18.01.2019 Артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу выключаны
Закон "Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь" быў афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым партале 18 студзеня 2019 года. Закон цалкам выключае артыкул 193.1 з Крымінальга кодэкса.
18.01.2019 Жыхар Брагіна запатрабаваў праверыць «дармаедскі» дэкрэт на канстытуцыйнасць
Мужчына напісаў два лісты 29 снежня ў Брагінскі райвыканкам і Гомельскі аблвыканкам, але «адказу яшчэ не было». У зваротах ён просіць выключыць яго з базы дармаедаў, а таксама патрабуе праверыць дэкрэт на канстытуцыйнасць з-за "прымусу да працы".
18.01.2019 Магілёў: Прэс-канферэнцыю кіраўніцтва «Омск Карбону» і чыноўнікаў назвалі «схадняком»
Кіраўніцтва «Омск Карбону» і магілёўскія чыноўнікі заявілі, што завод бяспечны. Праваабаронцу і некаторых журналістаў на сустрэчу не пусцілі
17.01.2019 Беларусь у Сусветным дакладзе ад Human Rights Watch
У 2018 годзе грамадзянскія актывісты, адвакаты, праваабарончыя групы і незалежныя СМІ па-ранейшаму падвяргаліся ціску з боку ўладаў. Пра гэта гаворыцца ў Сусветным дакладзе 2019 праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.
17.01.2019 Адрамантаваны барак - падстава для гонару?
16 студзеня ў ПК №4 г. Гомеля адкрылі спецыяльны інтэрнат для асуджаных жанчын з дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў. Ці ёсць сапраўдныя падставы для гонару? Адказвае юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка.
17.01.2019 Справа Багданава: СК упарта адмаўляецца расследваць крымінальную справу аб смерці зняволенага
Генпракуратура: Вывучэнне матэрыялаў крымінальнай справы па факце смерці Алега Багданава паказала, што прынятае па ёй рашэнне аб спыненні папярэдняга расследавання з'яўляецца неабгрунтаваным з прычыны няпоўнага даследавання ўсіх абставінаў, якія маюць істотнае значэнне для правільнага вырашэння справы.
17.01.2019 Стэфановіч пра справу Золатавай: Магчымы абвінаваўчы прысуд, не звязаны з пазбаўленнем волі
“Гэтая гучная палітычная справа, безумоўна, не патрэбна беларускім удладам, але яны часам паводзяць сябе досыць ірацыянальна, – распавёў праваабаронца Валяцін Стэфановіч сайту palitviazni.info.
17.01.2019 Віцебская міліцыя незаконна знішчыла бела-чырвона-белы сцяг
Вярхоўны суд пастанавіў вярнуць актывісту Андрусю Кешанюку бела-чырвона-белы сцяг, забраны міліцыянтамі падчас святкавання 100-годдзя БНР. Але ў райаддзеле ўнутраных спраў Віцебску ягоную маёмасць знішчылі і нават не прапануюць яе кампенсаваць.
16.01.2019 "Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць
Мы падрыхтавалі інструкцыю, для тых, хто хоча дапамагчы такім людзям, але не ведае з чаго пачаць. Як пісаць лісты ў месцы зняволення, якія ёсць асаблівасці і лайфхакі, распавядае Яна Ганчарова, каардынатарка праекта "РосУзник" і праваабаронца "Human Constanta".
16.01.2019 Наваполацк: пра што казалі мясцовыя актывісты пад час сустрэчы з амбасадарам Францыі?
Сустрэча грамадскіх актывістаў з Наваполацка і Полацка з Амбасадарам Французскай Рэспублікі ў Беларусі Дзідзье Канэсам адбылася 15 студзеня. Мерапрыемства прайшло пры актыўным ўдзеле сябраў Наваполацкай філіі ПЦ “Вясна”.
16.01.2019 «Вясна» выступае супраць нарастаючых рэпрэсій у дачыненні да праваабаронцы з Азербайджана
Беларускія праваабаронцы падпісалі сумесны заклік прыняць неадкладныя меры для абароны зняволенага азербайджанскага фотажурналіста і праваабаронцы Мехмана Гусейнава.
16.01.2019 З самаўпраўствам светлагорскіх уладаў будзе разбірацца абласны суд
Мясцовыя актывісты падавалі заяўкі на правядзенне ў горадзе масавых мерапрыемстваў на спецыяльна вызначанай для гэтых мэтаў пляцоўцы – стадыёне “Папернік”, аднак ніводная з іх не была задаволеная.
15.01.2019 Абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу праваабаронцы Хільмановіча
У Гарадзенскім абласным судзе 15 студзеня разглядалася касацыйная скарга праваабаронцы і публіцыста Уладзіміра Хільмановіча на прысуд Свіслацкага раённага суда.
15.01.2019 Журналісты знялі кармленне галубоў на цэнтральнай плошчы Берасця і атрымалі 1200 доллараў штрафу
Улады працягваюць пераслед незалежных журналістаў Алеся Леўчука і Міланы Харытонавай. Новы штраф сям’і журналістаў выпісаў суддзя Ленінскага раёну Берасця Зміцер Шурын – 100 базавых адзінак, або 2550 рублёў.
15.01.2019 Міліцыянты затрымалі блогера Павука ў жывым эфіры
Супрацоўнікі Акцябрскага РАУС Гомельскай вобласці 15 студзеня затрымалі блогера Андрэя Павука. У момант затрыманьня Павук вёў жывы эфір на сваім YouTube-канале.










