02.10.2018 50 дзён салдаты ўбіралі ўраджай за каравай, абед і сухпаек ў дарогу
Ваеннаслужачых пад «прыкрыццём» бязвыплатнай дапамогі ва ўборцы ўраджаю прыцягнулі да прымусовай працы на сельгаспрадпрыемствах Сенненскага раёна. Пра гэта без якой-небудзь сарамлівасці паведамляецца на сайце Віцебскага аблвыканкама.
02.10.2018 Чым скончылася галадоўка жанчыны з інваліднасцю пад магілёўскай турмой?
Жыхарка Слаўгарада Анжаліка Калатазішвілі, якая мае інваліднасць першай групы, здолела ўсё ж дамагчыся сустрэчы са сваім мужам Кахаберам, які ўтрымліваецца ў магілёўскай турме №4.
02.10.2018 Супраць Алеся Дзянісава распачалі крымінальную справу?
Вельмі верагодна, што ў дачыненні да гарадзенскага журналіста-фрылансера і вядомага рок-музыканта Алеся Дзянісава распачатая крымінальная справа, паведамляе "Гарадзенская Вясна".
02.10.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: Улады Беларусі ўпершыню за 20 гадоў накіравалі ў КПЧ ААН справаздачу аб сытуацыі ў краіне з правамі чалавека. Праваабаронцы Беларусі, у сваю чаргу, падрыхтавалі і даслалі ў КПЧ ААН альтэрнатыўную справаздачу. Яны распавядаюць пра самыя вострыя праблемы выканання краінай Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
01.10.2018 Праваабаронцы прэзентавалі Альтэрнатыўны даклад па сітуацыі з правамі чалавека
У панядзелак, 1 кастрычніка, у Мінску нацыянальная праваабарончая кааліцыя прэзентавала Альтэрнатыўны даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
01.10.2018 Суд над светлагорскай праваабаронцай перанеслі на нявызначаны тэрмін
Суд над светлагорскай праваабаронцай Аленай Маслюковай, які першапачаткова быў перанесены на 3 кастрычніка, у гэты дзень не адбудзецца.
01.10.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2018
З пачаткам восеньскага перыяду аднавілася традыцыйная для Беларусі практыка прыцягнення работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, у тым ліку навучэнцаў сярэднеадукацыйных і вышэйшых навучальных устаноў, да сезонных работ па ўборцы ўраджаю, неабумоўленых працоўнымі дамовамі.
01.10.2018 Берасце: суды за "кармленне галубоў" працягнуцца 4 кастрычніка.
У судзе Ленінскага раёна Берасця пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў Сяргея Пятрухіна і Канстанціна Астапука, затрыманага 30 верасня. Да суда яны былі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
01.10.2018 Абсерваторыя заклікае зняць усе абвінавачванні супраць светлагорскіх актывістаў
Абсерваторыя была праінфармаваная з вартых даверу крыніц аб судовым пераследзе сп-ні Алены Маслюковай, сябра праваабарончага цэнтра "Вясна" ў Светлагорску і экалагічнага актывіста Анатоля Змітровіча.
01.10.2018 КПЧ ААН: Трэба мяняць рашэнне Віцебскага гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах
Нагодай звярнуцца ў КПЧ для Паўла Левінава стаў шэраг забаронаў адзіночных пікетаў, заяўкі на якія ён падаваў у 2012 годзе. Усяго такіх пікетаў мусіла адбыцца пяць, і на ніводзін з іх мясцовыя ўлады не далі дазволу, спасылаючыся на рашэнне № 881.
01.10.2018 Новапрызначаная дакладчыца ААН па правах чалавека ў Беларусі: "Галоўная мэта – дапамагчы ўраду выканаць свае абавязкі"
Рада па правах чалавека Арганізацыі аб’яднаных нацыяў абрала Анаіс Марэн на пасаду Адмысловага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на замену Міклашу Харасці, які быў на пасадзе ад 2012 году.
01.10.2018 У Мінску ноччу спецназ затрымаў удзельнікаў вечарынкі Legalize Belarus
У Менску ў ноч на нядзелю спецназ затрымаў удзельнікаў вечарынкі, арганізаванай у гадавіну грамадскай кампаніі Legalize Belarus, перадае БелаПАН.
01.10.2018 “Кармленне галубоў” у Берасці завяршылася затрыманнямі
Пад час акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, якая атрымала назву “кармленне галубоў”, 30 верасня ў Берасці супрацоўнікі міліцыі затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна.
01.10.2018 «Два гады кашмару» — вызвалены брытанец, які быў асуджаны ў Беларусі на два гады зьняволеньня
Алана Пола Сміта вызвалілі ранкам 29 верасьня з ІК-3 «ВІцьба». Ён дастаўлены ў Нацыянальны аэрапорт Менск і мае вылецець у Варшаву, а адтуль у Лёндан.
28.09.2018 “Кожны мае права”: Смяротнае пакаранне ў Беларусі
Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы” у прававым лікбезе ад “Вясны” распавядаем пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.










