05.12.2018 Віцебск: праваабаронцы падалі заяўку на пікет 10 снежня
Імпрэза, у якой паводле заяўкі возьмуць удзел дзесяць чалавек, мусіць адбыцца 10 снежня – менавіта ў гэты дзень 70 гадоў таму Генеральная Асамблея ААН зацвердзіла Ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека.
04.12.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У чым розніца паміж сумна вядомым Дэкрэтам №3 і яго мадыфікацыяй Дэкрэтам №1? Гэтае пытаннне абмеркавалі прафсаюзныя актывісты і праваабаронцы.
04.12.2018 Праваабаронцы даведаліся меркаваную дату растрэлаў Беражнога і Гершанкова
Каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду стала вядома, што з ночы 19 па 20 лістапада ў камеры "смяротнікаў" Аляксандр Жыльнікаў, застаўся адзін. Вядома, што да гэтага часу яго сукамернікам з'яўляўся Сямён Беражны.
04.12.2018 “Без суда і следства” супрацоўнікі міліцыі знішчылі цэлую бібліятэку актывіста
Справа грамадскага актывіста Ігара Багачака цягнецца яшчэ з "гарачай вясны-2017". Напярэдадні Дня волі 24 сакавіка 2017 года да актывіста дадому з аглядам прыйшла міліцыя. З сабой супрацоўнікі міліцыі ўнеслі 70 кніг, журналаў і брашур.
03.12.2018 У Свіслачы аштрафавалі чарговага актывіста
Уладзімір Хільмановіч ужо шосты беспадстаўна засуджаны за Дзень памяці герояў, які традыцыйна праходзіць у канцы кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы.
03.12.2018 Затрыманых за акцыю каля помніка гарадавому аштрафавалі
У нядзелю днём група маладых людзей на чале з анархістам Вячаславам Касінеравым усклала да скульптуры гарадавога, што насупраць будынка МУС, пахавальны вянок з надпісам «Імiджу МУС».
03.12.2018 Перадпаказ WATCH DOCS Belarus '2018: "Унутраная работа"
Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus пачнецца з перадпаказа фільма "Унутраная работа" 6 снежня ў Мінску.
03.12.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2018
27 лістапада стала вядома пра прывядзенне ў выкананне двух смяротных прысудаў у дачыненні да раней асуджаных Магілёўскім абласным судом да выключнай меры пакарання Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога.
03.12.2018 Што змяняецца ў беларускіх медыя з 1 снежня?
Новыя патрабаванні Закона аб СМІ, якія тычацца ўладальнікаў, карыстальнікаў і нават замежных медыя, уступілі ў сілу 1 снежня 2018 года.
03.12.2018 "Вясна" далучаецца да месяца Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў Беларусі
З 1 па 10 снежня 2018 года ў кінатэатры “Піянер” ПЦ “Вясна” прадстаўляе выставу выцінанак, прысвечаных Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў межах кінафестывалю "Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць".
03.12.2018 «Мы чакаем зменаў, але людзей гэта не верне». Галоўнае пра смяротнае пакаранне ў Беларусі
На бягучым тыдні праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў пра выкананне двух смяротных прысудаў – Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнова. Belsat.eu сабраў галоўнае пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.
03.12.2018 Свіслач: суд за Дзень памяці паўстанцаў 1863 года
Чарговая адміністрацыйная справа ў Свіслачы будзе разгледжаная 3 снежня. На гэты раз судзяць праваабаронцу з Гародні Уладзіміра Хільмановіча, аднаго з удзельнікаў традыцыйнага фэсту Дзень памяці паўстанцаў 1863 года, які прайшоў 27 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы.
30.11.2018 Мірны сход у Слуцку прайшоў па-людску?
Як рэалізуецца мірны сход у Беларусі, якія "падводныя камяні" ўзнікаюць пры яго правядзенні, паспрабуем разабрацца на прыкладзе шэсця і мітынгу, прымеркаваныя 98-годдзю "Слуцкаму збройнаму чыну".
30.11.2018 Ганне Красулінай з АГП адмовілі ў задавальненні скаргі
Прэс-сакратарка АГП збіраецца звярнуцца ў суд і пакуль не мае намеру добраахвотна з'язджаць, паведамляе "Радыё Свабода".
30.11.2018 “Кожны мае права”: Свабода мірных сходаў і асацыяцый
Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы”, у прававым лікбезе ад “Вясны” раскрываем права на мірныя сходы і асацыяцый.










