20.03.2019 Суд не прыцягнуў да адказнасці мясцовага жыхара за рэпост у Facebook
Рагачоўскі раённы суд 19 сакавіка адправіў на дапрацоўку ў мясцовы РАУС адміністрацыйную справу за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у дачыненні да жыхара райцэнтра Сяргея Алексейкава. Суддзя Валянціна Малюкова, якая разглядала справу, вынесла пастанову аб тым, што міліцыяй не вызначаныя тэрміны пачатку і заканчэння здзяйснення правапарушэння.
19.03.2019 Азімжан Аскараў пераведзены з СІЗА-1 у калонію
Асуджаны на пажыццёвы тэрмін пазбаўлення волі праваабаронца з Кыргыстана Азімжан Аскараў пераведзены з СІЗА-1 у калонію №19, размешчаную ў сяле Джаны-Джэр Сакулукскага раёна.
19.03.2019 "Месцы пазбаўлення волі пад вядзеннем ДВП МУС накіраваныя толькі на застрашванне"
Кіраўніца Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская і жонка асуджанага Людміла Кучура ў рамках грамадскай кампаніі «Вярнуць чалавека» 18 сакавіка апублікавалі петыцыю з патрабаваннем да Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь перадаць паўнамоцтвы Дэпартамента выканання пакарання МУС Міністэрству юстыцыі.
19.03.2019 Мікалай Дзядок: "Калі спусціць ім гэта, то хутка і грошы пачнуць адбіраць у нахабную"
Праз амаль восем месяцаў з дня налёту на нефармальную сустрэчу анархістаў пад Крупкамі Мікалаю Дзядку вярнулі канфіскаваныя нажы.
19.03.2019 Кіраўніцтва «Омск Карбон Магілёў» паскардзілася ў міліцыю на экалагічнага актывіста
Каардынатар кампаніі «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў лічыць гэта спробай ціску з боку завода.
19.03.2019 Блог Алеся Бяляцкага: VII. Грозьненскі музей і прагулкі з Сьвятланай Ганнушкінай па беразе Сунджы
Па дарозе назад у гатэль, усё па тым жа прасьпекце Пуціна, мы зьвяртаем увагу на дзьве стылізаваныя пад старыя чачэнскія баявыя вежы. Падыходзім бліжэй і разумеем, што гэта будынак нацыянальнага музея.
19.03.2019 Арлем Дэзір: Нас хвалююць пытанні барацьбы з экстрэмізмам
Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір распачаў запланаваны візіт у Мінск з сустрэчы з кіраўніцтвам Беларускай асацыяцыі журналістаў і прадстаўнікамі недзяржаўных медыя.
18.03.2019 Аюба Ціціева асудзілі да 4 гадоў калоніі-пасялення
18 сакавіка ў Шалінскім судзе аб'яўляецца прысуд кіраўніку грозненскага аддзялення ПЦ "Мемарыял" Аюбу Ціціеву.
18.03.2019 Затрыманая на Дзень Волі назіральніца дамагаецца пакарання для міліцыянтаў за жорсткае абыходжанне
Валанцёрка-назіральніца ад РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Таццяна Мастыкіна працягвае дамагацца прыцягнення да адказнасці супрацоўнікаў Савецкага РУУС, якія падвергнулі яе жорсткаму абыходжанню.
18.03.2019 Дзень Волі ў цэнтры Мінска забаранілі
Мінгарвыканкам забараніў Арт Сядзібе і Партыі БНФ праводзіць Дзень Волі на пляцоўках каля Палацу спорту і на плошчы Свабоды.
18.03.2019 Фотаальбом "Вясна-2017" — намінант прэміі на лепшую вокладку
Беларускі ПЭН-цэнтр 16 лютага абвясціў шорт-ліст прэміі Міхала Анемпадыстава, у топ-10 якіх увайшла вокладка да фотаальбома "Вясна-2017", паведамляецца на сайце арганізацыі. Укладальніцай кнігі з'яўляецца прадстаўніца Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алена Лапцёнак.
18.03.2019 Сябру “Вясны” Сяргею Гоўшу споўнілася 70 год. Шчыра віншуем!
Жадаем праваабаронцу жыццёвай энергіі, дабрабыту, згоды ў сям'і, нястомнасці ў справе служэння інтарэсам простых людзей, поспехаў у абароне правоў і свабод чалавека!
18.03.2019 Мазыр: Пратакол за графіці «Незалежнасцю ня гандлюем» і рэакцыя мясцовай раёнкі
Жыхару Мазыра Васілю Васько 14 сакавіка ў мясцовай міліцыі ўручылі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 21.14 КаАП (парушэнне парадку добраўпарадкавання населеных пунктаў). 8 студзеня ён размясціў на стэле, усталяванай у памяць аб ракетнай дывізіі, надпіс «Незалежнасцю ня гандлюем!».
17.03.2019 Берасце: актывіст Віталь Казак да суда змешчаны ў ІЧУ
Берасцейскага актывіста Віталя Казака выклікалі 15 сакавіка ў апорны пункт міліцыі па вул. Набярэжнай на 14 гадзін. Праз некалькі гадзін адтуль яго накіравалі ў Ленінскі РАУС г. Брэста, а затым змясцілі да суда ў ізалятар часовага ўтрымання.
17.03.2019 Магілёўскія праваабаронцы правялі інфармацыйную акцыю ў гонар Дня Канстытуцыі
Барыс Бухель і Аляксандр Буракоў павіншавалі магілёўцаў з 25-годдзем галоўнага закона краіны.










