08.01.2019 Штраф і судовы выканаўца прыйшлі нечакана, а з суда - ні позвы, ні пратакола, ні пастановы
Актывіст Валерый Бычкоўскі аж да прыходу судовага выканаўцы нічога не ведаў пра адміністрацыйную вытворчасць, складанне пратакола правапарушэння і пастанову суда.
08.01.2019 Блогер Павук звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека
Як паведамляе "Гомельская Вясна", унутры краіны ён не знайшоў абароны сваіх правоў на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.
08.01.2019 "Выхадныя дні пры хатняй хіміі — горш турмы"
Прафсаюзны сайт praca-by.info распытаў лідэраў прафсаюза Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка аб правілах "хатняй хіміі".
08.01.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар”: Мінулы тыдзень у Гародні адзначыўся новымі судамі і фармальнымі адпіскамі чыноўнікаў. Так, гарадзенскі актывіст Мікола Салянік атрымаў чарговы штраф за непадпарадкаванне міліцыянтам, а Ігар Банцар беспаспяхова абскарджваў штраф за ўшанаванне паўстанцаў у Свіслачы.
08.01.2019 “Майстры ў пагонах” з Маскоўскага РУУСа пазбавілі журналіста мабільнай сувязі
Пасля затрымання журналіст Максім Клімковіч заўважыў, што адна з сім-карт ягонага смартфона не працуе, а другая ўвогуле адсутнічае. Пазней высветлілася, што правааахоўнікі груба ўткнулі сім-карту ў гняздо адваротным бокам, пашкодзіўшы кантакты.
05.01.2019 Савецкім анахранізмам назваў Стэфановіч прымусовую падпіску на газеты
Штогод у падпісны перыяд жыхары Беларусі сутыкаюцца з адвечнай праблемай — прымусовай падпіскай на дзяржаўныя газеты. Прычым, падобныя факты фіксуюцца па ўсёй краіне.
04.01.2019 Каля скульптуры гарадавога зноў затрымалі актывістаў
У Мінску каля скульптуры гарадавога затрыманыя актывісты Ніна Багінская, Надзея Батура, Алена Талстая і журналіст Максім Клімковіч.
04.01.2019 Пінг-понг па-беларуску: хто адкажа за прымусовую працу ў саўгасе «Воранаўскі»?
На гэты раз на заяву праваабаронцы па фактах прыцягнення да прымусовай працы супрацоўнікаў розных прадпрыемстваў для уборкі ўраджаю адказала Гродзенскае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
04.01.2019 Ігар Банцар назваў абсурдам узгадняць ускладанне кветак на могілках з уладамі
У Гарадзенскім абласным судзе 3-га студзеня адбыўся разгляд касацыйнай скаргі Ігара Банцара на рашэнне Свіслацкага раённага суда, дзе гарадзенскага актывіста пакаралі 15-цю базавымі велічынямі.
04.01.2019 Генадзь Фядыніч: Сканфіскаваную тэхніку да гэтага часу не вярнулі - праверка працягваецца
Следчыя патлумачылі лідарам прафсаюза РЭП, чаму да гэтага часу не вярнулі камп’ютарную тэхніку, якую забралі яшчэ ў жніўні 2017 года.
04.01.2019 Барысаў: Расчараваны ў беларускіх судах праваабаронца звярнуўся ў КПЧ
У скарзе ў Камітэт па правах чалавека ААН барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч просіць прызнаць факт парушэння Рэспублікай Беларусь правоў, замацаваных у п. 1 арт. 14, арт. 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
03.01.2019 Чарговы штраф Мікалаю Саляніку. На гэты раз – за непадпарадкаванне міліцыі
У Гароднi ў судзе Кастрычнiцкага раёну прайшоў чарговы адмiністрацыйны працэс над актывістам Мiкалаем Салянiкам.
03.01.2019 Адміністрацыя прэзідэнта: меркаванне беларусаў па пытанні смяротнага пакарання асабліва не змянілася
Як паведамляюць naviny.by, Беларусь «паслядоўна ідзе па шляху абмежавання прымянення» смяротнага пакарання, аднак у краіне не адбылося кардынальных зменаў грамадскай думкі па гэтым пытанні, гаворыцца ў адказе на калектыўны зварот грамадзянаў.
03.01.2019 «Справа БЕЛТА». СК зноў адмовіўся спыніць крымінальны пераслед галоўрэда TUT.BY
Следчы камітэт адмовіў галоўнаму рэдактару TUT.BY Марыне Золатавай у задавальненні паўторнага хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу паводле 86-га артыкула Крымінальнага кодэкса.
03.01.2019 Журналісты БАЖ у спрэчках з дзяржавай апелююць да ААН
Журналісты-фрылансеры Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Тамара Шчапёткіна, Ларыса Шчыракова, Андрэй Толчын і Кастусь Жукоўскі па выніках працы у 2018 годзе падалі індывідуальныя скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека. На міжнародным узроўні яны заявілі пра сістэматычны пераслед за атрыманне і распаўсюд інфармацыі.










