18.04.2019 Блог Валянціна Стэфановіча: Беларуская Галгофа
Праваабаронца і блогер Валянцін Стэфановіч з дапамогай выяўленчых сродкаў адгукнуўся на варварскае знішчэнне крыжоў ва урочышчы Курапаты — месцы масавых растрэлаў грамадзян у сталінскія часы.
18.04.2019 У Мінску судзяць абаронцаў Курапатаў: агульны штраф 226 базавых велічынь
18 красавіка ў судзе Мінскага раёна ў 9 гадзін раніцы пачаліся разгляды справаў абаронцаў Курапатаў.
18.04.2019 Пятрухіну па прысуду далі месяц на выплату штрафу і кампенсацыі
Раніцай 18 красавіка суддзя суда Ленінскага раёна г. Брэста Аляксандр Семянчук вынес прысуд па крымінальнай справе супраць блогера Сяргея Пятрухіна. Яго прызналі вінаватым па ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч. 2 арт. 189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
18.04.2019 Алесь Круткін: Да мяне прыйшла міліцыя
Ад актывіста Алеся Круткіна, які актыўна заклікаў мінчукоў на малебен у абарону Курапатаў 15 красавіка ля рэзідэнцыі прэзідэнта, некалькі дзён няма ніякіх звестак.
17.04.2019 Праваабаронца прасіў амніставаць Жамчужнага – яму адказалі аб амністыі па арт. 328
Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік звярнуўся да дэпутатаў беларускага Парламента з прапановай унесці ў закон аб амністыі асобаў, асуджаных па артыкулах 375, 376 і 431 Крымінальнаг кодэкса, паводле якіх адбывае цяпер пакаранне палітвязень Міхаіл Жамчужны. У адказе з Палаты – ні слова пра згаданыя артыкулы і Жамчужнага. Дэпутаты напісалі аб магчымасці ўжывання “акту гуманізму” да асуджаных па арт. 328 КК.
17.04.2019 Журналістка прыйшла сфатаграфаваць праект, а яе нават не пусцілі ў райвыканкам
17 красавіка карэспандэнтка “Газеты Слонімскай” Крысціна Саладуха па заданні рэдакцыі прыйшла ў райвыканкам, каб паглядзець і сфатаграфаваць экспазіцыю праекта жыллёвай забудовы шматпавярховых дамоў на праспекце Незалежнасці ў Слоніме.
17.04.2019 Мішэль Форст: «Упэўнены, што да канца свайго жыцця буду знаходзіць спосабы абараняць праваабаронцаў»
16 красавіка на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» у Мінску спецыяльны дакладчык ААН па становішчы праваабаронцаў Мішэль Форст сустрэўся з праваабарончай супольнасцю Беларусі.
17.04.2019 Сяргея Спарыша штрафанулі па-даросламу, на 50 базавых
Да суда актывіста трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання, а разгляд адміністрацыйнай справы правялі, калі ў судзе пачаўся абедзенны перапынак.
17.04.2019 Блогера больш не вінавацяць у мініраванні, але канфіскаваную тэхніку не вяртаюць
З блогера Андрэя Павука знялі абвінавачанне па распачатай 20 сакавіка крымінальнай справы па факту заведама фальшывага паведамлення аб мініраванні райвыканкама ў гп. Акцябрскі. Але па інфармацыі гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі сама крымінальная справа не зачыненая.
17.04.2019 Мазырскі праваабаронца працягвае "бадацца" з мясцовымі ўладамі
Праваабаронца Уладзімір Целяпун не атрымаў адказаў па сутнасці на свае звароты наконт дзейнасці заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у Мазырскім раёне.
17.04.2019 Што насамрэч адбываецца ў Брэсце? Меркаванне праваабаронцы
“Вясноўцы” распыталі мясцовага праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна, што ён думае пра сітуацыю, якая склалася ў горадзе: пра масавыя затрыманні актывістаў, пра суд над блогерам Сяргеем Пятрухіным і пра салідарнасць берасцейцаў, якой захапляецца ўся Беларусь.
17.04.2019 У Віцебску затрымалі актывістку Надзею Куканос. Дзе яна цяпер – невядома
Паплечнік Надзеі Куканос па незарэгістраваным аб’яднанні “За сумленную ўладу” Пётр Іваноў мяркуе, што з віцебскага следчага ізалятару яе маглі прымусова этапаваць у псіхіятрычную лякарню ў Навінкі ці адвезці ў ІЧУ.
16.04.2019 Суд адмовіўся кампенсаваць айцу Вікенцію ноч у ізалятары
Суд Маскоўскага раёна Мінска адмовіў Віктару Кавалькову (айцу Вікенцію) у кампенсацыі маральнай шкоды за ноч, праведзеную ў ізалятары.
16.04.2019 Ці прызнае суд сустрэчу ў інтэрнаце масавым мерапрыемствам?
15 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска пачаўся разгляд справы ў дачыненні да Віталія Максімава, якога абвінавачваюць у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па ч.2 арт. 23.34 КаАП.
16.04.2019 Вярхоўны суд перанёс разгляд скаргі асуджанага да смяротнага пакарання
“Прычына нам дакладна невядома, магчыма гэта звязана з пераездам Вярхоўнага суда ў іншы будынак”, — выказаў здагадку праваабаронца Андрэй Палуда.










