02.04.2019 Праваабаронца ідзе ва-банк: пададзена скарга на рашэнне суддзі Шурына
Брэсцкі абласны суд прызначыў на 3 красавіка разгляд скаргі праваабаронцы “Вясны” Уладзіміра Вялічкіна на пастанову аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 15 базавых велічынь
02.04.2019 Конкурс мастацкіх работ для месцаў несвабоды працягнуты
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягнуў да канца красавіка конкурс мастацкіх работ зняволеных папраўчых устаноў і іншых месцаў несвабоды.
02.04.2019 Што вядома пра Паліенку? Абвінавачванне не прад’яўленае, актывіста перавялі ў Жодзіна
Былому палітвязню Змітру Паліенку, затрыманаму 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйснення злачынства па ч. 3 арт. 339 КК (“Асабліва злоснае хуліганства”) дагэтуль не праўяўлена абвінавачванне. Пасля затрымання на 10 сутак, якія ён правёў у ІЧУ актывіста перавялі ў Жодзінскае СІЗА.
01.04.2019 “Выбары прайшлі свабодна” — НДА Украіны і міжнародныя арганізацыі
"Вясна" наведала ў Кіеве 1 красавіка брыфінг Камітэта выбарцаў Украіны і вялікую сумесную прэс-канферэнцыю БДПІЧ АБСЕ, Парламенцкай асамблеі АБСЕ, парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), парламенцкай асамблеі НАТА і Еўрапейскага парламента, дзе былі пракаментаваны дзень выбараў ва Украіне 31 сакавіка.
01.04.2019 Беларускія праваабаронцы далучаюцца да заклікаў аб вызваленні татарскіх актывістаў у акупаваным Крыме
Больш за 40 арганізацыяў грамадзянскай супольнасці з амаль дваццаці краінаў заклікаюць расійскія ўлады “неадкладна і безумоўна вызваліць” крымскіх татараў, затрыманых падчас рэйдаў, якія прайшлі 27 сакавіка ў Сімферопалі і іншых гарадах акупаванага Крыма. Сярод падпісантаў заявы — тры беларускія праваабарончыя арганізацыі: Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Цэнтр прававой трансфармацыі.
01.04.2019 Выхаваўчая калонія №2: Як жывуць падлеткі ў месцы, якое падобна на канцлагер
Пакуль Аляксандр Лукашэнка клапоціцца аб «абас*аных каровах як у Асвенцыме», учорашнія дзеці жывуць ва ўмовах яшчэ больш жорсткіх.
01.04.2019 Сусветная грамадзянская супольнасць звярнулася ў Камітэт ААН па правах чалавека
Асамблея НДА Беларусі разам з 25 іншымі арганізацыямі з усяго свету пад эгідай Сусветнага руху за дэмакратыю накіравалі ў Камітэт ААН па правах чалавека супольную пазыцыю што да будучых заўвагаў агульнага парадку па артыкуле 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (свабода сходаў).
01.04.2019 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2019
У сакавіку намеціліся трывожныя тэндэнцыі пагаршэння агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, што можа сведчыць аб узмацненні ўзроўню рэпрэсіяў перад будучымі выбарамі.
01.04.2019 Бронзавыя пудзілы не здаюцца?
Як выглядае мінскі гарадавы на фоне сваіх расійскіх, і не толькі, калег па службе.
01.04.2019 Аюб Ціціеў не будзе абскарджваць прысуд
Як паведамляецца на сайце ПЦ "Мемарыял", 1 красавіка ўступае ў сілу прысуд, вынесены 18 сакавіка кіраўніку грозненскага прадстаўніцтва праваабарончай арганізацыі Аюбу Ціціеву.
01.04.2019 Берасце: як кармілі галубоў у нядзелю
Трэція выходныя запар на плошчы Леніна Берасця можна пабачыць дзяцей. Тут арганізоўваюцца разнастайныя мерапрыемствы, у тым ліку і для маленькіх берасцейцаў.
01.04.2019 Андрэй Павук заявіў пракурору вобласці пра самавольства мясцовых сышчыкаў
Блогер з райцэнтра Акцябрскі Андрэй Павук абскардзіў 30 сакавіка пракурору вобласці сваё затрыманне па падазрэнні ў ілжывым мініраванні мясцовага райвыканкама.
31.03.2019 Галасуе Украіна: Фотарэпартаж "Вясны" з участка Пятра Парашэнкі
Сёння, 31 сакавіка, ва Украіне праходзіць першы тур выбараў прэзідэнта, удзел у якім бяруць 39 кандыдатаў. “Вясна” наведала ва ўкраінскай сталіцы выбарчы ўчастак №800588 у Цэнтральным доме афіцэраў Узброеных сіл, дзе галасаваў дзеючы Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.
31.03.2019 Блогер Пятрухін рыхтуецца да суда: У Беларусі расправа са свабодай слова і бязмежжа сілавікоў набіраюць абароты
На 9 красавіка прызначаны разгляд крымінальнай справы вядомага берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна.
30.03.2019 Фядыніч затрыманы ва ўласнай кватэры
Лідэр прафсаюза паведаміў, што да яго ў кватэру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі па падазрэнні ў знаходжанні ў нецвярозым стане, піша сайт praca-by.info.










