12.10.2018 Святаслава Барановіча, асуджанага за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі, чакае новы суд
У судзе горада Новаполацка 12 кастрычніка будзе разглядацца справа Святаслава Барановіча, асуджанага за ўжыванне гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутранных спраў. Паседжанне пройдзе фактычна ў закрытым рэжыме, паколькі адбудзецца на тэрыторыі Папраўчай калоніі №1 Новаполацка, дзе ён адбывае пакаранне.
11.10.2018 Як прайшоў форум-тэатр да Дня супраць смяротнага пакарання ў Магілёве
У грамадскім цэнтры «Кола» 10 кастрычніка, у Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання, пры падтрымцы сайта пра правы чалавека mspring.online прайшоў форум-тэатр, прысвечаны смяротнаму пакаранню.
11.10.2018 Касацыйная скарга журналісткі-фрылансера Тамары Шчапёткінай не задаволена
Чарговая касацыйная скарга журналісткі-фрылансера Тамары Шчапёткінай з Бярозы не задаволена, а рашэнне Баранавіцкага суда не змененае, паведамляе "Радыё Рацыя".
11.10.2018 “Білі па геніталіях, пагражалі засунуць швабру ў анал”
Магілёвец накіраваў зварот у Следчы камітэт, у якім папрасіў узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі за катаванні.
11.10.2018 Правы заяўніка ў КПК не замацаваныя, а Канстытуцыйны суд не бачыць у гэтым праблемы
Юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка накіраваў зварот у Канстытуцыйны суд, у якім указаў на прабелы ў Крымінальна-працэсуальным кодэксе - палажэнні аб правах асоб, якія накіравалі ў орган дазнання, начальніку следчага камітэта, следчага або пракурору заяву або паведамленне аб злачынстве (заяўніка).
11.10.2018 Трывожныя весткі ад палітвязня Жамчужнага: знішчаюцца лісты і пагаршаецца зрок
Працяглае знаходжанне палітвязня ў камеры ШІЗА і адсутнасць прагулак стала прычынай значнага пагаршэння зроку, паколькі пачалі атрафіравацца мышцы зрэнак.
11.10.2018 Палуда: “Мы завяршаем Тыдзень супраць смяротнага пакарання, але не спыняем наша змаганне”
У Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання ў Мінску адбыўся перформанс мастачкі Таццяны Тур, прысвечаны смяротнаму пакаранню, і адкрыццё выставы “Кожны мае права ведаць свае правы”.
11.10.2018 Бяляцкі: Мэта МЗС — «прыпудрываць» жахлівы твар беларускага аўтарытарызму
Гэтымі днямі ў Беларусі праводзіцца тыдзень барацьбы са сьмяротным пакараньнем. Таксама на гэтым тыдні была заслухана справаздача Беларусі ў Камітэце па правах чалавека ААН у Жэнэве. Чаму беларуская дзяржава працягвае караць сьмерцю сваіх грамадзянаў? Якія вынікі «беларускіх дзён» у Камітэце па правах чалавека ААН?
10.10.2018 Валянцін Стэфановіч з трыбуны ПАСЕ заклікаў увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі
На паседжанні Камітэта па прававых пытаннях і правах чалавека Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, якое адбылося 10 кастрычніка ў Страсбургу, разглядаўся шэраг бягучых пытанняў. Адна з тэм была прысвечаная Сусветнаму дню супраць смяротнага пакарання.
10.10.2018 Берасцейскіх актывістаў масава выклікаюць у пракуратуру. Іх афіцыйна папярэджваюць
Аляксандр Кабанаў атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад пракурора аб "недапушчальнасці парушэння палажэнняў Закона "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь".
10.10.2018 "Адмяніць смяротнае пакаранне!" Пікет каля беларускай амбасады ў Лондане
У панядзелак восьмага кастрычніка каля амбасады Беларусі ў Лондане праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч разам з каардынатарамі Amnesty International Бары Хэем і Айшай Юнг правяла пікет за адмену смяротнага пакарання.
10.10.2018 Чаму і калі людзі апранаюць майкі “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню”? Частка 2
Адзін з найлепшых і эфектыўных шляхаў распавесці грамадству пра пэўную актуальную і часам складаную тэму – гэта творчасць. Так, праблему смяротнага пакарання можна пабачыць у карцінах мастакоў, пра яе кажуць артысты са сцэн тэатраў, у сваіх творах і выступах яе ўздымаюць музыкі і паэты.
10.10.2018 Пакуль у Жэневе дзяржава кажа, што няма праблемаў з правамі, у Беларусі яны парушаюцца
Сістэматычна парушаюцца правы чалавека, гарантаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Правесці мірны сход у Беларусі па-ранейшаму амаль немагчыма.
10.10.2018 Случчане абмеркавалі «Змоўшчыцу» і смяротную кару
У межах «Тыдня супраць смяротнага пакарання» праваабаронцы Андрэй Палуда і Паліна Сцепаненка паказалі ў Слуцку фільм «Змоўшчыца» амерыканскага рэжысёра Роберта Рэдфарда.
10.10.2018 У Берасці засудзілі яшчэ аднаго праціўніка будаўніцтва завода АКБ
У судзе Ленінскага раёна Берасця 10 кастрычніка пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы Канстанціна Астапука. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па арт. 23.4 КаАП.










