Жыхары Вейна запатрабавалі ад уладаў абараніць іх ад «Омск Карбону»

11.01.2019 Жыхары Вейна запатрабавалі ад уладаў абараніць іх ад «Омск Карбону»

Некалькі дзясяткаў чалавек накіравалі подпісы ў Адміністрацыю прэзідэнта, санстанцыю і дэпутату парламента, патрабуючы  правесці экалагічную экспертызу мясцовасці, дзе размясціўся завод па вытворчасці тэхнічнага вугляроду «Омск Карбон Магілёў».

У Мінску назвалі лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці 2018”

10.01.2019 У Мінску назвалі лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці 2018”

Дзясятага студзеня ў Мінску прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”, якую ўжо ў дзясяты раз праводзіць Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый.

Ярмошына назвала магчымыя даты прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў

10.01.2019 Ярмошына назвала магчымыя даты прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына 10 студзеня заявіла Свабодзе, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі мусяць адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 году, а выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — не пазней за 6 верасня 2020 году.

Збітай амапаўцамі акторцы і яе адвакату не даюць азнаёміцца з матэрыяламі праверкі

10.01.2019 Збітай амапаўцамі акторцы і яе адвакату не даюць азнаёміцца з матэрыяламі праверкі

Праваабарончы цэнтр “Вясна”, занепакоены сітуацыяй вакол парушэння правоў акторкі Святланы Сакалоўскай, якую супрацоўнікі АМАПу збілі пад час навагодніх святаў 31 снежня 2017, і яе адваката, звярнуўся да спецыяльных дакладчыкаў ААН.

 

Прысуд Асіповічу: расстрэл, кампенсацыя сваякам, судовыя выдаткі

10.01.2019 Прысуд Асіповічу: расстрэл, кампенсацыя сваякам, судовыя выдаткі

Тэкст абвінаваўчага прысуду Аляксандру Асіповічу, прызнанаму вінаватым у падвойным забойстве. Прысуд вынес суддзя Магілёўскага абласнога суда Міхаіл Мельнікаў.

Кожны мае права: правы людзей з інваліднасцю

10.01.2019 Кожны мае права: правы людзей з інваліднасцю

Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы” у прававым лікбезе ад “Вясны” распавядаем пра правы людзей з інваліднасцю.

Справа па абвінавачванні рэдактара TUT.BY Золатавай перададзеная ў Генпракуратуру

10.01.2019 Справа па абвінавачванні рэдактара TUT.BY Золатавай перададзеная ў Генпракуратуру

Ёй прад’явілі абвінавачаньне паводле ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэксау (бяздзейнасць службовай асобы). Санкцыі артыкула — штраф, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

"Мемарыял" выпусціў спецпраект па справе Аюба Ціціева

09.01.2019 "Мемарыял" выпусціў спецпраект па справе Аюба Ціціева

Роўна год таму, 9 студзеня 2018 года, у Чачэнскай рэспубліцы быў затрыманы кіраўнік грозненскага прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюб Ціціеў.

Смяротны прысуд у Бабруйску: трагедыя, якой магло не быць

09.01.2019 Смяротны прысуд у Бабруйску: трагедыя, якой магло не быць

Першы ў гэтым годзе смяротны прысуд вынесены 9 студзеня ў Бабруйску за забойства дзвюх маладых жанчын пры абцяжарваючых абставінах.

Віктар Сазонаў: Ці дазволена на Гарадзеншчыне праваабарончая дзейнасць?

09.01.2019 Віктар Сазонаў: Ці дазволена на Гарадзеншчыне праваабарончая дзейнасць?

Для адказу на гэтае пытанне гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў накіраваў скаргі ў Свіслацкі РАУС і пракуратуру Свіслацкага раёна. Сутнасць скаргаў зводзіцца да патрабавання правесці праверку дзеянняў міліцыянтаў Свіслацкага РАУСа, якія склалі на Сазонава спрэчны пратакол.

Больш за восем месяцаў ГУБАЗіК не хацеў вяртаць анархісту пашпарт

09.01.2019 Больш за восем месяцаў ГУБАЗіК не хацеў вяртаць анархісту пашпарт

Актывісту анархісцкага руху Фёдару Бабанаву, якога падазраюць у распаўсюдзе парнаграфіі, ГУБАЗіК больш за восем месяцаў не хацеў вяртаць пашпарт. Ён змог вярнуць яго толькі пасля скаргі праваабаронцаў у пракуратуру.

Human Constanta запрашае ў зімовы лагер па правах чалавека

09.01.2019 Human Constanta запрашае ў зімовы лагер па правах чалавека

Human Constanta запрашае на пяцідзённы Human Winter Camp, які пачнецца 27 студзеня 2019 года ва ўтульнай сядзібе за Мінскам.

Магілёў: сябру назіральнай камісіі ставяць у віну выказванне ўласнага меркавання

09.01.2019 Магілёў: сябру назіральнай камісіі ставяць у віну выказванне ўласнага меркавання

Упраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама зачапілі выказванні праваабаронцы Барыса Бухеля аб парушэнні правоў палітвязня Міхаіла Жамчужнага.

Пракурор запрасіла смяротнае пакаранне для абвінавачанага ў забойстве дзвюх дзяўчат у Бабруйску

08.01.2019 Пракурор запрасіла смяротнае пакаранне для абвінавачанага ў забойстве дзвюх дзяўчат у Бабруйску

Як паведамляе TUT.BY, у Бабруйску ў судзе праходзяць спрэчкі бакоў па справе аб падвойным забойстве: 20 ліпеня 2018 гадоў ў ваннай кватэры знайшлі целы дзвюх дзяўчат са слядамі гвалтоўнай смерці. 8 студзеня пракурор запрасіла для абвінавачанага - 36-гадовага непрацуючага Аляксандра Асіповіча - вышэйшую меру пакарання.

Артыкул 19: Новая пастанова моцна абмяжоўвае права на ананімнасць анлайн

08.01.2019 Артыкул 19: Новая пастанова моцна абмяжоўвае права на ананімнасць анлайн

Брытанская праваабарончая арганізацыя ARTICLE 19 занепакоеная нядаўна прынятай пастановай беларускага ўрада, якая сур'ёзна абмяжоўвае правы Інтэрнэт-карыстальнікаў на ананімнасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства