30.03.2019 Украіна: апошні дзень агітацыі для кандыдатаў у прэзідэнты. Фотарэпартаж
"Вясна" адзначыла некаторыя агітацыйныя моманты 29 сакавіка ў Кіеве, а таксама наведала прэс-канферэнцыю Грамадзянскай сеткі "Апора" і вялікі інструктаж міжнародных незалежных назіральнікаў ENEMO.
29.03.2019 Блог Валянціна Стэфановіча: Інакш - ніяк
Неяк на днях, чарговы барзапісец-калюмніст вядомай дзяржаўнай мега-газеты "Советская Белоруссия" (яна ж Беларусь сегодня) нехта Андрэй па прозвішчу Мукавозчык вырашыў ментарскім тонам павучаць нас уму-розуму ў сваім артыкуле, прысвечанаму нядаўняму затрыманню рок-музыкаў 25 сакавіка Менску.
29.03.2019 Журналістаў Лупача і Смоткіну выклікаюць у міліцыю
Яшчэ ўвечары 27 сакавіка незалежныя журналісты з Глыбокага Зміцер Лупач і Таццяна Смоткіна атрымалі позвы з Шаркоўшчынскага райаддзела міліцыі. Спачатку міліцыянты даслалі ім позвы праз месенджары Viber і WhatsApp, а потым патэлефанавалі і яшчэ раз запрасілі на так званую “гутарку” на 29 сакавіка.
29.03.2019 Антон: “Пасля таго, як мяне пасадзілі за прагулы ў турму, даўгі за ўтрыманне сына дзяржавай працягваюць расці"
Жыхар Магілёва Антон у выніку жыццёвых абставінаў адзін выхоўваў свайго сына, выхоўваў як мог, вадзіў на спартовыя секцыі, выставы, але нешта ў жыцці пайшло не так…
29.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…
Актывіст і былы палітвязень Зміцер Дашкевіч, якога 26 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў на 45 базавых адзінак, распавёў сайту palitviazni.info пра затрыманне, ўмовы ў ізалятары часовага ўтрымання і “спектакль” у судзе.
29.03.2019 Валянцін Стэфановіч пра затрыманні на Дзень Волі: "Нечаканасцю гэта ў нас не стала"
Для беларускага дэмакратычнага грамадства, магчыма, пэўнай нечаканасцю сталі апошнія затрыманні падчас святкавання Дня Волі, піша Радыё Рацыя.
29.03.2019 Беларусы жывуць па паняццях, таму што законы не працуюць? Што казалі на ток-шоў mspring.online
У якасці экспертаў выступілі былы палітвязень, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, былы палітвязень, актывіст Яўген Васьковіч і магілёвец Артур Баханькоў, які правёў каля 15 гадоў у турмах і калоніях і жыве па вараўскіх паняццях.
29.03.2019 Вывучэнне дзейнасці НДА ў Беларусі: анкета CSO METER
Гэтае апытанне ладзіцца з ініцыятывы Эўрапейскага цэнтру некамерцыйнага права (ECNL) для вывучэння ўмоваў дзейнасці НДА ў 6 краінах Усходняга Партнёрства.
28.03.2019 За акцыю на Кастрычніцкай плошчы — штраф 1020 рублёў
Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска 28 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу актывісткі Алены Талстой, якая на Дзень Волі на Кастрычніцкай плошчы прыкавала сябе ланцугом да слупа і трымала ў руках плакат з надпісам «Дзень Волі ў няволі. Свабоду народу!». Акцыя працягвалася каля 10 хвілін і скончылася затрыманнем.
28.03.2019 Жыхар Смаргоні пасля ЛПП: “Гэта не лячэнне, а выкарыстанне амаль бясплатнай рабочай сілы”
Яшчэ ў жніўні 2017 г. суд Смаргонскага раёна па заяве Смаргонскага РАУС накіраваў жыхара Смаргоні Сяргея Цыркуновіча ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП) тэрмінам на адзін год.
28.03.2019 МУС пакінуў без разгляду петыцыю "Не пасылайце Мехрдада на смерць"
На сайце Petitions.by з’явіўся адказ на зварот з просьбай не высылаць з Беларусі іранца Мэхрдада Джамшыдыяна, піша "Радыё Свабода".
28.03.2019 #БезПраваНаРасправу: "Электрычнасць у тую ноч ніхто не эканоміў - усе электрашокеры аддзела ў мяне разрадзілі"
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся малады чалавек, які быў асуджаны на 17 гадоў пазбаўлення волі па арт. 328 Крымінальнага кодэкса за тое, чаго, па яго словах, не здзяйсняў.
28.03.2019 “Пакуль не выяўлены негатыўны ўплыў на акаляючае асяроддзе, няма падстаў на рэферэндум” – лічаць берасцейскія чыноўнікі
У судзе Ленінскага раёна Берасця 26 сакавіка пачаўся разгляд скаргі ініцыятыўнай групы па правядзенні мясцовага рэферэндума да Брэсцкага райвыканкама на адмову ў правядзенні мясцовага рэферэндума.
28.03.2019 “Ствараць камісію па правах чалавека немэтазгодна”, - лічаць у Віцебскім аблсавеце
Рашэнне аб немэтазгоднасці стварэння пастаяннай камісіі па правах чалавека было прынятае 18 сакавіка на сумесным паседжанні дзьвюх пастаянных камісій (па пытаннях мясцовага самакіравання і сацабароны) Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў
27.03.2019 Зміцер Паліенка аб'явіў галадоўку
Пры гэтым былы палітвязень вылучыў адміністрацыі ізалятара наступныя патрабаванні: рэгулярнае аказанне медычнай дапамогі, забяспячэнне свабоды перапіскі і выдача асадкі.










