05.02.2019 Паліенка просіць СК распачаць крымінальную справу супраць супрацоўнікаў Заводскага РУУС
Дзмітрый Паліенка накіраваў заяву ў раённы аддзел Следчага камітэта Заводскага раёна Мінска аб узбуджэнні крымінальнай справы па фактах жорсткага і бесчалавечнага абыходжання з боку супрацоўнікаў Заводскага РУУС падчас яго трохсуткавага затрымання па крымінальнай справе.
05.02.2019 Каравянкову і Калтыгіну выклікаюць у РУУС, каб узяць адбіткі пальцаў
Сёння, 5 лютага, журналістцы недзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Таццяне Каравянковай патэлефанаваў невядомы. Назваўшыся супрацоўнікам Партызанскага РУУС Мінска, ён запатрабаваў прыйсці ў міліцыю, каб здаць адбіткі пальцаў, паведамляе "БАЖ".
05.02.2019 Дубровенская актывістка падала ў суд на следчых
Наталля Стрэльчанка, сябра партыі АГП, незадаволеная вынікамі праверкі Следчага камітэту ў дачыненні да міліцыянтаў, якія перашкодзілі ёй трапіць у Мінск на святкаванне 100-годдзе БНР.
05.02.2019 "Наваполацк – за чыстае паветра!” Пра што казалі эксперты?
Міжнародная канферэнцыя “Вырашэнне праблем забруджвання паветра г. Наваполацка: маніторынг, інавацыі, удзел грамадскасці” прайшла ў апошнія дні студзеня ў Наваполацку.
05.02.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Украінскі экалагічны эксперт, прадстаўнік арганізацыі «Экалогія - правы чалавека» Аляксей Васілюк. Ён распавядае, чаму ва Украіне моцна занепакоеныя праблемай светлагорскага заводу беленай цэлюлозы.
05.02.2019 Блог Алеся Бяляцкага: I. Аюб і Натальля
8 лістапада 2018 года самалёт з Мінска на Маскву вылятаў у 5.15 ранку.
04.02.2019 Закрытасць адкрытых судоў
Праваабаронцы “Вясны” зноў робяць спробы патрапіць на судовае разбіральніцтва асуджанага Святаслава Барановіча. 12 лютага суд будзе разглядаць пытанне аб яго пераводзе з калоніі ў турму.
04.02.2019 Барысаў: Праваабаронца заклікае ўлады дбаць пра беларускую мову
Праваабаронца Алег Мацкевіч звярнуўся ў Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт і Упраўленне па адукацыі Барысаўскага райвыканкама са зваротамі наконт Міжнароднага дня роднай мовы.
04.02.2019 Хлопцы, якія зляпілі снегавіка з “Пагоняй”, расказваюць пра выклікі "на размову"
Хлопцы з вёскі Глушкавічы, якія зляпілі 5-метровага снегавіка з бела-чырвона-белым сцягам і гербам “Пагоняй”, распавядаюць пра выклікі ў міліцыю.
04.02.2019 Аляксея Шчадрова збіла міліцыя
Аляксея Шчадрова, былога медыка, які адкрыў прытулак для бяздомных пад Шчучынам, усю ноч дапытвалі і збівалі міліцыянты. Той прызнаўся, каб яны спыніліся.
04.02.2019 Светлагорскае табу на мірныя сходы пройдзе праверку ў ААН
Праваабаронца са Светлагорску Алена Маслюкова звярнулася з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. На міжнародным узроўні яна ўзняла пытанне, чаму ў 70-ці тысячным горадзе немагчыма публічна выказаць пратэст, звязаны з экалагічнай праблемай горада.
03.02.2019 Беларускія мытнікі знялі з цягніка "Вільнюс-Мінск" актывістку
Дзяўчыне толькі паведамілі, што неабходны паглыблены дагляд. Прычынаў на гэта не растлумачылі.
02.02.2019 Блогера Сяргея Пятрухіна хочуць прыцягнуць да адказнасці па крымінальнай справе
Берасцейскі міжраённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь 1 лютага вынес пастанову аб прыцягненні берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна ў якасці абвінавачанага па крымінальнай справе, якая была распачата ў дачыненні да яго раней па артыкулах паклёп і абраза.
01.02.2019 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2019
9 студзеня Магілёўскі абласны суд вынес першы у 2019 годзе смяротны прысуд 36-гадоваму жыхару г. Бабруйска Аляксандру Асіповічу.
01.02.2019 «Дайце кнігу скаргаў», або Як падаць зварот у Камітэт па правах чалавека ААН
У прававым лікбезе ад "Вясны" расказваем, што такое Камітэт па правах чалавека, як туды паскардзіцца на Беларусь і які для гэтага трэба пракласці шлях.










