01.02.2019 Беспакаранасць лікуе: Расследаванне спраў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага прыпынена
Паведамленні аб прыпыненні папярэдняга расследавання аб знікненні сваіх блізкіх атрымалі сваякі зніклых палітыкаў Ірына Красоўская, Зінаіда Ганчар і давераная асоба сям'і Захаранкі Алег Волчак, паведамляе "Беларускі дакументацыйнага цэнтр".
01.02.2019 Стэфановіч: "У любой дэмакратычнай краіне пасля такіх публічных выказванняў міністр проста пазбавіўся б пасады"
Цэнтральны апарат Следчага камітэта вырашыў нават без лінгвістычнай экспертызы, што ў выказваннях міністра Шуневіча дыскрымінацыя ЛГБТК-супольнасці адсутнічае.
01.02.2019 Доступ у суд над былымі супрацоўнікамі міліцыі абмежавалі праваабаронцам і журналістам
Праваабаронца “Вясны” Уладзімір Вялічкін 1 лютага пакінуў заяву старшыні суда Ленінскага раёна г.Брэста. П. Баброўскаму аб парушэнні правоў грамадзян, якіх не дапусцілі на адкрыты судовы працэс.
01.02.2019 Адміністрацыйны пераслед у студзені: больш за ўсіх пакутуюць журналісты
Студзень выдаўся адносна спакойным месяцам у плане сацыяльна-грамадскай актыўнасці. Тым не меней, і ў новым годзе не спыняецца канвеер спагнання штрафаў з журналістаў па надуманых, але «абкатаных» судамі падставах.
01.02.2019 Жонка асуджанага: «Камуналка» за турэмную камеру амаль роўная «камуналцы» за трохпакаёвую кватэру ў Мінску
Людміла Кучура, чый муж адбывае свой тэрмін у Магілёве, звярнулася ў Камітэт дзяржкантролю з просьбай прадаставіць інфармацыю пра тое, колькі грошай вылічаецца з пенсіі мужа на камунальныя паслугі, харчаванне і вопратку.
01.02.2019 Гародня: суды спрабуюць штрафамі заткнуць раты Дзянісаву і Кіркевічу
У Гародні зноў судзяць журналіста-фрылансера і вядомага рок-музыку Алеся Дзянісава, а таксама журналіста Алеся Кіркевіча. Пастанова: Кiркевiчу - штраф 30 базавых велічынь, Дзянiсаву 30 базавых штрафу.
31.01.2019 Украінскі эксперт аб праблеме светлагорскага завода: Варта выходзіць на міжнародны ўзровень
Ўкраінскі экалагічны эксперт, прадстаўнік арганізацыі «Экалогія - права чалавека» Аляксей Васілюк распавёў сайту ПЦ "Вясна" аб тым, чаму ва Украіне моцна занепакоеныя праблемай забруджвання Бярэзіны і як дзейнічаць беларускім актывістам для вырашэння праблемы.
31.01.2019 #БезПраваНаРасправу: Кантакт з міліцыяй і збіццё: як пазбегнуць гвалту
Калі вы сумняваецеся ў законнасці дзеянняў супрацоўніка міліцыі, але не з'яўляецеся экспертам у галіне права, не варта дапускаць непадпарадкавання, а тым больш супраціву; неправамерныя дзеянні супрацоўніка можна абскардзіць пазней.
31.01.2019 Суд прызнаў Зміцера Паліенку “экстрэмістам" і пакараў вялікім штрафам
Разгляд адміністрацыйнай справы Змітра Паліенкі адбыўся 31 студзеня ў 10-30 ў судзе Заводскага раёна Мінска. Справу разглядае суддзя Алена Капцэвіч.
31.01.2019 «Справа БелТА» ў судзе. Пачатак працэсу – 12 лютага
Працэс над галоўным рэдактарам TUT.BY Марынай Золатавай пачнецца 12 лютага. Упершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі будуць судзіць галоўнага рэдактара СМІ па абвінавачванні ў злачынстве, звязаным з прафесійнай дзейнасцю.
31.01.2019 Канвенцыя аб правах людзей з інваліднасцю: 9 важных рэчаў, якія трэба ведаць
“Новы Час” распытаў дырэктара Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага, чаму Канвенцыя мае важнае значэнне не толькі для людзей з інваліднасцю, але і для ўсяго беларускага грамадства.
30.01.2019 Блог Валянціна Стэфановіча: Як Ваню судзілі
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч працягвае шэраг публікацый, прысвечаных адмене арт. 193.1 КК.
30.01.2019 Актывіст праз суд патрабуе кампенсацыю за яго знішчаныя кнігі
Грамадскі актывіст Ігар Багачык накіраваў пазоў у суд Савецкага раёна, у якім просіць спагнаць з дзяржавы на яго карысць 700 беларускіх рублёў за знішчаныя без пастановы суда кнігі і друкаваныя выданні, што былі канфіскаваныя ў яго падчас агляду ў сакавіку 2017 года.
30.01.2019 Брэсцкі снегавік атрымаў адну базавую штрафу
У судзе Брэскага раёну 30 студзеня прайшоў суд над Юліей Нічыпарук, якую абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні за тое, што павесіла ўлёткі і налепкі на снегавікоў, якіх зляпілі яе дзеці.
30.01.2019 У Мінску прайшла прэзентацыя зборніка турэмных эсэ Паўла Севярынца
У Мінску на праваабарончай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 29 студзеня былы палітвязень, палітык і пісьменнік Павел Севярынец прэзентаваў зборнік сваіх апавяданняў “Каменнае сэрца”, які стаў шостай кнігай з серыі “Беларуская турэмная літаратура”.










