04.07.2018 Затрыманы старшыня БНФ Рыгор Кастусёў
Лідэр Партыі БНФ Рыгор Кастусёў быў затрыманы па дарозе ў аэрапорт Менск-2, адкуль збіраўся вылятаць у Варшаву на пасяджэнне міжнароднай камісіі польскага Сейму.
04.07.2018 У Гародні 3 ліпеня жорстка затрымалі двух актывістаў. Адзін з іх у шпіталі
Гарадзенскія актывісты Мiкалай Салянiк i Аляксандар Лаўрэнцеў 3 ліпеня, у Дзень незалежнасці, планавалi правесці пiкет падчас урачыстасцяў у Гароднi. Іх жорстка затрымалі невядомыя ў цывільным.
03.07.2018 Назіральнікаў #ControlBY затрымалі людзі ў цывільным
Пяцёра назіральнікаў ад ПЦ "Вясна" і БХК было затрымана 3 ліпеня каля 13 гадзін у скверы па вуліцы Талбухіна ў Мінску.
01.07.2018 Спецназ разагнаў анархісцкую сустрэчу пад Крупкамі
Як паведамляюць naviny.by, актывісты пяць гадзін прастаялі на каленях і з рукамі за галавой.
30.06.2018 Зачыстка перад 3 ліпеня: Севярынца і Мікалайчык асудзілі на 10 сутак
Праваабаронцам стала вядома, што ў суботу, 30 чэрвеня, пачалі масава затрымліваць абаронцаў Курапат.
30.06.2018 Наведнікі мінскага клубу, дзе праходзяць закрытыя ЛГБТ-вечарыны, паведамляюць пра начны налёт АМАП
Па словах наведніцы клюбу, людзі ў масках АМАП і людзі ў штацкім уварваліся ў клюб прыкладна ў 00.40 30 чэрвеня.
29.06.2018 "Мы зацікаўленыя ў рэфармаванні адвакатуры". Праваабаронцы прадставілі сумесны даклад
29 чэрвеня ў Мінску кааліцыя правабарончых арганізацый прадставіла даклад аб абмежаваннях незалежнасці адвакатаў у Беларусі, які быў падрыхтаваны па выніках місіі ў студзені 2018 года.
29.06.2018 Суды за інсталяцыю з ЛГБТ-клумбай перад будынкам МУС: усім па 3 базавыя велічыні
Студэнты тэатральнай лабараторыі Fortinbras Вольга Рамашка, Надзея Крапівіна і Дзмітрый Яфрэмаў, якія 28 чэрвеня стварылі ЛГБТ-клумбу перад будынкам беларускага МУС, сумна вядомага гамафобнымі поглядамі яго кіраўніцтва, былі затрыманыя і адпраўленыя да суда на Акрэсціна.
29.06.2018 Праваабаронцы прадставілі альтэрнатыўны законапраект аб свабодзе мірных сходаў
Аб спецыфіцы правядзення мірных сходаў у нашай краіне і аб неабходнасці новага закона гасцям распавялі юрыст ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч і эксперт АБСЕ, праваабаронца з Малдовы Сяргей Остаф.
29.06.2018 Абарона Курапат: міліцыя затрымлівае актыўных удзельнікаў пікетавання
У прыватны дом актывісткі абаронаў Курапат і рэжысёра Вольгі Нікалайчык ад самай раніцы спрабуюць патрапіць супрацоўнікі міліцыі. Па дарозе ў Курапаты ДАІ спыніла аўтамабіль у якім перавозілі крыжы ў Курапаты. Затрыманы Зміцер Дашкевіч.
28.06.2018 Фотафакт: Каля статуі гарадавога насупраць МУС зьявілася ЛГБТ-клюмба
Тэатральная лябараторыя Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры правяла ў цэнтры Менску насупраць будынку МУС акцыю ў падтрымку ЛГБТ-супольнасьці, паведамляе Радыё Свабода.
28.06.2018 “Кожны мае права”: Салідарнасць
Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы” у прававым лікбезе ад “Вясны” тлумачым, што такое чалавечая салідарнасць і чаго з яе дапамогай можна дасягнуць?
28.06.2018 Наколькі незалежныя адвакаты ў Беларусі? Запрашаем на прэзентацыю!
На аснове новага сумеснага дакладу Парыжскай калегіі адвакатаў, Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека і Праваабарончага цэнтра "Вясна", арганізатары прадставяць аналіз сітуацыі адвакатаў у Беларусі з пункту гледжання захавання дзяржавай асноўных прынцыпаў незалежнасці адвакацкай прафесіі.
28.06.2018 Суд пастанавіў знішчыць плакат “Па 500 тут нет”
Раман Кузьмянкоў абскардзіў пастанову суду Аршанскага раёну і гораду Воршы, які пакараў яго штрафам у памеры 22 б.в. за адзіночны пікет (ч.3 арт. 23.34 КаАП).
28.06.2018 Абаронцу Курапатаў Леаніда Кулакова ізноў збіў аўтамабіль – на гэты раз з пераломам рукі
Гэта не першы выпадак наезду аўтамабіля на Кулакова. Каля 2 тыдняў таму адін з наведнікаў аўтамабіля наўмысна не спыніўся і ўдарыў актывіста капотам свайго аўтамабіля. За гэта на кіроўцу склалі пратакол і пакаралі невялікім адміністрацыйным штрафам. Адзначаліся спробы наезду і іна іншых пікетоўшчыкаў.










