20.07.2018 Актывістаў асудзілі за раздачу ўлётак на 155 базавых велічынь
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска на 20 ліпеня прызначаны разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых 19 ліпеня пад час пікетавання рэстарана “Гранд Кушавель” актывістаў абароны Курапат.
20.07.2018 У Курапатах затрыманыя журналісты Белсата
Журналістку «Белсату» Кацырыну Андрэеву і аператара Сяргея Кавалёва затрымалі ў Курапатах.
20.07.2018 Генеральная пракуратура адказала Стэфановічу за "Курапаты"
У адказе на зварот Валянціна Стэфановіча значыцца, што шырыня ахоўнай тэрыторыі з паўночнага захаду паменшана са 120 да 50 метраў згодна з новай пастановай Міністэрства культуры ад 1 снежня 2014 года, у сувязі з чым аб'ект прыдарожнага сэрвісу - рэстаранны комплекс "Паедзем-паядзім" - размешчаны за яе мяжой.
20.07.2018 Суд над Аюбам Ціціевым: ніхто са сведак-паліцэйскіх не меў уяўлення пра справу
Як паведамляе "Новая газета", у Шалінскім гарадскім судзе Чачні ў першы дзень пасяджэння па справе кіраўніка чачэнскага «Мемарыялу» Аюба Ціціева дапыталі сведак абвінавачання - семярых паліцэйскіх, якія выходзілі на працу ў дзень затрымання праваабаронцы.
20.07.2018 Мінчукам прапаноўваюць "фэйкавыя" групы з беларускай мовай навучання. Што кажа Алена Анісім?
Пакуль сталічныя чыноўнікі ад адукацыі бадзёра рапартуюць аб тым, як расце колькасць школьных класаў і груп у дзіцячых садах з беларускай мовай навучання, рэальна бацькі сутыкаюцца са сцяной непаразумення і перашкодаў у рэалізацыі свайго канстытуцыйнага права.
20.07.2018 Затрыманыя пад “Гранд Кушавелем” актывісты - на Акрэсціна
Каля сталічнага рэстарана “Гранд Кушавель” супрацоўнікі міліцыі 19 ліпеня прыблізна ў 14 гадзін затрымалі актывістаў абароны Курапат Леаніда Кулакова, Вольгу Нікалайчык і Маю Наумаву.
19.07.2018 Абласны суд пакінуў у сіле штраф магілёўскім журналістам-фрылансерам
Цяпер Аліна Скрэбунова і Яўген Глушкоў удваіх павінны будуць выплаціць дзяржаве 80 базавых велічынь за журналісцкую дзейнасць.
19.07.2018 Андрэй Бастунец: Дзяржава павялічвае кантроль над інфармацыйнай сферай
У Мінску прайшоў пяты раўнд Дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Асобная сесія была прысвечана сітуацыі са свабодай слова ў краіне, паведамляе БАЖ.
19.07.2018 Абаронцу Курапатаў з Гомеля аштрафавалі чатыры разы за адзін дзень
Пры пікетаванні забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол» і рэстарана "Поедем-поедим" у Курапатах 14 ліпеня гомельскага актывіста Барыса Анікеева аштрафавалі чатыры разы.
18.07.2018 Мінфін па пазове валанцёра «Вясны»: «Суд не ўстанавіў незаконнасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі»
Суд Маскоўскага раёна г. Мінска 18 ліпеня цалкам адмовіў Юрыю Мяцельскаму ў пазоўных патрабаваннях.
18.07.2018 Валянцін Стэфановіч: “Дыялог падтрымліваем, але перспектываў змены сітуацыі пакуль не бачым”
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы з дэлегацыяй ЕС, якая прайшла 18 ліпеня ў межах пятага раўнда дыялогу па правах чалавека паміж Еўрасаюзам і Беларуссю.
18.07.2018 ГУБАЗіК не прымаў удзелу ў налёце на анархістаў пад Крупкамі?
Гэтак сцвярджаецца ў адказе Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй на скаргу былога палітвязня Мікалая Дзядка, якога 30 чэрвеня разам з іншымі актывістамі пратрымалі на каленях пад дажджом на працягу пяці гадзінаў у лесе пад Крупкамі.
18.07.2018 Рэха Дня волі: крыміналкі не будзе, VIN-код у парадку, вінаватых у затрыманні праваабаронцы няма
Па выніках праверкі па факце сапраўднасці ідэнтыфікацыйнага (VIN-код) нумару аўтамабіля, якім кіраваў праваабаронца Алег Мацкевіч ў дзень затрымання 25 сакавіка 2018 года, прынята рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы з прычыны адсутнасці грамадска небяспечнага дзеяння і складу злачынства.
18.07.2018 Чарговы суд за Курапаты: Алесь Талстыка — 30 базавых велічыняў
У судзе Мінскага раёна 17 ліпеня адбыўся суд над актывістам Алесем Талстыка па ч.3 арт. 23.34 (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў).
18.07.2018 Гародня: Суд над Салянікам перанесены на нявызначаны тэрмін
У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні на 18 ліпеня быў прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы грамадскага актывіста Мікалая Саляніка.










