23.08.2018 У ААН прызналі парушэнне права на жыццё пакаранага беларуса і бесчалавечнае стаўленне да яго маці
Камітэт ААН па правах чалавека ўсталяваў парушэнне права на жыццё асуджанага судом да смяротнага пакарання жыхара Гомеля Аляксандра Грунова. Адмова беларускага ўрада выдаць цела маці - Вольгі Груновой для пахавання ў Жэневе расцанілі як бесчалавечнае абыходжанне.
23.08.2018 Блогера Павука аштрафавалі за сюжэт на “Белсаце”, у якім ён быў галоўным героем
Старшыня Акцябрскага раённага суда Людзміла Гармаш пакарала 23 жніўня мясцовага блогера Андрэя Павука адміністрацыйным штрафам у памеры 735 рублёў за выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”.
23.08.2018 Валанцёры "Вясны" падпісалі паштоўкі салідарнасці з палітвязнямі
22 жніўня ў межах “Марафона салідарнасці” з палітвязнямі прайшла сустрэча валанцёраў ПЦ “Вясна”, на якой яны падпісалі паштоўкі для тых людзей, хто зараз знаходзіцца за кратамі праз свае погляды.
23.08.2018 «Недастаткова доказаў»: у Віцебску скасавалі два суды супраць абаронцаў Курапатаў
Два раённыя суды Віцебску адначасова скасавалі працэсы над актывісткамі Аленай Янушкоўскай і Ірынай Захаравай, прызначаныя на 23 жніўня.
23.08.2018 Мінгарсуд: “Адкрытасць судовага паседжання вырашаецца з улікам умяшчальнасці залы”
Намеснік старшыні Мінскага гарадскога суда Уладзімір Грыгаровіч адрэагаваў на скаргу праваабаронцы Леаніда Судаленкі, які ў першы дзень суда над лідэрамі прафсаюза РЭП не змог трапіць у адкрытае судовае паседжанне.
22.08.2018 Актывістак БХД будуць судзіць за Курапаты у дзень памяці ахвяр сталінізму
Актывістак Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ірыну Захараву і Алену Янушкоўскую 23 жніўня будуць судзіць у Віцебску за ўдзел у Курапацкай вахце 8 жніўня.
22.08.2018 Да "Марафона салідарнасці" з палітвязнямі можа далучыцца кожны
Кожны дзень, з 20 па 25 жніўня, любы чалавек можа наведаць офіс "Вясны" па адрасе пр. Незалежнасці, 78а - 48 і падпісаць паштоўкі. Да таго ж, у сераду 22 жніўня ў 19.00 адбудзецца сустрэча, падчас якой будуць прэзентаваныя гісторыі палітычных вязняў з ўсяго свету.
22.08.2018 Былы зняволены ПК–15: Мы для іх не людзі, а толькі зэкі
Гамяльчук Дзмітрый Дзегцяроў сем з паловай гадоў адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 15 у Магілеве, а пасля вызвалення стаў актывістам праваабарончай арганізацыі “Таймакт”.
22.08.2018 Апошняе слова Ігара Комліка на судзе па «справе прафсаюзаў» 17 жніўня 2018 года
Тэкст выступу галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка на судзе па "справе прафсаюзаў", прамоўлены на судовым паседжанні 17 жніўня 2018 года (з невялікімі выняткамі).
21.08.2018 Алесь Бяляцкі: “Падзеі 1968 года нагадваюць пра важнасць салідарнасці, якая патрэбна Беларусі і цяпер”.
21 жніўня споўнілася 50 гадоў з моманту ўвода войскаў краін сацыялістычнага блоку ў Чэхаславакію. Гэта стала сканчэннем “Пражскай вясны” – кароткага перыяда дэмакратычных рэформаў і лібералізацыі ў ЧССР. Разам з тым трагічныя падзеі 1968 года не пакінулі абыякавымі савецкіх дысідэнтаў, якія, разумеючы магчымыя негатыўныя наступствы, не пабаяліся правесці акцыі нязгоды і салідарнасці.
21.08.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: У эфіры прагучаць успаміны Мікалая Якімовіча – грамадскага дзеяча, які ў 1968 годзе ў знак пратэста супраць увядзення савецкіх войскаў у Чэхаславакію разам з сябрам распаўсюдзіў па Мінску ўлёткі.
21.08.2018 Бацькі судзяцца з чыноўнікамі, каб стварыць групу для беларускамоўных дзетак у садку
Мінгарсуд 20 жніўня пакінуў у сіле рашэнне суду Першамайскага раёна: прыватную скаргу бацькоў беларускамоўных дзетак на Упраўленне адукацыі Першамайскага раёну не будуць разглядаць у адкрытым судовым паседжанні.
21.08.2018 Апошняе слова Генадзя Фядыніча на судзе па "справе прафсаюзаў" 17 жніўня 2018 года
Поўны стэнаграфічны тэкст выступу старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча на судзе па "справе прафсаюзаў", прамоўлены на судовым паседжанні 17 жніўня 2018 года.
21.08.2018 Магілёўскі смяротнік спыніў галадоўку
Асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Магілёва Ігар Гершанкоў скончыў пратэставаць супраць парушэння права на перапіску ў СІЗА №1 г. Мінска.
20.08.2018 Бяляцкі пра “справу прафсаюзаў”: “Гэта палітычная расправа над прафсаюзнымі лідарамі”
Праваабаронца Алесь Бяляцкі перакананы, што рашэнне суда Савецкага раёна Мінска, якое абвесцяць 24 жніўня, не будзе аб’ектыўным і справядлівым. Па ягоных словах, гэта “фактычна палітычная расправа над прафсаюзнымі лідарамі.










