14.12.2018 Паліенка атрымаў вялікі штраф за адмову наведваць прафілактычныя лекцыі
Гэта яго першае адміністрацыйнае спагнанне пасля вызвалення з Бабруйскай калоніі напрыканцы лістапада.
14.12.2018 У Мінску - масавае судзілішча над незалежнымі журналістамі
У якасці абвінавачаных – Вольга Чайчыц, Сяргей Кавалёў, Любоў Лунёва, Ірына Арахоўская, Сяргей Краўчук. Усіх іх вінавацяць у асвятленні дазволенай уладамі акцыі Дзяды для спадарожнікавага тэлекалана “Белсат”.
14.12.2018 “Самы справялівы суд у свеце” адправіў справу журналіста Барбарыча на дапрацоўку
Суд Партызанскага раёна Мінска 14 снежня працягнуў разгляд адміністрацыйнай справы журналіста Генадзя Барбарыча. Яго звінавацілі ў тым, што 8 снежня ён, “разам з аператарам Ляўчуком зняў відэасюжэт, які потым быў размешчаны на сайце Радыё Рацыя”.
14.12.2018 “Дзелімся былым. Што было, як было... А як яшчэ будзе!”
„Лісты палітвязняў ад 1996 года да нашых дзён” – выстава пад такой назвай адкрылася ў Гародні. Яе падрыхтаваў Цэнтр даследвання грамадзянскай суполнасці Беларусі.
13.12.2018 Скарга праціўніка будаўніцтва завода АКБ Астапука разгледжаная фармальна
У Брэсцкім абласным судзе разгледжаная скарга праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода Канстанціна Астапука.
13.12.2018 Эксперты ААН па правах чалавека асуджаюць выкананне смяротных прысудаў у Рэспубліцы Беларусь
12 снежня эксперты ААН па правах чалавека асудзілі Рэспубліку Беларусь за цыклічнае прымяненне смяротнага пакарання пасля паведамленняў мясцовых СМІ пра тое, што ў краіне былі пакараныя трое чалавек: Аляксей Міхаленя, Сямён Беражной і Ігар Гершанкоў.
13.12.2018 Брэст: улады забаранілі правядзенне двух мітынгаў супраць акумулятарнага завода
Са студзеня гэтага года актывісты падавалі заяўкі на правядзенне ў Брэсце і Брэсцкім раёне 32 мітынгаў, 12 пікетаў і чатырох дэманстрацый, улады санкцыянавалі толькі адну.
13.12.2018 #БезПраваНаРасправу: “Скажаш, што білі – жыўцом закапаем”
Разбіраючыся ў праблемах сына, яго прыёмны бацька Іван Рыгоравіч Высоцкі, даведаўся што Паўла моцна збілі. Потым запалохалі. А датычная да гэтага родная ганцавіцкая міліцыя….
13.12.2018 Праваабаронцы і прафсаюз РЭП патрабуюць адмяніць Дэкрэт № 3 і Дэкрэт №1
Сумесная заява праваабарончых арганізацый і незалежнага прафсаюза РЭП аб Дэкрэце № 3 і змяніўшым яго Дэкрэце № 1.
12.12.2018 У Курапатах зноў затрыманні. Падрабязнасці
Па ўдакладненай інфармацыі іх вінавацяць па арт. 23.4 КаАП ( непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка ДАІ.
12.12.2018 Пляцоўка «Тэрыторыя правоў»: для каго і навошта
У Міжнародны дзень правоў чалавека ў Мінску адкрылася інфармацыйна-кансультацыйная ўстанова, якая будзе бясплатна прадстаўляцца праваабарончым арганізацыям і ініцыятывам.
12.12.2018 Затрыманы за пікет 10 снежня актывіст ужо два дні знаходзіцца на ЦІПе
Прадстаўнік БСДП Сяргей Падзолка, які ў панядзелак быў затрыманы за пікет на Кастрычніцкай плошчы Мінска, дагэтуль знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна. Калі адбудзецца суд над актывістам, дагэтуль невядома.
12.12.2018 Алесь Бяляцкі: "Гэта яшчэ не перамога, але верны шлях да яе"
У гэтым годзе групы экалагічных актывістаў Брэста і Светлагорска, адстойваючы сваё права на чыстую зямлю і паветра, паказалі ўсім нам, дзевяці з паловай мільёнам беларусаў, якія жывуць у Мінску і Наваполацку, у Чарнобыльскай зоне і каля Беларускай АЭС, як трэба змагацца за свае правы.
12.12.2018 Магілёўскі журналіст падаў у суд на Савет Рэспублікі
Карэспандэнта БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча не пусцілі на паседжанне Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, нягледзячы на выдадзены раней дазвол.
12.12.2018 Чаму нельга патрапіць на суды да Святаслава Барановіча? Разбіраемся разам
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што 7 снежня на тэрыторыі Наваполацкай папраўчай калоніі № 1 працягнецца разгляд справы Святаслава Барановіча аб змене рэжыму адбыцця пакарання на больш жорсткі.










