07.03.2019 Гамельчука хочуць судзіць за рэпост парадаў ад анархістаў
7 сакавіка ў АУС Цэнтральнага раёна Гомеля пачаўся адміністрацыйны працэс у дачыненні да жыхара абласнога цэнтра Пятра Маркоўскага. Супраць яго склалі адміністрацыйны пратакол, абвінаваціўшы ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
07.03.2019 “Завод дакладна запусцяць”. Актывісты са Светлагорску сустрэліся са старшынёй “Беллеспаперпрама”
Алена Маслюкова ацэньвае сустрэчу збольшага пазітыўна, хоць старшыня канцэрну і сказаў, што частцы інфармацыі светлагорскіх наведвальнікаў не давярае і абяцаў яе праверыць.
07.03.2019 Мінгарвыканкам адмовіў у святкаванні Дня Волі каля Вялікага тэатра
Гарадскія ўлады не дазволілі правесці мітынг 25 сакавіка каля Вялікага тэатра оперы і балета.
07.03.2019 Блог Валянціна Стэфановіча: Абаліцыянізм крочыць па планеце
Пытанне поўнай адмены смяротнага пакарання робіцца ўніверсальнай з’явай і каштоўнасцю для ўсяго свету.
07.03.2019 У Бярозе “трусяць” блогера Аляксандра Кабанава
У блогера з Бярозы Аляксандра Кабанава зраніцы 7 сакавіка ў доме адбываецца ператрус. Про гэта паведамляе праваабаронца “Вясны” Уладзімір Вялічкін.
06.03.2019 Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі занепакоены пераследам брэсцкіх эка-актывістаў
Як паведамляе "Экадом", Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі накіраваў Беларусі папярэднюю ацэнку выпадкаў пераследу актывістаў у сувязі з будаўніцтвам акумулятарнага завода ў Брэсце.
06.03.2019 Абсурдныя плакаты, але выразныя мэты. У Мінску прайшоў пікет-манстрацыя
Мерапрыемства паказала, што ўвядзенне паведамляльнага прынцыпу правядзення масавых мерапремстваў ніяк не спрыяе рэалізацыі ў Беларусі права на свабоду мірных сходаў.
06.03.2019 Мікалая Дзядка аштрафавалі за акцыю "Свабоду палітвязням"
Анархіста Мікалая Дзядка даставілі ў суд Цэнтральнага раёна г. Мінска пасля абеду 6 сакавіка.
06.03.2019 Савет Міністраў не хоча, а Пракуратура не можа прыцягнуць Шуневіча да адказнасці
Генеральная пракуратура паведаміла праваабаронцу, што пытанні прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці кіраўніцтва МУС не ўваходзяць у яе кампетэнцыю.
06.03.2019 Праваабаронца: Справы зніклых палітыкаў расследавацца ў бліжэйшы час не будуць
Канстытуцыйны суд адказаў 21 лютага кіраўніцы Раісе Міхайлоўскай на зварот, у якім яна прасіла прадугледзець у Крымінальным кодэксе гвалтоўнае знікненне як асобны від злачынства. Намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Н. Карповіч паведаміў, што зварот вывучаны ў Канстытуцыйным судзе, аднак падставаў для ўзбуджэння вядзення па справе не выяўлена.
05.03.2019 #FLOWERPOWER: серыя альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка
Праваабарончы цэнтр "Вясна" выпусціў серыю альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка. Бо гістарычна гэты дзень – не проста "жаночы дзень", а дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя правы і магчымасці.
05.03.2019 Блог Алеся Бяляцкага: V. “Грозны – цэнтр міру!” Мянялы і Грозны-сіці
Пятая частка блогу Алеся Бяляцкага пра паездку ў Грозны на суд да кіраўніка чачэнскага аддзялення ПЦ "Мемарыяла" Аюба Ціціева.
05.03.2019 Што нам перашкаджае ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне?
На гэтае і іншыя пытанні праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч адкажа ў жывым эфіры Еўрарадыё 5 сакавіка ў 13.05.
05.03.2019 "Разбуральніцы легенд": лекцыя, гульня і паштоўкі ў дадатак да 8 сакавіка
На мінскай пляцоўцы "Тэрыторыя Правоў" Валанцёрская служба "Вясны" правядзе інтэрактыўную лекцыю "8 сакавіка. Разбуральніцы легенд". Запрошаныя эксперткі раскажуць пра гісторыю дня 8 сакавіка і ўніверсальнасць правоў чалавека.
05.03.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: З 26 лютага па 1 сакавіка ў Брусэлі прайшоў 7-ы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання. На Кангрэсе, паміж іншага, не раз прагучала пра тое, што Беларусь – апошняя еўрапейская краіна, у якой дагэтуль існуе смяротнае пакаранне.










