25.07.2018 На берасьцейскага блогера Пятрухіна завялі крымінальную справу за абразу
Блогер Сяргей Пятрухін атрымаў позву ў Берасьцейскі міжраённы сьледчы камітэт, дзе супраць яго распачатая крымінальная справа за абразу.
25.07.2018 Гродзенскія журналісты - пра акалічнасці затрымання і ператрусу
Незалежных журналістаў з Гродна Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса 23 ліпеня затрымалі на вуліцы людзі ў цывільным. Пасля ў іх дома міліцыянты правялі агляд памяшкання і забралі камп’ютарную тэхніку.
24.07.2018 Ігар Комлік: Хто адкажа за паклёп на мяне?
Фігурант “справы прафсаюзаў” Ігар Комлік распавядае, што каторы месяц ужо не можа дабіцца пакарання для таго, хто паклёпнічаў на яго на розных сайтах.
24.07.2018 Ці з'явіцца Леанід Зайдэс у судзе над актывісткай Навумавай?
Копію пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні за непадпарадкаванне патрабаванням службовай асобы (арт 23.4 КаАП) атрымала па пошце адна з актыўных абаронцаў Курапатаў Мая Навумава.
24.07.2018 Мікалая Саляніка будуць судзіць 26-га ліпеня
Раней актывіста вінавацілі ва удзеле ў несанкцыяваным пікеце, зараз жа, пасля дапрацоўкі матэрыялаў, Мікалаю Саляніку прад’яўляюць абвінавачванне ў хуліганстве.
24.07.2018 У Беларусі існуюць "ЛГБТ-картатэкі"?
У ноч з пятніцы на суботу, 21 ліпеня 2018 года, у клуб "Бурлеск", дзе збіраюцца прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці, уварвалася міліцыя з чарговай “праверкай”. Гэта ужо другі падобны выпадак за апошні месяц.
24.07.2018 Андрэй Павук: “Мяне затрымалі за супрацу з Белсатам”
Акцябрскі блогер Андрэй Павук паведаміў 24 ліпеня на ўласнай старонцы ў фэйсбуку: “Мяне затрымалі за супрацу з Белсатам”.
24.07.2018 У Віцебску не дазволілі адсвяткаваць незалежнасць
Старшыня Віцебскай абласной Рады партыі БНФ Канстанцін Смолікаў звярнуўся да гарадскіх уладаў па дазвол на правядзенне ў Віцебску вулічнага фестывалю «Дзень незалежнасці». Кіраўніцтва гораду адказала адмовай.
24.07.2018 Адбыліся ператрусы ў гарадзенскіх журналістаў-фрылансераў
У гарадзенскіх журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса увечары 23 ліпеня адбыліся ператрусы.
23.07.2018 Мікалай Дзядок абскарджвае абвінавачванне ў распаўсюдзе нацысцкай сімволікі
Былы палітвязень Мікалай Дзядок накіраваў у Мінскі гарадскі суд скаргу на рашэнне суда Фрунзенскага раёна, які аштрафаваў актывіста на 10 базавых велічынь.
23.07.2018 Міжнародная Амністыя заступілася за іранца, якога хочуць дэпартаваць з Беларусі
Міжнародная Амністыя выступіла ў падтрымку грамадзяніна Ірану Мехрдада Джамшыдзіяна, які знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсьціна ў Мінску ў чаканні дэпартацыі.
23.07.2018 Генпракуратура не хоча расследаваць злачынства, здзейсненае падчас выбараў
Тыдзень таму грамадскі актывіст са Слоніма Алесь Масюк накіраваў у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь скаргу на адмову пракуратуры Гарадзенскай вобласці ў рэагаванні на заявы пра злачынствы і фальсіфікатарства на выбарах.
23.07.2018 Магілёў: абласны суд разгледзіць скаргу актывісткі Галіны Смірновай
Магілёўскі абласны суд прызначыў на 26 ліпеня разгляд скаргі кіраўніцы Бабруйскай гарадской арганізацыі АГП Галіны Смірновай. Справа тычыцца штрафу, якім яе пакаралі напярэдадні Дня Волі па сфабрыкаваных абвінавачваннях.
23.07.2018 Маскоўскі суд таксама аштрафаваў Віку Біран на 15 базавых велічынь
У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 23 ліпеня ў 10.30 пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць Вікі Біран з-за фотаздымка з плакатам каля Дому Ураду.
22.07.2018 Гомельскі журналіст пасля візіту ў ДАІ апынуўся ў судзе і бальніцы
Кастусь Жукоўскі прыйшоў ва ўпраўленне ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, каб забраць сваё вадзіцельскае пасведчанне. Аднак у выніку на яго выклікалі міліцыю, склалі пратакол, даставілі ў суд, а адтуль - у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.










