.
27.06.2018 Лекарку звольнілі за ўдзел у дазволеным уладамі мітынгу. Суд прыняў бок ЦГБ
Суд Маскоўскага раёна Берасця вынес 27 чэрвеня рашэнне па справе лекара-неўролага Цэнтральнай гарадской бальніцы Таццяны Фесікавай. Таццяна лічыць, што яе звальненне звязана з выступам аб шкодзе свінца на мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
26.06.2018 Міклаш Харасці заклікае СПЧ ААН працягнуць мандат спецдакладчыка па Беларусі
25 чэрвеня Спецыяльны дакладчык ААН Міклаш Харасці прадставіў шосты даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 38 сэсіі Савета па правах чалавека ААН.
26.06.2018 Сухая галадоўка Гершанкова ў камеры смяротнікаў – адказ на парушэнне права на перапіску
Асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Магілёва Ігар Гершанкоў заявіў, што з 27 чэрвеня распачынае сухую галадоўку ў камеры смяротнікаў следчага ізалятара №1.
26.06.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Украінская праваабаронца, экспертка арганізацыі “Медыйная ініцыятыва” Марыя Томак. Яна распавядае пра гучныя справы, якімі ёй давялося займацца. Сярод іх – расследванне злачынстваў батальёна “Тарнада”, справы па гандлі людзьмі, справа ўкраінца Паўла Грыба, які ў 2017 годзе знік на тэрыторыі Беларусі, а затым знайшоўся ў краснадарскім СІЗА і г.д.
26.06.2018 Human Constanta запрашае на праваабарончы творчы лагер
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае на Летні праваабарончы творчы лагер па тэме правоў чалавека і недыскрымінацыі – Human Camp 2018!
26.06.2018 Маці памерлага ў СІЗА зняволенага дамагаецца крымінальнай адказнасці для следчага
Марына Багданава накіравала скаргу генеральнаму пракурору на дзеянні следчага Жодзінскага ГОСК П.Хоміча, які праводзіў даследчую праверку па факце смерці яе сына.
25.06.2018 Спэцдакладчык ААН: Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не змянілася. Патрэбны мой наступнік
Напярэдадні сэсіі ў Жэнэве Радыё Свабода пагутарыла зь Міклашам Харасьці пра ягоны апошні даклад у прыватнасьці і ацэнку ягонай амаль шасьцігадовай працы ў агульнасьці.
25.06.2018 Праваабаронца знаёміцца з матэрыяламі праверкі свайго затрымання 25 сакавіка
Алег Мацкевіч накіраваў заяву ў Барысаўскі РУУС, у якой просіць прадставіць магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі праверкі па заяве аб злачынстве, якая праводзілася ў адносінах да яго.
25.06.2018 У Гародні пройдуць асветніцкія праваабарончыя мерапрыемствы
З 26 чэрвеня па 8 ліпеня ў Гародні пройдзе шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных правам чалавека. Усе мерапрыемствы будуць праходзіць у межах выставы пра Правы Чалавека.
25.06.2018 Змітра Дашкевіча затрымлівалі за банэр „Курапаты – дарога смерці”
Змітра Дашкевіча позна ўвечары 23 чэрвеня затрымалі за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Раней у той дзень быў затрыманы жыхар Ваўкавыска Валерый Жабрак, які вёз з Курапат расцяжку з надпісам «Курапаты — дарога смерці».
25.06.2018 “Мы закон не парушалі, нас няма за што прыцягваць да адказнасці”
У Берасці затрымлівалі сябраў ініцыятыўнай групы, што выступае супраць пабудовы акумулятарнага завода.










