24.09.2018 Ператрус у кватэры грамадскага актывіста Анатоля Мышкевіча
Як паведаміў “Гарадзенскай Вясне” Анатоль Мышкевіч, ператрус звязаны з распаўсюдам улётак 16 верасня бягучага году. Пачатая адміністрацыйная справа.
21.09.2018 Апошні штраф за тыдзень дастаўся фрылансеру Кастусю Жукоўскаму
На суд Кастусь Жукоўскі вырашыў прыйсці ў арыштанцкай робе, чым злёгку шакаваў судовых служак. Аднак толькі не суддзю. Вырак - штраф у памеры 30 базавых велічынь.
21.09.2018 «Усміхніцеся, зараз вылеціць птушка», або Што трэба ведаць пра фота- і відэаздымкі ў Беларусі?
Пра тое, што і каго можна фатаграфаваць ў Беларусі і не мець праблем з міліцыяй, расказваем ў прававым лікбезе ад "Вясны".
21.09.2018 Беларускі праваабаронца пра правы чалавека ў Крыме: сітуацыя катастрафічная
З 14 па 18 верасня ў анэксаваным Крыме пабывала прааваабарончая місія міжнароднай сеткі Дамоў правоў чалавека. У місіі ўдзельнічаў сябра ПЦ “Вясна” з Барысава Алег Мацкевіч. Па вяртанні ў Беларусь ён распавёў пра сутнасць місіі і пра свае асабістыя ўражанні ад паездкі.
21.09.2018 Працэс Аюба Ціціева: надзеі на справядлівасць няма
Міжнародны Мемарыял выступіў з заявай у сувязі з абвяшчэннем судовых пасяджэнняў па справе Аюба Ціціева закрытымі для наведвання публікай і прадстаўнікамі СМІ.
21.09.2018 Палітвязень Жамчужны адбыў 100 сутак штрафнога ізалятару
Палітвязень Міхаіл Жамчужны практычна не пакідае сцены штрафнога ізалятара папраўчай калоніі №9 у Горках.
20.09.2018 Наступствы светлагорскага флэшмобу - затрыманні і пратаколы
20 верасня праваабаронцу са Светлагорска Алену Маслюкову выклікалі ў мясцовы РАУС у якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс па артыкуле 23.34 КаАП (удзел ці арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).
20.09.2018 Наталля Манькоўская: "Нават калі справа накіраваная ў суд, матыў гамафобнай нянавісці звычайна не расследуецца"
У межах шаснаццатага рабочага пасяджэння Нарады па разглядзе выканання абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння АБСЕ абмеркавалі барацьбу з расізмам, ксенафобіяй, нецярпімасцю і дыскрымінацыяй.
20.09.2018 Маці асуджанага, дапушчаная судом у якасці абаронцы, не можа дамагчыся спаткання з падабаронным
Пакуль маці асуджанага не ўдалося дамагчыся ад адміністрацыі калоніі № 17 і ДВП Магілёўскай вобласці выканання нормаў Канстытуцыі. Для таго, каб адстаяць права на атрыманне юрыдычнай дапамогі, «Прававая ініцыятыва» падрыхтавала скаргі ў ДВП МУС і Генеральную пракуратуру.
19.09.2018 КПЧ ААН: Рэспубліка Беларусь парушыла правы Тацяны Севярынец
Камітэт па правах чалавека разгледзеў скаргу віцебскай актывісткі Тацяны Севярынец і прыйшоў да высновы, што беларуская дзяржава парушыла яе правы на свабоду слова і мірныя сходы.
19.09.2018 Старшыня Віцебскага аблсуду адмяніў рашэнне аб пакаранні актывіста за Дзень Волі
Разгледзеўшы ў парадку нагляду скаргу віцебскага актывіста Міколы Качурца на рашэнне суддзі Ўладзімера Царыкава (суд Кастрычніцкага раёну Віцебску) ад 26 сакавіка 2018 году, старшыня абласнога суду Мікалай Хамічонак пастанавіў гэтае рашэнне скасаваць.
19.09.2018 Леанід Свецік: Тры месяцы не атрымліваю лісты ад Міхаіла Жамчужнага
Праваабаронца "Вясны" Леанід Свецік, які лістуецца з палітвязнем Міхаілам Жамчужным, распавёў сайту palitviazni.info, што ад апошняга няма лістоў з чэрвеня.
19.09.2018 Андрэй Павук: Мне не патрэбна скажоная інфа з газеты, мне патрэбна прамая інфармацыя
Суд Мазырскага раёна не задаволіў скаргу блогера з Акцябрскага Андрэя Павука аб парушэнні ягонага права на атрыманне інфармацыі.
19.09.2018 Магілёву паказалі лісты палітвязняў ад 1996 года
Праваабаронца Паліна Сцепаненка прэзентавала сваю выставу ў цэнтры “Кола” разам з былым палітвязнем Яўгенам Васьковічам.
19.09.2018 На абаронцу Курапатаў склалі пратакол за плакат «Гэць рэстаран КДБ»
На грамадскую актывістку Ніну Багінскую супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол пасля таго, як 18 верасня пенсіянерка выйшла да рэстарацыі «Поедем поедим» з плакатам «Гэць рэстаран КДБ».










