09.11.2018 Стэфановіч: Мы настойваем, каб усе абвінавачванні з Фядыніча і Комліка былі знятыя
Праваабаронцы “Вясны” на працягу ўсяго часу адсочвалі сітуацыю па "справе прафсаюза РЭП".
09.11.2018 “Кожны мае права”: Свабода выказвання меркаванняў
Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы”, у прававым лікбезе ад “Вясны” распавядаем, што такое свабода выказвання меркаванняў і як яна рэалізуецца.
09.11.2018 Актывісты падалі заяўку на правядзенне акцыі ў гадавіну Слуцкага збройнага чыну
Прадстаўнікі Руху «За Свабоду» і Партыі БНФ Віталь Амяльковіч і Павел Батуеў восьмага лістапада падалі заяўку на правядзенне дэманстрацыі і мітынгу, прысвечаных ушанаванню памяці герояў Слуцкага паўстання 1920 года.
09.11.2018 Блогер Сяргей Пятрухін супраць берасцейскай міліцыі: працяг суду - сёння
8 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Берасця распачаўся разгляд справы па зыскавай заяве блогера Сяргея Пятрухіна. Ён мае намер спагнаць маральную шкоду з супрацоўнікаў УУС Брэсцкага аблвыканкама.
09.11.2018 Разгледжаная апеляцыя па "справе прафсаюза РЭП": прысуд пакінуць у сіле
Разгляд апеляцыйных скаргаў лідэраў незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка праходзіць ў пятніцу 9 лістапада ў 10.00.
08.11.2018 Ці можа быць добраахвотнай праца па загадзе міністра абароны?
У Генеральнай пракуратуры разгледзелі заяву праваабаронцы Валянціна Стэфановіча аб правядзенні пракурорскай праверкі па факце прыцягнення ваеннаслужачых да прыборкі ўраджаю на сельгаспрадпрыемствах Сенненшчыны.
08.11.2018 Актывіст Мікалай Чарнавус-малодшы шукае абароны ў КПЧ ААН
Восьмага лістапада актывіст з Баранавічаў, юрысконсульт Мікалай Чарнавус-малодшы пасля безвыніковай барацьбы за свае правы ў беларускіх судах падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.
08.11.2018 "Долой самодержавие!" ацанілі ў 30 базавых велічынь
Суддзя Руслан Гурын вынес пастанову аб прыцягненні Лаўрэнцьева да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь, або 735 рублёў.
08.11.2018 Забойства сям'і з шасці чалавек пад Бялынічамі: другі заход следства на смяротны прысуд
Гэта тое рэдкае справа, калі абвінавачаным у свой час пагражаў расстрэл, але яны былі прызнаныя невінаватымі.
08.11.2018 Чаму пераважна жанчыны чакаюць блізкіх з турмы
Чаму збольшага менавіта жанчыны чакаюць сваіх блізкіх, якія трапілі за краты? Як мяняецца жанчына, якая чакае, якая змагаецца за асуджанага блізкага чалавека? І ў якіх выпадках не трэба ахвяраваць сваім жыццём?
08.11.2018 Праваабаронцу затрымлівалі па “ўнутранаму перакананню” інспектара ДАІ
Суд Барысаўскага раёна спыніў вытворчасць па скарзе барысаўскага праваабаронцы Алега Мацкевіча.
08.11.2018 У Курапатах затрыманы дэмакратычны актывіст Дзяніс Урбановіч
Міліцыя абвінавачвае Урбановіча па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях - удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве ўвечары 29 кастрычніка.
08.11.2018 Мікалая Саляніка і Аляксандра Лаўрэнцьева затрымалі за плакат "Долой самодержавие!"
Мікалая Саляніка пасля складання пратаколу пра адміністрацыйнае правапарушэнне выпусцілі з РАУСу, Аляксандар Лаўрэнцьеў застаўся пад вартай, відаць ён будзе засуджаны да адміністрацыйнага арышту.
08.11.2018 Гарадзенская міліцыя апытала актывістаў пра Дзень памяці паўстанцаў
7-га лістапада афіцыйна выходны дзень гарадзенская міліцыя вырашыла прысвяціць апытанню гарадзенскіх актывістаў пра іх удзел у Дні памяці паўстанцаў 1863-64 гг. у Свіслачы.
07.11.2018 Таццяне Каравянковай выстаўлена абвінавачванне па "справе БелТА"
Як паведамляе Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", журналістка інфармагенцтва БелаПАН Таццяна Каравянкова мусіць аплаціць шкоду, якую яна, па меркаванні Следчага камітэта, нанесла БелТА.










