Адкрыццё Сусветнага кангрэсу супраць смяротнага пакарання

27.02.2019 Адкрыццё Сусветнага кангрэсу супраць смяротнага пакарання

У Еўрапейскім парламенце ў Брусэлі сёння, 27 лютага, адбываецца афіцыйнае адкрыццё 7-га Сусветнага кангрэсу супраць смяротнага пакарання - найбуйнейшай сусветнай падзеі, прысвечанай адмене смяротнага пакарання ва ўсіх краінах свету.

#БезПраваНаРасправу: З брэсцкай міліцыяй нешта не так

27.02.2019 #БезПраваНаРасправу: З брэсцкай міліцыяй нешта не так

Чаму ў Брэсце міліцыянтам-гаішнікам можна беспакарана фамільярна называць кіроўцаў Андрушкай, на тры літары пасылаць, а, як высветлілася, яшчэ і тварам аб зямлю прыкладваць і пальцы ламаць.

Праект #БезПраваНаРасправу прэзентаваны ў Гародні

27.02.2019 Праект #БезПраваНаРасправу прэзентаваны ў Гародні

Прэзентацыя мультымедыйнага праекту ПЦ «Вясна» #БезПраваНаРасправу адбылася ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні 26 лютага. У госці да гарадзенцаў завітаў юрыст-праваабаронца Павел Сапелка.

Затрыманні з-за акцыі «Свабоду палітвязням!»

26.02.2019 Затрыманні з-за акцыі «Свабоду палітвязням!»

Па дадзеных праваабаронцаў "Вясны", на 11 удзельнікаў акцыі прысутнічала 19 супрацоўнікаў міліцыі . 

Суд аштрафаваў Дзяніса Ўрбановіча за чарговы канфлікт у Курапатах

26.02.2019 Суд аштрафаваў Дзяніса Ўрбановіча за чарговы канфлікт у Курапатах

Суддзя Віктар Шаўцоў абвінаваціў Дзяніса Урабновіча паводле артыкулу 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) і аштрафаваў яго на 40 базавых вялічыняў (1020 руб.).

На Паліенку і Гусеву складаюць новыя пратаколы. Верагодна, яны затрыманы

26.02.2019 На Паліенку і Гусеву складаюць новыя пратаколы. Верагодна, яны затрыманы

З размовы з адным з міліцыянтам – участковым Дзянісам Клінцэвічам - Паліенку стала зразумела, што запыт нібыта прыйшоў з КДБ: на яго і актывістку Насту Гусеву хочуць скласці пратаколы па атрыкулах аб экстрэмізме (17.11  КаАП) і аб несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (23.34 КаАП).

Людміла Кучура просіць прэзідэнта звольніць начальніка калоніі №15

26.02.2019 Людміла Кучура просіць прэзідэнта звольніць начальніка калоніі №15

Людміла Кучура звярнулася да прэзідэнта Беларусі, дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, Генеральнага пракурора і міністра ўнутраных спраў па фактах ціску на яе мужа Пятра Кучуру з боку адміністрацыі папраўчай калоніі №15 г. Магілёва.

Гадавіна пратэстаў супраць будаўніцтва завода АКБ у лічбах і фактах

26.02.2019 Гадавіна пратэстаў супраць будаўніцтва завода АКБ у лічбах і фактах

25 лютага споўніўся год з дня пачатку масавага пратэсту гараджан супраць будаўніцтва каля Берасця завода акумулятарных батарэй кампаніяй АйПауэр.

Сёння Барысу Звозскаву магло б споўніцца 70 гадоў

26.02.2019 Сёння Барысу Звозскаву магло б споўніцца 70 гадоў

З самага пачатку Барыс Звозскаў быў сярод ініцыятараў і актыўных удзельнікаў працэсу стварэння і затым развіцця Беларускага дома правоў чалавека, з 2007 па 2010 быў прэзідэнтам ДПЧ.

IV. Андрэй Белы, Кастусь Каліноўскі і прафесар Марзалюк

26.02.2019 Блог Алеся Бяляцкага: IV. Андрэй Белы, Кастусь Каліноўскі і прафесар Марзалюк

З сабою ў дарогу ўзяў я электронную кніжку, чытаю ўспаміны Андрэя Белага “На рубяжы двух стагоддзяў”. Апошнія пару гадоў усё меней чытаю мастацкую прыдуманую літаратуру, а ўсё болей успаміны, мемуары.

Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання пройдзе ў Брусэлі

26.02.2019 Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання пройдзе ў Брусэлі

З 26 лютага па 1 сакавіка ў Брусэлі (Бельгія) пройдзе 7-ы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання - найбуйнейшая сусветная падзея, прысвечаная адмене смяротнага пакарання.

"Дзея" паскардзілася ў Вярхоўны суд на адмову ў рэгістрацыі

26.02.2019 "Дзея" паскардзілася ў Вярхоўны суд на адмову ў рэгістрацыі

Праваабаронча-асветнае аб’яднанне „Дзея” накіравала ў Вярхоўны суд скаргу на адмову Міністэрства юстыцыі ў афіцыйнай рэгістрацыі. Заснавальнікі арганізацыі лічаць, што аргументы Мінюста недастатковыя для прыняцця рашэння аб адмове ў рэгістрацыі

#БезПраваНаРасправу: У чым вінаваты перад міліцыянтамі блогер Сяргей Пятрухін?  

25.02.2019 #БезПраваНаРасправу: У чым вінаваты перад міліцыянтамі блогер Сяргей Пятрухін?  

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

У Курапатах затрыманы Дзяніс Урбановіч

25.02.2019 У Курапатах затрыманы Дзяніс Урбановіч

Факт затрымання пацвердзіў дзяжурны Бараўлянскага аддзялення міліцыі: «З ім зараз займаецца ўчастковы, ідзе праверка».

Наталля Стрэльчанка вінаваціць Беларусь ў парушэнні адразу 7 артыкулаў Міжнароднага Пакта

25.02.2019 Наталля Стрэльчанка вінаваціць Беларусь ў парушэнні адразу 7 артыкулаў Міжнароднага Пакта

Сябра АГП Наталля Стрэльчанка з Дуброўны Віцебскай вобласці накіравала  ў Камітэт ААН па правах чалавека індывідуальнае паведамленне. У сваім звароце яна абвінавачвае Рэспубліку Беларусь у тым, што 25 і 26 сакавіка 2018 г. у дачыненні да яе супрацоўнікамі Дубровенскага РАУС і раённага суда ажыццяўляліся дзеянні, якімі, як яна лічыць, парушана адразу 7 артыкулаў Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства