Людзей працягваюць адпраўляць на "хімію" за абразу Лукашэнкі і Карпянкова

19.04.2021 Людзей працягваюць адпраўляць на "хімію" за абразу Лукашэнкі і Карпянкова

У адносінах да жыхара Бялыніцкага раёна Л. была ўзбуджаная крымінальная справа за тое, што ён публічна абразіў дзеючага кіраўніка краіны, пакінуўшы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Укантакце” зневажальны і дыскрэдытуючы пост.

"Гэта былі дзеянні чалавека, якога не чуюць": палітвязня Віктара Лосіка асудзілі да чатырох гадоў калоніі

19.04.2021 "Гэта былі дзеянні чалавека, якога не чуюць": палітвязня Віктара Лосіка асудзілі да чатырох гадоў калоніі

Палітвязня асудзілі да чатырох гадоў калоніі за пудзілаў і налепкі "Пагоні"

Ад 3 да 3,5 гадоў калоніі атрымалі трое магілёўцаў за "павешаных" лялек з асобамі чыноўнікаў

19.04.2021 Ад 3 да 3,5 гадоў калоніі атрымалі трое магілёўцаў за "павешаных" лялек з асобамі чыноўнікаў

У судзе Круглянскага раёна (Магілёўская вобласць) 19 красавіка абвясцілі прысуд магілёўцам Сяргею Скоку, Вользе Клімковай і Максіму Сяргеенку, абвінавачаным у злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса) і абразе прэзідэнта (арт. 368 КК). Суддзя Дзмітрый Сасноўскі прысудзіў Клімковай і Скоку па 3,5 гады, Сяргеенку - 3 гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляе "Магілёўская Вясна".

"На скрыжаванні ўсё было прасякнута гармонамі шчасця": у судзе па "справе карагодаў" у Брэсце пачаўся допыт абвінавачаных

17.04.2021 "На скрыжаванні ўсё было прасякнута гармонамі шчасця": у судзе па "справе карагодаў" у Брэсце пачаўся допыт абвінавачаных

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 16 красавіка працягнуўся суд суд над трэцяй партыяй абвінавачаных па "справе карагодаў".

Amnetsy International: Беларусь павінна вызваліць непаўналетняга, несправядліва асуджанага да пяці гадоў калоніі

16.04.2021 Amnetsy International: Беларусь павінна вызваліць непаўналетняга, несправядліва асуджанага да пяці гадоў калоніі

22 лютага 2021 года 17-гадовага Мікіту Залатарова асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі па выніках судовага разбору, які праходзіў з парушэннямі, нібыта за тое, што ён кінуў кактэйль Молатава пад ногі двум амапаўцам і за "арганізацыю масавых беспарадкаў".

Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Кірыла Казея і Юрыя Сяргея па арт. 13, ч. 2 арт. 339, ч. 2 арт. 295 КК

16.04.2021 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Кірыла Казея і Юрыя Сяргея па арт. 13, ч. 2 арт. 339, ч. 2 арт. 295 КК

Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе ў дачыненні да Кірыла Казея і Юрыя Сяргея, асуджаных на па артыкуле 13 часткі 2 артыкула 339 і часткі 2 артыкула 295 Крымінальнага кодэкса.

Затрыманне беларусаў у Расіі працягваецца. Хроніка пераследу 15 і 16 красавіка

16.04.2021 Затрыманне беларусаў у Расіі працягваецца. Хроніка пераследу 15 і 16 красавіка

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу 15 і 16 красавіка: затрыманні, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Вынікі судоў па адміністрацыйных справах за 13-16 красавіка

16.04.2021 Вынікі судоў па адміністрацыйных справах за 13-16 красавіка

З 13 па 16 красавіка ў Мінску і рэгіёнах праходзяць нешматлікія суды па адміністрацыйных справах над затрыманымі ў папярэднія дні ці раней актывістамі. 

Суд адмовіўся задавальняць скаргу Людмілы Казак на рашэнне Мінюста аб пазбаўленні яе адвакацкага статусу

16.04.2021 Суд адмовіўся задавальняць скаргу Людмілы Казак на рашэнне Мінюста аб пазбаўленні яе адвакацкага статусу

У чацвер 15 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адбылося асноўнае пасяджэнне па грамадзянскай справе, у якім адвакат Марыі Калеснікавай Людміла Казак аспрэчвала рашэнне Міністэрства юстыцыі аб спыненні дзеяння спецыяльнага дазволу на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці. Суддзя Вольга Гусакова адмовіла ў задавальненні скаргі.

Справа Уладзіміра Жыхара: "Мінсктранс" прад'явіў прэтэнзію у памеры 30 тысяч рублёў

16.04.2021 Справа Уладзіміра Жыхара: "Мінсктранс" прад'явіў прэтэнзію у памеры 30 тысяч рублёў

Суд Савецкага раёна Мінска 16 красавіка працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Жыхара,  які нібыта  выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет “Аса” і нанёс цялесныя пашкоджанні некалькім амапаўцам.

Праавабаронцу «Вясны» Вайцешыка арыштавалі на 15 сутак. Ён абвясціў галадоўку

16.04.2021 Праавабаронцу «Вясны» Вайцешыка арыштавалі на 15 сутак. Ён абвясціў галадоўку

14 красавіка ў судзе Баранавіцкага раёну і гораду Баранавічы затрымалі мясцовага праваабаронцу «Вясны» Аляксандра Вайцешыка, які рабіў маніторынг судовага працэсу.

На судзе па справе аб "лазарных указках" Уладзіслаў Карэцкі даў паказанні

15.04.2021 На судзе па справе аб "лазарных указках" Уладзіслаў Карэцкі даў паказанні

15 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска працягнулася судовае пасяджэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да валанцёраў выбарчага штаба Віктара Бабарыка. На лаве падсудных Ігар Ярмолаў, Мікалай Сасеў, Уладзіслаў Карэцкі і Дзмітрый Канапелька, якіх абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 і ч. 3 арт. 293 КК.

«Як бы я глядзеў у вочы сваім дзецям?» Што сказалі фігуранты «пінскай справы» ў апошнім слове

15.04.2021 «Як бы я глядзеў у вочы сваім дзецям?» Што сказалі фігуранты «пінскай справы» ў апошнім слове

30 красавіка суд Маскоўскага раёна Брэста агучыць прысуд 14 фігурантам «пінскай справы». Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Чацверты дзень жадаючыя не могуць патрапіць на адкрыты судовы працэс над сябрамі ініцыятыўнай групы Ціханоўскай

15.04.2021 Чацверты дзень жадаючыя не могуць патрапіць на адкрыты судовы працэс над сябрамі ініцыятыўнай групы Ціханоўскай

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 15 красавіка працягваўся разгляд гучнай крымінальнай справы, заведзенай на сябраў ініцыятыўнай групы кандыдаткі Святланы Ціханоўскай.

Па брэсцкай "справе карагодаў" судзяць яшчэ 14 чалавек, сярод іх — палітвязень, які ўжо амаль тры месяцы за кратамі

15.04.2021 Па брэсцкай "справе карагодаў" судзяць яшчэ 14 чалавек, сярод іх — палітвязень, які ўжо амаль тры месяцы за кратамі

Суд Маскоўскага раёна Брэста 15 красавіка пачаў разгляд крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 14 чалавек за ўдзел 13 верасня ў карагодзе ў Брэсце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства