08.04.2019 Магілёў: Актывісты падалі заяву на экалагічны пікет у цэнтры горада
Каардынатар кампаніі «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў і сябра АГП Таццяна Сівачэнка хочуць расказаць магілёўцам пра экалагічную пагрозу ад СЭЗ «Магілёў».
08.04.2019 Берасце: Услед да Майсеем Мазько з ІЧУ вызвалены ягоны сын Дзяніс
У нядзелю з ізалятара часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста. вызвалены праціўнік будаўніцтва акумулятарнага завода Дзяніс Мазько
08.04.2019 Нядзельныя акцыі і затрыманні
Мінулая нядзеля ў Беларусі адзначылася адразу некалькімі мірнымі акцыямі, якія прайшлі ў Мінску ды Берасці.
07.04.2019 Мікалай Статкевіч затрыманы на выхадзе з свайго дома
Апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч, сустаршыня Беларускага нацыянальнага кангрэса (не зарэгістраваны ў Беларусі), затрыманы 7 красавіка на выхадзе з свайго дома ў Мінску.
06.04.2019 Справаздача па маніторынгу мірнага схода 4 красавіка ва ўрочышцы “Курапаты”
4 красавіка 2019 года каля Мінска адбыўся Крыжовы шлях з нагоды дэмантавання крыжоў у мемарыяле Курапаты.
06.04.2019 У Рагачове спынена экстрэмісцкая справа
Рагачоўскі аддзел унутраных спраў спыніў распачатую адміністрацыйную справу за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у дачыненні да жыхара райцэнтра Сяргея Аляксейкава. Пра гэта 6 красавіка «Гомельскай Вясне» паведаміў сам Аляксейкаў.
06.04.2019 Затрыманы актывіст Максім Вінярскі
На дадзены момант ён знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі на вул. Акрэсціна правапарушальнікаў. Пры якіх абставінах і на якой падставе яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі пакуль невядома
06.04.2019 Майсей Мазько вызвалены, але працягвае знаходзіцца ў ІЧУ яго сын Дзяніс
Увечары пятніцай, 5 красавіка, з ізалятара часовага ўтрымання вызвалілі праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам Майсея Мазько. Следства па крымінальнай справе па частке 2 артыкулу 295 КК працягваецца. Майсей Мазько праходзіць па гэтай справе ў статусе падазронага.
05.04.2019 Вольга Мікалайчык затрыманая ў Курапатах
У Курапатах вечарам 5 красавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку Вольгу Мікалайчык. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў Леанід Кулакоў.
05.04.2019 СК раставіў кропкі: Паліенку вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу
Былому палітвязню Змітру Паліенку, затрыманаму 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйснення злачынства па ч. 3 арт. 339 КК (“Асабліва злоснае хуліганства”) урэшце праўяўлена абвінавачванне
05.04.2019 Ніну Багінскую і Паўла Севярынца зноў затрымалі ў Курапатах
З раніцы 5 красавіка рабочыя з Заслаўя працягваюць ставіць агароджу па перыметры Курапатаў, больш крыжоў не валяць. Актывісты і сведкі гэтым абураліся — двух затрымалі.
05.04.2019 Глыбоцкага журналіста будуць судзіць за “незаконнае пікетаванне” на Дзень Волі
На глыбоцкага журналіста-фрылансера Змітра Лупача міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП РБ). Разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні адбудзецца ў Глыбоцкім раённым судзе 11 красавіка.
05.04.2019 У Брэсце працягваецца ціск на праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода
Ноччу з 4 на 5 красавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі сына Дзяніса праціўніка будаўніцтва завода Майсея Мазько. На апошняга распачата крымінальная справа. Майсей Мазько цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання з вечара 2 красавіка.
04.04.2019 У Курапатах, дзе зносяць крыжы, міліцыя масава затрымлівае актывістаў
Па стане на 22:40 вядома, што дзевяць затрыманых актывістаў ва ўрочышчы Курапаты 4 красавіка вызвалілі. Пакуль невядома, ці складаліся на іх пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.
04.04.2019 Заява праваабарончых арганізацый з нагоды падзеяў у Курапатах
Сённяшні знос крыжоў мы расцэньваем як акт вандалізму з боку органаў улады. Гэта акт знішчэння народнай памяці.










