18.02.2019 Патрабуем неадкладна спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да праваабаронцы ПЦ "Вясна" Уладзіміра Вялічкіна
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна спыніць пераслед сябра ПЦ “Вясна” Уладзіміра Вялічкіна ў сувязі з ажыцяўленнем ім легітымнай праваабарончай дзейнасці і зняць з яго ўсе прад’яўленыя абвінавачванні.
18.02.2019 Суд над Марынай Золатавай: апошнія тамы справы
Пасля абеду суд прызначыў закрытае судовае пасяджэнне для таго, каб вывучыць дадзеныя асабістай перапіскі журналістаў Калтыгін, Бабаед, Уласік, Золатавай.
18.02.2019 Пра смяротнае пакаранне дыскутавалі ў Шклове
Фільм “Гісторыя смяротнага пакараня ў Беларусі”, зняты ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, паглядзелі ды абмеркавалі ў Шклове падчас адкрыцця Літаратурнага салона імя Міхася Зарэцкага.
17.02.2019 Брэст: трэцяе затрыманне за суткі
У нядзелю а 8 гадзіны раніцы стала вядома, што ў Бярозе супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста і блогера Аляксандра Кабанава.
16.02.2019 Затрыманы праваабаронца Уладзімір Вялічкін
Папярэдне вядома, што дадому да яго супрацоўнікі міліцыі прыйшлі 15 лютага, але праваабаронцы дома не было. Затым яго па тэлефоне запрасілі наведаць аддзяленне міліцыі ў 15-00 у суботу.
15.02.2019 Пракуратура не пажадала мірыцца з выйгранай праваабаронцамі справай
Пракурор Мінскай вобласці Алег Лаўрахін апратэставаў у Мінскім абласным судзе рашэнне суда Нясвіжскага раёна, які яшчэ ў жніўні 2018 года абавязаў старшыню агракамбіната “Сноў” аплаціць кампенсацыю ветэрану працы Сырыцы, а таксама вярнуць яму званне Ганаровага працаўніка.
15.02.2019 Суд над Марынай Золатавай: допыт супрацоўнікаў TUT.BY
Суд Заводскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнай рэдактаркі TUT.BY, якую вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы.
15.02.2019 Блог Валянціна Стэфановіча: Вайна, што мяне абмінула
15 лютага спаўняецца трыдцаць гадоў заканчэння вываду савецкіх войскаў з Афганістану. Гэта была апошняя для беларусаў вайна – вайна, якая ўнесла жыцці 771 суайчыннікаў, а 12 чалавек дагэтуль лічацца зніклымі без звестак.
15.02.2019 Гісторыя збітай амапаўцамі акторкі атрымала працяг: СК аднавіў праверку
Цэнтральны апарат Следчага камітэта адмяніў пастанову УСК па Заводскаму раёну Мінска аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця амапаўцамі ў навагоднюю нос акторкі Святланы Сакалоўскай.
14.02.2019 #БезПраваНаРасправу: Арсенал ціску на зняволеных: штрафны ізалятар, ПКТ, артыкул 411
Пад такія рэпрэсіі могуць падпадаць палітвязні і проста тыя са зняволеных, якім міліцыя не хоча ці не можа процідзейнічаць законнымі метадамі. Магутным рычагом для такіх дзеянняў з'яўляецца артыкул 411 Крымінальнага кодэкса, які захаваўся хіба што ў беларускім заканадаўстве.
14.02.2019 Ігар Комлік: Паклёп у Беларусі ўжо ўзаконілі?
Сёння, 14 лютага, у судзе Цэнтральнага раёна Мінска лідарам прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку было адмоўлена ў іх іскавых патрабаваннях.
14.02.2019 Гародня: Фрылансеры Дзянісаў і Кіркевіч выкрываюць палітычны пераслед журналістаў
Гарадзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч падалі касацыйныя скаргі ў Гарадзенскі абласны суд.
14.02.2019 Суд над Марынай Золатавай: дзень трэці
Суд Заводскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнай рэдактаркі TUT.BY, якую вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы.
13.02.2019 Заяву актывісткі пра катаванні далучылі да крымінальнай справы супраць яе
Заводскі раённы аддзел Следчага камітэта адказаў на заяву Насты Гусевай, якая была затрыманая раніцай 21 студзеня супрацоўнікамі крымінальнага вышуку па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 341 Крымінальнага кодэксу.
13.02.2019 “Куды павязуць: у турму ці ў лес за кальцавую?” Пісьменнікі ўзгадалі свой турэмны досвед
У Мінску на адукацыйна-асветніцкай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 12 лютага адкрылася выстава “Лісты палітвязням: ад 1996 года да нашых дзён”. Падчас імпрэзы вядомыя беларускія пісьменнікі, грамадскія дзеячы і былыя палітычныя зняволеныя Алесь Бяляцкі, Зміцер Дрозд і Уладзімір Някляеў падзяліліся сваімі ўспамінамі пра жыццё за кратамі.










